Все номера     Пишите нам
Понедельник, 12 мая 09:12 Поиск по сайту:
ШКОЛЬНАЯ «ЛІХАМАНКА»
07.05.2008 10:23

Выступаючы перад парламентам, А.Лукашэнка падкрэсліў, што «з эксперыментамі ў школьнай адукацыі трэба заканчваць». Незалежныя эксперты лічаць, што пераход на 11-гадовую сярэднюю адукацыю – абсурдны эксперымент.

Па словах А.Лукашэнкі, у яго два ВНУ-шных дыплома. Аднак, з некаторых часоў беларускі кіраўнік занадта часта стаў паўтараць, што сёнешняй моладзі «зусім не абавязкова цягнуцца да вышэйшай адукацыі», адзначае «Нямецкая хваля».

Сусветная тэндэнцыя складаецца з таго, што змест адукацыі і ўзровень кваліфікацыі, які патрабуецца, пашыраюцца, канстатуе Ўладзімір Мацкевіч, які распрацаваў у 90-х гадах мінулага стагоддзя альтэрнатыўны праект рэформы адукацыі.

«Мы ці хочам упісацца ў групу краінаў, якія лідуюць, ці мы хочам быць выкінутымі за межы гэтай канкурэнцыі. Калі мы хочам затрымацца ў «вышэйшай лізе» (няхай пакуль і на апошніх месцах), мы павінныя захаваць 12-гадовую адукацыю», - упэўнены Ўладзімір Мацкевіч.

Чыноўнікаў клюнуў смажаны певень

«Дванаццацігодку» пачалі ўкараняць у Беларусі яшчэ дзесяць год таму - для прывядзення беларускай сістэмы адукацыі ў адпаведнасці з еўрапейскай. Ацаніць яе плады складана - бо яшчэ ж не адбылося аніводнага выпуску!

Але месяц таму першы замкіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Рубінаў абвінаваціў «дванаццацігодку» ў разбазарванні бюджэтных сродкаў. Ён падлічыў, што 12-ы год абыйдзецца краіне ў 300 мільярдаў рублёў. Пасля такой заявы Лукашэнка паставіў перад Мінадукацыі пытанне рубам.

Эксперт Уладзімір Мацкевіч тлумачыць гэтае хуткае рашэнне тым, што, калі школьная рэформа пачыналася, ніхто не разглядаў яе ў кантэксце ўзгодненай палітыкі ў галіне працы і занятасці, ваеннай рэформы, зменаў ва ўсіх сістэмах адукацыі.

«Зараз, калі падыйшло пакаленне, якое павінна выпускацца, адаптаваць сацыяльныя інстытуты і вышэйшую адукацыю да такога кшталту штучнай катастрофы вельмі складана. Вось калі б да гэтага рыхтаваліся пяць год, гэта прайшло б бязбольна. А калі смажаны певень клюнуў, тады пачынаецца паніка: «Давайце адменім!»

«Двойка» за рэформу

У той жа час незалежныя эксперты прызнаюць, што рэформа праводзілася без выразнай стратэгіі дзеянняў. Яе падмянілі фармальнымі аспектамі: павелічэннем тэрмінаў навучання, зменай шкалы адзнакі ведаў.

«У канцы 11-га класу ўсім было нудна вывучаць у профільным гістарычным класе матэматыку і фізіку, напрыклад. Вельмі хацелася вывучаць ужо профільнае і ісці далей», - ацэньвае навучальны працэс адна з учорашніх выпускніц.

Метадолаг Святлана Мацкевіч адсочвала ўсе памылкі рэформы на ўласнай дочцы. За годы вучобы ў школе тая перажыла беларусізацыю і яе адмену, змены вучэбных планаў, пераход на дзесяцібальную сістэму і ўвядзенне тэставання. Што ў выніку?

«Нашыя дзеці аказаліся ў вялікай плыні інфармаванасці, але ад гэтага якасць ведаў не павялічваецца. Ад гэтага не з’яўляецца мысленне. У той час як тая сітуацыя, у якой апынулася Беларусь, патрабуе пэўнай рэфлексійнасці, пэўных даследчых навыкаў, здольнасці самавызначацца ў сітуацыі, якая хутка мяняецца».

Але гэта зусім не значыць, што трэба вяртацца да 11-гадовага навучання ў школе.

«Гэта няправільны крок. Трэба проста форму запаўняць іншым зместам, іншай якасцю адукацыі», - кажа Святлана.

Школьная «ліхаманка»

Адмена 12-годкі параджае нямала праблемаў. Напрыклад, адначасова школу скончаць два камплекты выпускнікоў: ВНУ не змогуць іх прыняць, кваліфікацыі ў іх няма, а працоўныя месцы іх не чакаюць. Прыйдзецца пераглядаць вучэбныя праграмы, мяняць вучэбныя планы, выключаць некаторыя дысцыпліны. У бліжэйшыя 2-3 гады школу будзе ліхаманчыць.

«Гэта патрабуе яшчэ большага ўзмацнення жорсткасці аўтарытарнага рэжыму, дырэктыўных метадаў кіраўніцтва. Гэта непатрэбнае абгрунтаванне таго, што неабходная цвёрдая рука. У гэтым сэнсе ўсе гэтыя працэсы звязаныя між сабой», - робіць выснову Ўладзімір Мацкевіч.

Комментарий:
Логин:
Пароль:
 Ещё новости раздела
Импортный цемент не спас от дефицита
Л.Заико: При зарплате в 700 долларов пачка масла будет стоить 5 долларов
Школьная «ліхаманка»
Зарплата в 700 долларов – это импровизация А.Лукашенко
Станет ли зарплата в 700 долларов для белорусов реальностью?
Контуры пенсионного обеспечения
Cоциальная помощь назначена 130 тысячам белорусов
Размеры детских пособий с мая увеличиваются на 4,8%
Что мы едим!
Цены на жилье в Минске достигли минимального за последние одиннадцать месяцев уровня