Культура

Беларусь будзе прадстаўлена на Канскім кінафестывалі

14.05.2012, 11:34 1763

З 16 па 27 мая 2012 года ў Францыі пройдзе 65-ы Міжнародны Канскі кінафестываль, у конкурсную праграму якога ўпершыню ўвайшоў фільм "У тумане" сумеснай вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" з кінакампаніямі еўрапейскіх краін, зняты паводле аднайменнага твору класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава.

 

Як паведамілі карэспандэнту сайта "Товарищ.online" у Міністэрстве культыры Беларусі, над стварэннем карціны працаваў вядомы рэжысёр, уражэнец Баранавіч Сяргей Лазніца. Галоўную ролю ў фільме выканаў таленавіты беларускі акцёр, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Свірскі. Гукарэжысёр кінастужкі – вядомы беларускі спецыяліст Уладзімір Галаўніцкі.

 

Дзеянне фільма адбываецца ў акупіраванай немцамі Беларусі ў 1942 годзе – у перыяд, які рэжысёр Сяргей Лазніца лічыць адным з самых складаных у айчыннай гісторыі.

 

Паказ фільма "У тумане" ў рамках асноўнай конкурснай праграмы фестывалю адбудзецца 25 мая.

 

Традыцыйна на Міжнародным Канскім кінафестывалі будзе прадстаўлены Нацыянальны павільён Беларусі, арганізатарамі якога з’яўляюца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і кінастудыя "Беларусьфільм".

 

На думку Мінкульта, прадстаўленне Нацыянальнага павільёна прадэманстратуе дасягненні і напрацоўкі айчыннага кінематографа, а таксама пашырыць супрацоўніцтва беларускіх кінематаграфістаў з еўрапейскімі кінапрадзюсарамі, наладзіць кантакты ў галіне кінематаграфіі, дасць магчымасць дасягнуць дамоўленасцяў па рэалізацыі сумесных кінапраектаў.

 

Марына Шышкіна, "Товариш.online"

Опрос

Кто виноват в том, что в белорусской армии гибнут военнослужащие?
Главнокомандующий
45%
Министр обороны
7%
Командиры и другие офицеры частей
28%
Прапорщики и сержанты
8%
Сами солдаты
7%
Никто, это судьба
6%
Всего голосов: 460

Мы в социальных сетях