Спорт

У Лепелі святары прымуць удзел у чэмпіянаце па міні-футболе

21.11.2013, 14:54 1229

25 лістапада ў Лепелі (Віцебская дыяцэзія) пройдзе ІІ Чэмпіянат па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў Беларусі.

Сярод удзельнікаў чэмпіянату — каманды з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай, Гродзенскай і Пінскай дыяцэзій. У турніры возьме ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Да ўдзелу запрашаюцца таксама ўсе жадаючыя святары і кансэкраваныя асобы Беларусі.

Плануецца а 12.30 правесці святую Імшу ў парафіі св. Казіміра ў Лепелі, затым, а 14.00 - 18.00 — матчы ў спартыўнай зале і напрыканцы - цырымонію ўзнагароджвання і закрыццё чэмпіянату, - перадае Catholic.by.

І Чэмпіянат па міні-футболе сярод святароў Беларусі адбыўся ў лістападзе 2012 г. у Лідзе (Гродзенская дыяцэзія), у ім перамагла каманда святароў з Гродзенскай дыяцэзіі.

Марыя Канопка, "Товарищ.online"

Опрос

Правильно ли поступил Лукашенко, не введя в Беларуси карантин?
Да
0%
Нет
50%
Мне все равно
50%
Всего голосов: 2

Мы в социальных сетях