Все номера     Пишите нам
Среда, 9 июля 03:22 Поиск по сайту:
ГАЗЕТА.РУ: БЕЛАРУСЬ ПРАДАЕ РЭШТУ РАСЕЙСКАЙ НАФТЫ ЎКРАІНЕ
14.05.2008 08:49

Паводле іншай вэрсіі, расейскія кампаніі прадаюць сыравіну апальнай «Укртатнафце» праз нашу краіну.

Крэменчугскі НПЗ (ЗАТ «Укртатнафта»), які праз канфлікт з расейскай «Татнафтай» (былым генэральным пастаўшчыком нафты і акцыянэрам) зазнаў праблему дэфіцыту сыравіны, часткова вырашыў праблему з дапамогай Беларусі. Паводле інфармацыі расейскай Газета.Ру, сёлета ў красавіку прадпрыемства ўпершыню закупіла ў нашай краіне 18,9 тысячы тонаў сырой нафты.

У выніку канфлікту «Татнафта» спыніла пастаўкі нафты ў Крэменчуг. А таксама заклікала да гэтага іншыя расейскія нафтавыя кампаніі, чым паставіла прадпрыемства, што забясьпечвае 45% нафтаперапрацоўкі ва Ўкраіне, пад пагрозу закрыцьця. «Укртатнафта» вымушаная была дывэрсыфікаваць крыніцы паставак нафты.

Экспэрт інвэстгрупы «Регион» Канстанцін Гуляеў мяркуе, што Ўкраіна набывае лішкі нафты, атрыманыя ў Расеі. «А з улікам розьніцы нафтавых цэнаў для бліжэйшых суседзяў і астатніх пакупнікоў расейскай нафты Беларусь у выглядзе невялікай групы асобаў можа нядрэнна падзарабіць», — дадае экспэрт «АнтантаКапітал» Цімур Хайрулін. Аналітык інвэсткампаніі «Проспект» Аляксандар Кузьняцоў мае іншы погляд: сыравіну апальнай «Укртатнафце» праз нашу краіну прадаюць расейскія кампаніі, што ня хочуць «сьвяціцца».

Сямён Печанко

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Дызпаліва толькі па ліміце
Увеличиваются безналичные расчеты в розничном товарообороте
С.Сидорский: Коммерческих предприятий при министерствах быть не должно
Почему Беларусь «отпустила» цены на нефтепродукты?
Утверждено взимание земельного налога и арендной платы в Минске в процентах от кадастровой стоимости участков
Банковская система Беларуси — на уровне Нигерии
Памятные монеты Нацбанка Беларуси удостоен наград международного конкурса «Монетное созвездие – 2008»
«МАЗ-МАН» уже перекрыло прошлогодние показатели продаж
В Могилеве открывается филиал Белорусской товарной биржи
Если нефть подорожает до 250 долларов, то цена на газ поднимется до 1 тысячи долларов