Политика

Для каго ў Беларусі важны Дзень Волі?

25.03.2014, 07:03 5576

"Ці гатовыя вы ахвяраваць незалежнасцю Беларусі, калі Расея вырашыць далучыць да сябе нашу краіну?" – такога пытання яшчэ ніводны беларускі СМІ не задаваў мінакам на вуліцах. З іншага боку, я пабачыў ужо падобнае, але з больш лёгкай фармулёўкай "Ці можа Расея зрабіць захады па анексіі Беларусі?"

Людзі адзінагалосна кажуць: "Не!". Што праўда, з дыяметральна рознымі фармулёўкамі. Але і тым, хто памятае пра гісторыю расейска-беларускіх (літвінскіх) войнаў, і тым, хто акцэнтуе ўвагу на "братэрскасці" з Расеяй, важная менавіта незалежная Беларусь.

Каб адказаць на пытанне "Каму ў Беларусі дарагі Дзень Волі?", трэба зразумець хто пра свята ведае, як і ў якой інтэрпрэтацыі, і як і чаму ўспрымае сімволіку свята.

У кожным разе вядзецца пра два значэння слова "воля": уласна незалежнасць і памкненне да чагосьці.

Супраць вайны – і супраць Майдану

Сёлетні Дзень Волі адбываецца адразу пасля таго, як беларусы ўпершыню за доўгія дзесяцігоддзі пасля Другой сусветнай вайны спужаліся.

З дзясяткаў розных сведчанняў: відэаматэрыялаў, асабістых размоваў і допісаў у сацсетках, якія я пабачыў з моманту высадкі ў Крыме расейскіх вайскоўцаў, прывяду адно вельмі паказальнае:

Maryia Martysevich: "Мама сказала, што рашуча асуджае Майдан. Што, даслоўна, "украінцы мусілі дачакацца 2015 году і перавыбраць Януковіча або любога іншага кандыдата, якога б прызначыў Пуцін. Тады б не было сто трупаў". Мяне тут захапляе, што чалавек разумее і асуджае ўсе схемы, але ідзе на свядомыя саступкі агрэсару дзеля захаваньня віду".

То бок, мама Марыі супраць вайны, не прымае Пуціна, але асуджае якія-кольвек грамадскія зрушэнні. Ахвяраваць меншым злом, каб пазбегнуць большага.

І тут можна папярэджваць гепатэтычна, што калі грамадзяне не будуць пратэставаць, гэта можа вярнуцца таталітарызм з сотнямі тысяч ахвяраў. Але тое можа быць, а гэта во – ёсць.

Людзі, якія пачалі публічна святкаваць Дзень Волі ў 1989-м, былі акурат за зрушэнні. Спачатку за незалежнасць Беларусі, пасля атрымання незалежнасці – за дэмакратычныя змены, дэсаветызацыю ўсяго грамадскага ладу.

Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі – за правы чалавека, свабоду сходаў, свабоду СМІ. Усё праз масавую публічную дзейнасць, па сучаснаму – за Майдан. А прыхільнікаў Дня Волі пачалі зваць агулам "бэнээфаўцамі" (лічы – сённяшнімі "бандэраўцамі").

То бок, Дзень Волі не стаўся проста агульнанацыянальным святам абвяшчэння сучаснай беларускай дзяржавы. Афіцыйная прапаганда максімальна палітызавала свята, пачала ствараць з людзей пад гербам "Пагоня" вобраз ворагаў народа, экстрымістаў. А з амаль поўнай дзяржаўнай манапалізацыяй СМІ, і самі веды пра ўтварэнне БНР сталіся магчымымі для невялікай групы карыстальнікаў незалежных інфармацыйных пляцовак.

Працяг чыіайце тут.

Опрос

Кто виноват в том, что в белорусской армии гибнут военнослужащие?
Главнокомандующий
45%
Министр обороны
7%
Командиры и другие офицеры частей
28%
Прапорщики и сержанты
8%
Сами солдаты
7%
Никто, это судьба
6%
Всего голосов: 460

Мы в социальных сетях