Все номера     Пишите нам
Суббота, 11 октября 15:29 Поиск по сайту:
НЕДАФІЛЬТРАВАНЫ БАЗАР СЕВЯРЫНА К.
"Товарищ", № 657 за 2 июля 2008 г.

Прызвычаены да музычных рэцэнзіяў, я ўсё ж вырашыў выказацца пра гэтую кнігу. І не толькі таму, што захацелася прыгадаць сваё літаратуразнаўчае юнацтва, калі рэцэнзаваў кнігі Кастуся Акулы, Алеся Наварыча, Сяржука Сокалава-Воюша, Васіля Петручука, Міколы Ермаловіча ды іншых выдатных сучаснікаў у найаўтарытэтнейшым пісьменьніцкім часопісе свайго часу «Полымя», але і таму, што ў «Фрашках да пляшкі» Севярына Квяткоўскага немалое месца займае маскульт беларускі: ёсць там шмат старонак, прысвечаных славутым гуртам «Новае неба», «Ulis», «N.R.M.», «Neuro Dubel», «Ліцвіны», бардам Алесю Камоцкаму, Змітру Бартосіку, Касі Камоцкай, Змітру Вайцюшкевічу, вялікаму шоў-мэну постперабудоўчай эпохі, паэту Анатолю Сысу ды ягонаму калеґу Славаміру Адамовічу… Усіх і не пералічыш.

Дык што ж такое — кніга Севярына Квяткоўскага: музыказнаўчы трактат, бард-рок-энцыклапедыя ці зборнік журналісцкіх рэмінісцэнцыяў? Ні тое, ні другое, ні трэцяе. Хоць мне самому імя Севярына Квяткоўскага вядомае найперш па цікавых артыкулах у часопісе «Arche» пра тую ж Касю Камоцкую, па эмацыйных інтэрвію на радыё «Свабода», прысвечаных праблемам роднай мовы. Але ў літаратурнай творчасці ён пайшоў па слядох хутчэй М.Федароўскага, які праславіўся збіраннем народнай творчасці — казак, баек, легендаў «люду беларускага».

Але ў творах Квяткоўскага няма традыцыйных фальклорных пераказаў кшталту «жылі-былі», «у трыдзесятым царстве», «даўно гэта было» — тут фальклор сучасны. Ці няма такога? Але ж мы, як і нашыя старажытныя продкі, так і жывем рознымі казкамі ды показкамі, якія выжываюць праз абагульненую шматзначнасць сваю. І показкі, карыстаючыся варварызмамі, называюць яшчэ анекдотамі. Але ў іх тым больш фальклорная сутнасць, бо нават калі і знойдзецца аўтар пэўнага сюжэту, дык часам не пазнае і сам сваёй першакрыніцы, змененай у працэсе шматтысячных пераказаў. А каштоўнасць показак Квяткоўскага яшчэ ў тым, што яны, як кажуць, пра набалелае: пра лёс рок-зорак беларускіх, пра стан роднай мовы, хоць Севярын і аздобіў усё гэта пад выглядам п’янага трызнення за пляшкай. Але ж змест цвярозы. Пераважна.

Ну хіба не смешна, калі беларуска заходзіць у беларускую краму і пытаецца пра насоўку на роднай мове, а прадавачка разумее яе па-свойму: «Что? Насовки? Нет, презервативов нет».

А вось яшчэ адна інтэлектуальная беларуская сям’я. Не ў краму прыйшлі, не абы куды, а ў тэатр, дзе… вось незадача, ідзе беларуская п’еса. Там усе шукаюць нейкі згублены парасон, а дзіцё слухала, слухала, дый пытаецца ў дасведчанай мамкі: «А что такое «парасон»?» Тая ж дарослая, разумнейшая за дзіцё павінна быць. Але адказвае: «Парасон? Это ж по-белорусски «поросёнок»».

У традыцыйнай анатацыі, змешчанай напачатку кнігі, ёсць такая парада: «Фрашкі можна чытаць як ураздроб, гэтак адным цэлым тэкстам, які можна назваць эсэ, а можна і прыгодніцкім раманам». Па шчырасці, я чытаў менавіта як раман, адчуваючы і жалезную логіку развіцця падзеяў, і… відочныя перакосы сюжэту.

