Все номера     Пишите нам
Воскресенье, 20 июля 23:40 Поиск по сайту:
МІНІМАЛЬНЫ БЮДЖЭТ БЕЛАРУСА: 8 ТЫСЯЧАЎ РУБЛЕЎ НА МЕСЯЦ НА АДПАЧЫНАК І 5,5 ТЫСЯЧЫ – НА ЛЕКІ
28.04.2008 08:01

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ўсталяваныя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў у коштах сакавіка для 18 сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва.

Аб гэтым паведміла БЕЛТА намеснік начальніка аддзела комплексных праблемаў развіцця сацыяльна-працоўнай сферы Мінпрацы і сацабароны Людміла Сінюціна. Сярэднядушны мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з чатырох чалавек з 1 мая цяперашняга году будзе складаць 324 тысячы 90 рублёў у разліку на месяц і, суадносна, павялічыцца на 4,2%.

Людміла Сінюціна падкрэсліла, што гэты сацыяльны нарматыў служыць асновай для вызначэння правоў грамадзянаў на атрыманне ільготных крэдытаў і субсідыяў на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылых памяшканняў, на рамонт жылля для жыхароў маленькіх населеных пунктаў.

Структура сярэднядушнага мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з чатырох чалавек у коштах сакавіка наступная: прадукты харчавання - 49,9%, адзенне, абутак, бялізна - 18,5%, аплата жылля і камунальных паслугаў - 11,6%, бытавыя паслугі, транспарт, сувязь - 7,6% прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння - 6,2%, культурна-асветныя мерапрыемствы і адпачынак - 2,5%, узносы і плацяжы - 2%, прадметы санітарыі, гігіены, лекі - 1,7%.

Мінімальны спажывецкі бюджэт прымяняецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання зменаў узроўню жыцця насельніцтва, узмацнення сацыяльнай падтрымкі грамадзянам, якія жывуць у нястачы, фарміравання сістэмы народнагаспадарчых прапорцыяў і прыярытэтаў, якія забяспечваюць паэтапнае набліжэнне спажывання грамадзянаў да навукова абаснаванага ўзроўню.

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Пенсионный возраст для женщин может быть увеличен
Организации смогут предоставлять своим работникам займы на покупку жилья у физических лиц
Организации смогут предоставлять своим работникам займы на покупку жилья у физических лиц
К отцам – с уважением
Указ оставил детишкам только картофель
Урад і вытворцы зьмірыліся з ростам коштаў на харчы
Цэны растуць. Як выжыць пэнсіянэрам?
Сярэдні заробак у Беларусі ўжо цяпер мусіць быць 562 даляры
Белорусам в санаторий не попасть. Места скупают россияне
Средняя зарплата в бюджетной сфере возрастет до 550 долларов в 2009 году и 700 долларов в 2010 году