Все номера     Пишите нам
Суббота, 30 августа 10:40 Поиск по сайту:
ЮБІЛЕЙ З ПАМЫЛКАМІ
"Товарищ", № 599 за 3 мая 2007 г.

Серыя «Беларускі музычны архіў» лэйбла «БМАgroup» традыцыйна прадстаўляе на кампакт-дысках шэдэўры нацыянальнай музыкі розных накірункаў і эпох. Выйшла ўжо каля дзесяці праграмаў з песнямі на вершы Ларысы Геніюш, запісамі опернага тэнара Міхася Забэйды-Суміцкага, творамі кампазітараў Станіслава Манюшкі і Міколы Равенскага... Падставай для выдання чарговага CD стаў юбілей класіка беларускай песні, паэта, кампазітара і педагога Сяргея Новіка-Пяюна.

100 гадоў, думаецца, сур’ёзная дата, вось таму і здзіўляе, як несур’ёзна падыйшлі да яе на гэты раз выдаўцы. Адразу нагадаю, што юбілей святкаваўся 27 жніўня мінулага года, а прэзентацыйны канцэрт названага дыска адбыўся толькі праз паўгода — у канцы сёлетняга лютага. Дый тое, да прэзентацыі не паспелі падвезці так пільна рыхтуемы CD (давялося частаваць публіку камп’ютарнымі самарэзамі; зрэшты, у фірмовай паліграфіі). Праўда, не буду крывіць душой, аншлаг на канцэрце быў поўны, дый сам канцэрт вартасны. Але раз ужо не надта спяшаліся з падарункам юбіляру, чаму столькі насмешак і знявагаў аказалася ў ім?

Скажам, на вокладцы, дзе ў названай серыі заўсёды ззялі імёны аб’ектаў ушанавання (Манюшка, Равенскі, Геніюш), тут сіратліва паглядае нейкі безыменны партрэт, пад якім напісана толькі назва дыска: «Дні лятуць (песьні з-за кратаў)». Няўжо гэтак неабходна было знакамітага аўтара несмяротных «Зорачак» і «Слонімскага вальса», якія выконваюць і Данчык, і Аляксандр Памідораў, і шэраг замежных артыстаў, ператвараць у банальнае падабенства крымінальнага блатняка?

Зрэшты, імя аўтара ўсіх гэтых песень знайсці ўсё ж можна: маленькімі літарамі на задніку абгорткі напісана, што ўсе вершы — Сергея Новіка-Пяюна (чаму толькі не дадалі: акрамя адной пародыі), а музыка, нібыта, «належыць выканаўцам, акрамя адмыслова пазначанай». І тут узнікае іншае пытанне: паводле якога права ў кампазітара к юбілею адабралі ўсе ягоныя цудоўныя мелодыі? Вы не ведалі да 100годдзя, што Новік-Пяюн быў прафесійным кампазiтарам? Але ж нават у біяграфіі буклета распавядаецца, як рыхтавалі яго педагогі Віленскай кансерваторыі, дый у спісе бібліяграфіі сказана, што многія ноты ўвайшоўшых у альбом песень друкаваліся ў перыядычным друку яшчэ ў савецкія часы. І ўжо зусім дакладна вядома (хаця б з папярэдніх выданняў), што, напрыклад, Данчык, Барыс Вайханскі, «Водгук-квартэт», Ларыса Сімаковіч пільна паклапаціліся акурат пра вяртанне з забыцця шчырых і самабытных мелодыяў Сяргея Новіка-Пяюна. І калі нейкі М.Іўкін дапамог камусьці прачытаць аўтарскую партытуру, дык гэто ж не дае яму права называцца нават суаўтарам? А на дыску ён — «адмыслова пазначаны аўтар».

Праўда, тут сапраўды ёсць і па-свойму пераасэнсаваныя ў гуках вершы аўтара. Проста геніяльную новую мелодыю напісаў, напрыклад, да песні «Краскі шчасця» Андрэй Плясанаў, але ж у ягоных цудоўных, ледзьве не «песняроўскіх» гукаў якраз няма «адмыслова пазначанага аўтара».

Зрэшты, нямала іншых цікавых знакамітасцяў адмыслова ў гэты праект прапанавалі свае творы з Пяюновай спадчыны: гурты «Чырвоным Па Белым», «zIGZAG», «Голая Манашка», «P.L.A.N.», барды Віктар Шалкевіч, Барыс Вайханскі, Ларыса Сімаковіч, Інэса Леаданская; ёсць і ўражваючыя адкрыцці накшталт лаўрэаткі аднаго з бардаўскіх фестываляў у Польшчы Таццяны Беланогай, rnb-гурта «Бава» з Усеваладам Крамушчанкам на чале (ex-«Бонда») і блізкага ім паводле стылю Яраша Малішэўскага. Нестандартна здолелі пераасэнсаваць песенную класіку нават навічкі сучаснага метал-фронту гурт «Jus Gladii». Артысты яўна папрацавалі на славу, але…

Дадзены CD — той унікальны выпадак, калі за някепскі альбом… проста сорамна (а мы ж яшчэ не казалі нічога пра элементарныя граматычныя памылкі ў тэкстах буклета, дзе між карэктарамі, відаць, чарговым разам ішла барацьба не супраць памылак, а толькі за пэўныя асабістыя граматычныя прыхільнасці, з-за чаго змяшаліся ў кучу песні і песьні, хоры і хоты…).

Ды мала таго. Калі звярнуць увагу на так званую «адаптацыю тэкста» пяюноўскага «Гімна эсперантыстаў», дык увогуле ствараецца ўражанне, што нехта хацеў толькі выклікаць слёзы на вачах памерлага 12 гадоў таму юбіляра, бо тэкст аўтарскі тут… проста спарадыравалі: «Гаворак розных на зямлі без меры, ды ёсць адна, што адчыняе дзверы — эсперанта», — сказаў беларускаму патрыёту, які адсядзеў за свае перакананні ў сталінскіх, фашысцкіх і польскіх турмах, нехта М.Івашын (ці ўжо не той самы М.Іўкін, пра якога ішла гаворка вышэй?). А між тым Новік-Пяюн не толькі сам не казаў такіх словаў, але і іншым не дазваляў іранізаваць з роднай мовы, шануючы яе як святыню. І хочацца задаць выдаўцам апошняе пытанне: супраць каго юбілействуеце, жартаўнікі?

Вітаўт МАРТЫНЕНКА, музычны крытык

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Две разные «прямые линии», которые пересеклись в один день
Распространителя газеты восстановили на работе
Штык на капремонте
Супраць экскаватарнай эксгумацыі
Быць вольным! Удалечыні ад дома?
Дети: бить или не бить?
Бьют рублем, наказывая семьи
Портрет народа на фоне Родины
Курсанты МВД примут присягу
Генпрокуратура борется с торговлей людьми
Улицу Чигладзе в Минске закрыли на три месяца
Афіцыйнае апытаньне: 77 % рэспандэнтаў за будаўніцтва АЭС
На первое сентября в Беларуси будут заморозки
Отметок на факультативах в Беларуси ставить не будут
Супраць “Маладога фронту” — новая крымінальная справа?
Паэту Генадзю Бураўкіну - 72
Проводники поезда Москва-Брест избили "зайца", ограбили и заставили убирать вагон
КГБ перекрыл два международных канала поставки наркотиков