Культура

Улада ўзялася за стварэнне Музея Васіля Быкава

28.07.2012, 11:01 2036

  1. Міністэрствам культуры праводзіцца работа па захаванні творчай спадчыны народнага паэта Беларусі Васіля Быкава. Кіраўніком дзяржавы падтрымана прапанова аб стварэнні Музея Васіля Быкава на базе дачы пісьменніка, якая знаходзіцца у Мінскім раёне на тэрыторыі дачнага пасёлка "Ждановічы-6".

 

Як паведамілі ў Міністэрстве кльтуры, ужо падрыхтаваны і накіраваны ў Савет міністраў Рэспублікі Беларусь праект пастановы Урада аб прыняцці дачы Васіля Быкава ў рэспубліканскую ўласнасць. Дадзеная пастанова прынята Саветам Міністраў 27 ліпеня 2012 г.

 

На сённяшні дзень зроблены вопіс на 19 750 адзінак захоўвання (перапіска, рукапісы, дакументы, кнігі, фотаздымкі, перыядычныя выданні), якія захоўваюцца ў кватэры пісьменніка і закранаюць перыяд у творчасці Васіля Быкава з 1960-х па 1996 гады. Падчас працы з матэрыяламі архіва ўстаноўлена, што частка іх тычыцца не толькі Быкава, але і іншых знакамітых пісьменнікаў Беларусі.

 

Адкрыць экспазіцыю ў Музеі запланавана ў 2014 годзе да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

 

На працягу 2012-2014 гадоў будзе праведзены капітальны рамонт дачы Васіля Быкава з яе прыстасаваннем пад музейную ўстанову, а таксама будзе добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя, створаны камфортныя ўмовы для наведвальнікаў.

 

 

Марына Шышкіна, "Товарищ.online"

 

Теги: 

Опрос

Кто виноват в том, что в белорусской армии гибнут военнослужащие?
Главнокомандующий
45%
Министр обороны
7%
Командиры и другие офицеры частей
28%
Прапорщики и сержанты
8%
Сами солдаты
7%
Никто, это судьба
6%
Всего голосов: 460

Мы в социальных сетях