Сюжэту? А які ж сюжэт у зборніку казак? Ды такі самы, як і ў «Шляхціцы Завальні» незабыўнага класіка Яна Баршчэўскага. Едучы ў аўтобусе з новай кнігай ды гартаючы яе, я акурат і ўбачыў у Квяткоўскім сучасны аналаг «Завальні…». Толькі гумар у ім не гэткі змрочны, як у Баршчэўскага. Але ўжо тады напароўся на прысутнасць маргіналаў у кантэксце пераказу і адсутнасць пэўных знакавых фігураў. Здавалася нават часам, што кніжка гэтая — звычайны «нашаніўскі» капуснік, зразумелы толькі далучаным. Але…

Бездакорна выкладзенымі падаліся пачатак і фінал гэтых «не зусім фантастычных апавяданняў пра Беларусь часоў перабудоўчага рэнесансу». Там нават жанравае адзінства назіраецца: застольныя показкі на беларускія тэмы. Але сярэдзіна, дзе Севярын Квяткоўскі пераключаецца на занадта раннюю мемуарыстыку часоў сваёй працы ў той жа «Нашай ніве», у рэдакцыі радыё «101,2», якое само праіснавала толькі з год, твор ператвараецца акурат у нейкі трактат са збітымі крытэрамі каштоўнасцяў: важным тут становіцца не лёс роднай мовы і пошук найбольш чыстых жыццядайных крыніцаў, а… дзе, хто, колькі і з кім выпіў. А ў выніку чытач знаходзіць нават такія сентэнцыі: «Гістфак на пачатку 1990х быў апірышчам дэмакратыі. Гулялі картамі і касцямі, седзячы за старымі партамі перад актавай залай. Палілі, пілі піва, лаяліся матам (нервовая напруга). Некаторыя ад восьмай раніцы да позняга вечара, калі закрываўся будынак».

Мо аўтар скажа: «Ну так было, дык што я мог зрабіць». Але вазьміце любы класічны раман: там людзі робяць усё — кахаюцца, цалуюцца, кніжкі чытаюць, п’юць, ядуць, але вось на тым, як ікру мечуць у прыбіральні, ніхто не спыняўся, хоць гэта таксама бывае з кожным сотні разоў напрацягу падзеяў твора. Дый гасцей часцей збіраюць за агульным сталом, а не за агульным унітазам. Проста так прынята, хоць гэта не табуіраваная тэма. Дык ці варта падаваць сабачы дрыст як узор дэмакратыі?

І пасля гэтага чытачу застаецца толькі зрабіць выснову: «Беларускі перыяд дэмакратыі быў такім кароткім, бо мы не толькі сталіся негатовымі да яго, але і не разумелі, што гэта такое — дэмакратыя». Балазе, за сваю творчую біяграфію на гістфаку БДУ, у рэдакцыі «Нашай нівы» і на радыё «101,2» Севярын Квяткоўскі піў з вельмі шаноўнымі людзьмі — паэтамі Анатолем Сысам і Славамірам Адамовічам, музыкамі Касяй Камоцкай і Лявонам Вольскім, але «фільтраваць базар» ён тут чамусьці не захацеў. Або не навучыўся.

Вітаўт МАРТЫНЕНКА.

Мiнск

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Всем спасибо!
Видела всё собственными глазами
Когда пробок станет меньше?
Палата представителей приняла во втором чтении проект закона о кредитных историях
Вертикальщики скрывают свои доходы
Опять избита правозащитница Яна Полякова
Сенаторы одобрили декрет о переходе в Беларуси на 11-летнюю систему школьного образования
Вчера на минской кольцевой была пробка в три километра
На одном участке дороги в Минске столкнулось тринадцать автомобилей
Почему в процессе строительства дорожает жилье?
Белорусская академия искусств за высокий уровень подготовки дизайнеров отмечена специальным дипломом
Белорусский балет в Литве приняли овациями
Жертвы траффикинга — вне зоны внимания государства?