Общество

Генадзя Бураўкіна не стала

30.05.2014, 09:39 4410

Раніцай 30 траўня на 78-ым годзе жыцця памёр беларускі паэт і дзяржаўны дзеяч Генадзь Бураўкін.

Апошні час ён хварэў на анкалагічнае захворванне. Генадзь Бураўкін памёр у Менску ва ўласнай кватэры. 

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 году ў вёсцы Шуляціна (цяпер вёска Тродавічы) Расонскага раёну Віцебскай вобласці. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфаку БДУ (1959).

Працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», у газеце «Літаратура і Мастацтва», быў карэспандэнтам «Правды» па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць».

З 1978 году — старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні.

У студзені 1990 у Вярхоўным Савеце 11-га склікання быў адным з дэпутатаў, якія дамагаліся прыняцця Закону аб мовах.

У 1990 атрымаў прызначэньне пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН. Пасля вяртання, у 1994-1995 гадах быў намесьнікам міністра культуры і друку. У 1995-2001 гадах працаваў у часопісе «Вожык».

Аўтар больш двух дзясяткаў паэтычных кніг, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы.

"Товарищ.online" выказвае шчырыя спачуванні родным Генадзя Мікалаевіча.

Буравкин: Телевидение должно не заниматься пропагандой, а показывать реальную жизнь

Опрос

Кто виноват в том, что в белорусской армии гибнут военнослужащие?
Главнокомандующий
45%
Министр обороны
7%
Командиры и другие офицеры частей
28%
Прапорщики и сержанты
8%
Сами солдаты
7%
Никто, это судьба
6%
Всего голосов: 460

Популярные рубрики

акция солидарности

Мы в социальных сетях