Культура

На "Лістападзе" пакажуць фільм "Кастусь Каліноўскі"

28.10.2013, 15:46 1552

У межах кінафестываля "Лістапад" будуць паказаныя ў жывым музычным суправаджэнні гурта з Польшчы Ilo&friends, Сяргея Пукста і гурта Re1ikt тры беларускія нямыя кінафільмы - "Прастытутка", "Кастусь Каліноўскі" і "У агні народжаная".

Кожная з трох стужак уяўляе вялікі інтарэс для аматараў кіно. Сацыяльна-побытавая драма "Прастытутка" была знятая ў 1926 годзе і дзеліць разам з фільмам "Лясная быль" статус першага беларускага кінафільма. Праз гісторыі трох жанчын у ёй распавядаецца пра тое, як змагаліся з прастытуцыяй у першыя гады савецкай улады.

У цэнтры стужкі "Кастусь Каліноўскі" — асоба кіраўніка паўстання 1863 года. У прэсе таго часу фільм называлі "беларускім баевіком". Фільм "У агні народжаная" быў зняты да 10-годдзя БССР. Ён дае ўнікальную магчымасць паглядзець вачыма савецкіх прапагандыстаў на падзеі 1919–1920 гадоў, калі вялося змаганне за незалежнасць краіны, - піша Ultra-music.by

Менавіта гэтыя фільмы былі абраныя для праекту "Тузін.Немаўля", у межах якога сучасныя музыканты ствараюць аўтарскую арыгінальную музыку да класічных беларускіх нямых фільмаў. 

Кіраўнік праекту Сяргей Будкін адзначае: "Цікавасць праекту ў тым, што музыкі не проста суправадзілі фільм адвольнымі гукамі, а прапусцілі гэтыя стужкі праз сябе і нават узялі на сябе смеласць пракаментаваць з дапамогай музыкі тое, што адбываецца на экране. Таму гэты паказ можна разглядаць не як звычайную рэтраспектыву, а новы актуальны арт-праект".

Усе тры фільмы прадстаўлены для паказу Дзяржфільмафондам Расіі, а гэта значыць што яны будуць дэманстравацца на кінастужцы такім жа чынам, як і больш чым 80 год таму.

Марыя Канопка, "Товарищ.online"

Теги: 

Опрос

Кто виноват в том, что в белорусской армии гибнут военнослужащие?
Главнокомандующий
45%
Министр обороны
7%
Командиры и другие офицеры частей
28%
Прапорщики и сержанты
8%
Сами солдаты
7%
Никто, это судьба
6%
Всего голосов: 460

Мы в социальных сетях