АХВЯРЫ “ЖЫВОГА ШЧЫТА” ЧАКАЮЦЬ ПРЫСУДАЎ СУПРАЦОЎНІКАМ ДАІ
13.05.2008 18:04
Пацярпелых у выніку “спэцапэрацыі” Дзяржаўтаінспэкцыі на ўчастку трасы Менск — Мікашэвічы выклікаюць для азнаямленьня з матэрыяламі справы ў Менскую абласную пракуратуру. 2 сакавіка супрацоўнікі ДАІ намагаліся затрымаць п’янага кіроўцу, які на аўтамабілі “Фольксваген” уцякаў ад “даішнікаў” на хуткасьці 160 кілямэтраў на гадзіну, з дапамогай “жывога шчыта”. Міліцыянты перагарадзілі дарогу легкавымі аўто, у якіх знаходзіліся людзі. Пасьля той гісторыі высьветлілася: такі спосаб супрацоўнікі ДАІ практыкавалі і раней.
2 сакавіка жыхар Гомелю Раман Мянцюк кіраваў машынай у стане ап'яненьня, ня маючы пасьведчаньня кіроўцы. Больш за сто кілямэтраў аўтамабіль, у якім былі сам Мянцюк, ягоная нявеста Вольга і двое іхніх сяброў, ігнараваў патрабаваньні інспэктараў ДАІ спыніцца. Каб затрымаць парушальніка, супрацоўнікі ДАІ спынілі некалькі аўтамабіляў, перагарадзілі імі дарогу і забаранілі людзям выходзіць з салёнаў. Як казалі міліцыянты на сьледчым экспэрымэнце, яны “спадзяваліся, што Мянцюк спыніцца”. У выніку “тарана” шэсьць чалавек атрымалі розныя траўмы. Адзін зь міжвольных удзельнікаў “жывога шчыта” — Аляксей Берасьнеў. Вось ужо два месяцы ягонае жыцьцё складаецца зь бясконцых паказаньняў у судах, пракуратуры, паходаў да лекараў і псыхатэрапэўтаў: “Нас на заўтра запрасілі ў пракуратуру. Магчыма, заўтра нешта і скажуць больш уцямнае. Але я так разумею, што ў іх заўтра проста апошні дзень тэрміну, адведзенага на разгляд справы. Дагэтуль мы давалі толькі паказаньні. Учора былі ў судмэдэкспэртаў, у псыхоляга, у псыхатэрапэўта”. Неўзабаве пасьля здарэньня пацярпелыя падалі ў суд на дзеяньні міліцыі. Менская абласная пракуратура пачала расьсьледаваньне супраць чатырох супрацоўнікаў ДАІ Кастрычніцкага раёну Менску. Распачалася крымінальная справа пра “злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі”. Супраць Рамана Мянцюка ўзбуджаная крымінальная справа за кіраваньне аўтамабілем у стане алькагольнага ап'яненьня. Пазьней крымінальную справу распачалі і супраць Вольгі Мянцюк, якая “перадала аўтамабіль чалавеку без пасьведчаньня і ў стане алькагольнага ап'яненьня”. Між тым Менцюкі разьвязкі чакаць ня сталі і зьніклі. На пачатку красавіка Раман не зьявіўся на допыт, і вось ужо месяц яго і жонку ня могуць знайсьці. Знаёмыя Менцюкоў лічаць, што яны хаваюцца ў Расеі. Паводле зьвестак яшчэ аднаго ўдзельніка “жывога шчыта” Юрыя Пашкевіча, пакуль Менцюкоў безвынікова шукаюць, абвінавачаньне міліцыянтам ужо нібыта абвясьцілі: “Сёньня ўжо нібыта афіцыйна вынесена абвінавачаньне супрацоўнікам ДАІ. А заўтра справа, відавочна, можа быць перададзеная ў суд. То бок справа будзе ў пракурора, і для далейшага разгляду яе накіруюць у суд. Але нас з матэрыяламі справы будуць знаёміць толькі заўтра”. Інфармацыю пра пакараньне вінаватых у арганізацыі “жывога шчыта” ў Менскай абласной пракуратуры пацьвердзіць ці абвергнуць адмовіліся. Аднак, як лічыць Аляксей Берасьнеў, наўрад ці супрацоўнікі ДАІ атрымаюць