Культура

Кампанія "БУДЗЬМА" прапаноўвае беларусам стварыць магічную мапу краіны

22.10.2013, 13:33 1668

Кампанія "Будзьма беларусамі!" распачынае праект "Магічная Мапа", сутнасць якога - з існуючых адасобленых мясцінаў беларускіх гарадоў старыць агульную, актуальную калектыўную гарадскую гісторыю Беларусі.  

Удзельнікам праекта можа стаць кожны, хто жадае падзяліцца сваімі таямнічымі ведамі. 

Пачынаецца праект з Мінска. У адмысловых інтэрв'ю асобы, вядомыя ў сваіх сферах, падзеляцца сваімі "магічнымі" мясцінамі. 

Ілюструе магічную мапу - музыка і мастак Андрусь Такінданг.

Аўтар праекта мастак Міхал Анемпадыстаў адзначыў: "Кожны горад мае сваю душу. І яе не пабачыш у рэкламных буклетах, даведніках ці постэрах. Душа горада – гэта мясціны з адмысловай энергетыкай і гісторыяй, а то і містыкай. Яны часцей не навідавоку: схаваныя на гарадскіх ўскрайках, у прамзонах, "спальных" кварталах, а калі і заўважныя, то "нераскрытыя", недаацэненыя большасцю. Але менавіта такія мясціны, прыватныя гарадскія таямніцы ствараюць адметнасць горада і робяць жыхароў Мінска – мінчанамі, Гомеля – гамельчукамі, Барысава – барысаўцамі…"

Па словах мастака, магічныя мясціны звычайна не маюць ніякіх ахоўных статусаў і няўхільна знікаюць з мапы горада і з нашага жыцця. У выніку, мы бяднеем — кожны паасобку і ўсе разам. Бяднее нашая культура і гісторыя. Горад і мы самі пакрысе губляем свой твар, сваю адметнасць, памяць.

Аўтары праекту чакаюць допісаў мапы на адрас razam@budzma.org (з пазнакай у тэме ліста "Магічная Мапа") спіс сваіх магічных месцаў (не больш за тры), якія маюць сваю "гісторыю" і  патэнцыйна будуць цікавыя для іншых жыхароў горада. Пералік можна дасылаць разам з кароткім тлумачэннем: чаму гэтае месца для Вас дорагое, чаму яго можна личыць магічным і адметным.

Марыя Канопка, "Товарищ.online"

Опрос

Кто виноват в том, что в белорусской армии гибнут военнослужащие?
Главнокомандующий
45%
Министр обороны
7%
Командиры и другие офицеры частей
28%
Прапорщики и сержанты
8%
Сами солдаты
7%
Никто, это судьба
6%
Всего голосов: 460

Мы в социальных сетях