Все номера     Пишите нам
Четверг, 7 августа 21:45 Поиск по сайту:
ПРЫЗНАЧАНЫ НОВЫ ГАЛОЎНЫ ТРЭНЕР СБОРНАЙ БЕЛАРУСІ ПА БАСКЕТБОЛЕ
13.05.2008 18:00

Выканкам фэдэрацыі баскетболу назваў імя новага галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай.

Ім стаў 53-гадовы спэцыяліст Аляксандар Папкоў, які дагэтуль працаваў з моладзевай зборнай Беларусі, а таксама з клюбамі «Горадня-93» і «Менск-2006».

Пасьля леташняга правальнага выступу ў адборачнай групе ў дывізіёне «B», дзе нашы баскетбалісты не змаглі падвысіцца ў ранзе, саступіўшы адзіную пуцёўку Вялікабрытаніі, пасаду галоўнага трэнэра пакінуў Аляксандар Барысаў. Жадаючых заняць ягонае месца не знайшлося. Фэдэрацыя была вымушана аб’явіць конкурс для прэтэндэнтаў, якія самі падавалі свае заяўкі і рэзюмэ. Конкурс доўжыўся больш за паўгады.

У выніку кола кандыдатаў звузілася да чатырох чалавек — італьянца Андрэа Магелі, літоўца Жыдрунаса Жвінкліса, а таксама мясцовых спэцыялістаў Руслана Байдакова і Аляксандра Папкова. Найбольш верагодным выглядаў легіянэрскі варыянт. Асабліва хацеў сябе паспрабаваць у новай ролі амбіцыйны малады італьянец Магелі. Аднак кіраўніцтва фэдэрацыі спынілася на варыянце з Папковым. Частка айчынных заяўзятараў мяркуе, што варыянт з Папковым папросту мог быць самым танным.

Сёлета зборная Беларусі зробіць чарговую спробу, каб патрапіць у дывізіён «А». Яе супернікамі будуць каманды Румыніі, Швайцарыі, Альбаніі і Кіпру.

«Наша Ніва»

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Через футбол – к консолидации
Странный стиль новой команды
«Гомель» сменил тренера
Кто из аргентинцев сыграет против футбольной сборной Беларуси
Футболисты борисовского БАТЭ вышли в 3-й раунд квалификации Лиги чемпионов
Белорусы в Пекине
БАТЭ-«Андерлехт»: кто кого?
Еще один легионер в «Динамо»
Завершился первый день розыгрыша Кубка Беларуси
За олимпийские медали баскетболисток «наградят» колбасой. Пожизненно
Дебютант экстралиги бобруйский "Шинник" стартовал с победы в Кубке Беларуси по хоккею
На белорусский футбол снова напали болгарские «утки»