пакараньне, адпаведнае мэтадам, якія міліцыянты ўзялі за норму: “Устрымаюся, пэўна, ад прагнозаў. Бо ўся гэтая сыстэма моцна паміж сабой павязаная. Але мне падаецца, што кагосьці аднаго ўва ўсім абвінавацяць, каб зьнізіць напругу ў грамадзтве”. Пасьля таго як гісторыя на трасе Менск — Мікашэвічы стала здабыткам галоснасьці, пра аналягічныя сытуацыі пачалі расказваць і іншыя. Сваім размахам яе нагадвае здарэньне на менскай кальцавой дарозе. Намагаючыся спыніць аўтамабіль “Пэжо-605” з п’яным кіроўцам, 7 кастрычніка 2007 году міліцыянты па чарзе спынілі чатыры машыны, перагарадзіўшы імі дарогу. У выніку “тарана” пацярпелі пяць дарослых і дзіцё. Кіроўца малалітражкі “Таўрыя” атрымаў пералом тазабедранай косьці, чэрапна-мазгавую траўму і страсеньне мозгу, дагэтуль ходзіць на мыліцах. У пасажыркі — шматлікія траўмы і парэзы твару. У пасажыркі “Міцубісі” — пералом ключыцы, зрух пазванка, зламаная частка грудзіны. Кіроўцу “Пэжо” асудзілі на тры гады “хіміі”. Таксама ён мусіў выплаціць матэрыяльную кампэнсацыю пацярпелым (ніхто зь іх ніводнага рубля не атрымаў дагэтуль). Аднак бальшыню ўдзельнікаў “шчыта” ўвогуле не прызналі пацярпелымі, бо яны не атрымалі цялесных пашкоджаньняў. На пачатку красавіка ахвяры леташняй “апэрацыі” падалі скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў ДАІ ў Генэральную пракуратуру (пазьней заява была пераадрасаваная ў Менскую гарадзкую пракуратуру). Заяўнікі патрабавалі распачаць крымінальную справу супраць “даішнікаў”, якія спрычыніліся да аварыі. Цяпер гарадзкая пракуратура высьвятляе: ці мэтазгодна пачынаць асобную вытворчасьць па нейкіх эпізодах з ужо скончанай справы? «Радыё Свабода»
|
|
|
Ещё новости раздела |
 |
По информации адвоката Веры Стремковской, размещенной на сайте «Хартии’97», белорусский политзаключенный Сергей Парсюкевич содержится в скотских условиях:
– на 70 человек, содержащихся в одном помещении, имеется восемь стульев и четыре лавки;
– не успевает за отведенное время помыться в бане: на сотню заключенных (по штату) четыре крана;
– не может толком поесть: на прием пищи выделяется всего 15 минут;
|
 |
У канцы сакавіка споўнілася 65 гадоў, як Яфім Гапееў прыбыў у Налібоцкую пушчу з важным заданнем. Як упаўнаважанаму ЦК КП(б)Б і члену Баранавіцкага падпольнага абкома партыі Яфіму Данілавічу даручылі ўзначаліць Лідскі міжрайпартцэнтр, у зону дзейнасці якога, акрамя горада Ліды, уваходзілі сем раёнаў: Лідскі, Воранаўскі, Радунскі, Навагрудскі, Любчанскі, Іўеўскі і Юрацішкаўскі.
|
 |
Иные произведения изобразительного искусства на историческую тематику бывают настолько выразительны и убедительны, что ими иллюстрируют учебники, справочники, энциклопедии наравне с фотографическими материалами.
|
 |
Когда у Анны Левченковой, инженера УП «Лёс», спрашивают, как дела, как жизнь, она обычно отвечает: я — счастливая женщина, у меня есть дом, работа, благополучная семья, талантливые дети.
|
 |
Проблема, к которой хочу привлечь внимание, — с «бородой». Речь идет о солдатах последнего военного призыва — в основном, 1927 года рождения.
