Общество

Эксклюзіў: У Лондане пашкоджана беларуская царква - фота

03.06.2013, 13:00 5740

У выніку інцыдэнту памяшканне беларускай грэка-каталіцкай царквы, што месціцца ў брытанскай сталіцы, атрымала значныя пашкоджанні.

Сёння ўночы абвалілася значная частка столі ў памяшканні царквы. Хутчэй за ўсё, гэта стала вынікам будаўнічых работ, што адбываюцца па суседству: уладальнік суседняга дому вырашыў яго знесці.

Перакрыцці будынку, пабудаванага на пачатку мінулага стагоддзя, відавочна не перанеслі “зрухаў”, якія адбываліся літаральна праз сцяну.

На шчасце, абвал адбыўся ўночы, і ніхто не пацярпеў – хаця толькі ўранку ў нядзелю у царкве прайшла служба для мясцовых беларускіх вернікаў.

Беларускія службы ў Лондане працягнуцца ў невялічкай каплічцы ў Marian House – яшчэ адным будынку беларускай грэка-каталіцкай місіі, які месціцца праз дарогу ад пашкоджанага дома. А неўзабаве тут мусіць з’явіцца асобная беларуская царква, праект якой ужо гатовы і чакае свайго ўвасаблення.

Тэкст і фота – Андрэй Аляксандраў, спецыяльна для сайту "Товарищ.online"

Опрос

Правильно ли поступил Лукашенко, не введя в Беларуси карантин?
Да
0%
Нет
50%
Мне все равно
50%
Всего голосов: 2

Популярные рубрики

акция солидарности

Мы в социальных сетях