Культура

Выдавецтва "Кнігазбор" выпусціла ў свет "Чытанку для маленькіх"

27.12.2013, 16:23 30858

Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка" папоўнілася новай кнігай - "Чытанка для маленькіх" з серыі "Каляровы ровар".

Як распавялі карэспандэнту "Товарищ.online" у інфармацыйным цэнтры МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", у кніжку ўвайшлі творы з першай часткі "Чытанкі для дзіцячага садка", укладзенай Вінцуком Вячоркам і Пятром Садоўскім, якая выходзіла ў 2008 годзе і многім палюбілася.

Новае выданне выйшла ў выдавецтве "Кнігазбор" на замову МГА "ЗБС "Бацькаўшчына".

Кніга змяшчае вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў. Творы ў чытанцы сабраныя як народныя, так і аўтарскія.

Выданне аздобленае прыгожымі і яркімі малюнкамі мастачкі Святланы Каньковай-Дударэнка.

У хуткім часе "Чытанку для маленькіх" можна будзе набыць у кнігарнях Мінска і іншых гарадоў Беларусі.

Марыя Канопка, "Товарищ.online"

Опрос

Правильно ли поступил Лукашенко, не введя в Беларуси карантин?
Да
0%
Нет
50%
Мне все равно
50%
Всего голосов: 2

Мы в социальных сетях