Закон Республики Беларусь «О ветеранах» — как в старой, так и в новой редакции — не признает нас участниками Великой Отечественной войны.
|
 |
Прызвычаены да музычных рэцэнзіяў, я ўсё ж вырашыў выказацца пра гэтую кнігу. І не толькі таму, што захацелася прыгадаць сваё літаратуразнаўчае юнацтва, калі рэцэнзаваў кнігі Кастуся Акулы, Алеся Наварыча, Сяржука Сокалава-Воюша, Васіля Петручука, Міколы Ермаловіча ды іншых выдатных сучаснікаў у найаўтарытэтнейшым пісьменьніцкім часопісе свайго часу «Полымя», але і таму, што ў «Фрашках да пляшкі» Севярына Квяткоўскага немалое месца займае маскульт беларускі
|
 |
Досье. Василий Никитович Свистун родился 2 января 1927 года в деревне Дукора Пуховичского района в крестьянской семье. До войны успел закончить семь классов местной школы. С июля 1941 года стал членом партийно-диверсионной группы в Дукоре, действовавшей в составе подпольной организации Руденского района.
|
 |
Прокуратура Первомайского района Минска ведет проверку по факту падения аттракциона 7 июля в парке Челюскинцев. В результате этого ЧП семеро человек пострадали (четверо из них – несовершеннолетние), больше всего пострадал семилетний мальчик.
|
 |
Пятерых человек, пострадавших от взрыва в Минске 4 июля, в ближайшие дни готовят к выписке.
|
 |
Генеральная прокуратура Беларуси внесла представление в Государственный комитет по имуществу с требованием устранения выявленных в ходе проведенной проверки выполнения законодательства по вопросам изъятия и предоставления земельных участков.
|
 |
У парку Чалюскінцаў абарваўся адзін з атракцыёнаў -- «Карусэль» кшталту «дожджык». Здарэньне адбылося каля 18 гадзіны. Як паведамляюць сьведкі, спачатку атракцыён пачаў запавольвацца, а потым зваліўся на бок.
|
 |
С 1 июля, в соответствии с постановление № 859 Совета Министров, повышены тарифные оклады врачам, работающим в организациях здравоохранения, финансируемых из бюджета. В частности, на 25% повышены тарифные оклады врачам, оказывающим амбулаторную помощь, на 10% — стационарную медицинскую помощь.
|
 |
На прошедшей сессии Международной организации труда вопрос о положении трудящихся в Беларуси опять был в центре внимания. Правительство, согласившись на проведение в Беларуси семинаров с участием представителей независимых профсоюзов по проблемам дискриминации работников по принадлежности к профсоюзному членству, фактически признало то, от чего ранее отмежевалось: дискриминацию работников – членов независимых профсоюзов.
|
 |
В Беларуси наиболее вероятным вариантом ставки подоходного налога для физических лиц в 2009 году является 12%. Об этом, отвечая на вопрос журналистов, заявил заместитель министра по налогам и сборам Александр Дорошенко на пресс-конференции во вторник.
|
 |
В Орше пал последний оплот сопротивления грядущему празднику урожая «Дажынкі». Под рев бульдозеров в небытие отправился дом №16 по улице Советской, ставший за последних три месяца местной достопримечательностью и символом борьбы горожан за свои права.
|
 |
Со 2 июля 2008 года изменены отпускные цены на нефтепродукты, бензин для пиролиза и ароматические углеводороды. Такая информация размещена на сайте концерна "Белнефтехим".
|
 |
Авторская программа Владимира Суббота «Гаспадар», которая выходит дважды в месяц на телеканале «Лад», награждена дипломом первой степени в номинации «Источник».
|
|
|
|
|