Все номера     Пишите нам
Пятница, 29 августа 08:59 Поиск по сайту:
АНТОН АСТАПОВИЧ: “НІДЗЕ Ў СВЕЦЕ ТАКОГА ГВАЛТУ НАД СВАЁЙ СПАДЧЫНАЙ НЕ РОБЯЦЬ…”
03.07.2008 12:17

Мне ў рукі патрапіў вельмі цікавы даумент. Гэта ксеракопія пратаколу дручэння прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнка , якія дадзены 10 красавіка 2008 года пры наведванні будынка па вуліцы Кірава 43 ў горадзе Мінску. Дакумент датаваны 3 чэрвеня 2008 года. Яму прысвоены № 18.

Тут ёсць два пункты.

Разглядзім пункт 1, падпункт 1.4 які у перакладзе на беларускую мову гучыць наступным чынам: прадугледзець ў праекце дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2009-2010 гады будаўніцтва новага будынку для размяшчэння дзяржаўных устаноў на месцы руўнуеімага будынку па вліцы Чырвонаармейскай 9 у горадзе Мінску.

Тут ёсць таксама даручэнне кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў падпункце 4.1: кіраўніцтву справамі сумесна з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйным судом Рэспублікі Беларусь ў двухмесячны тэрмін унесці прапановы па зносу будынку на вуліцы Чырвонаармейская 9 у горадзе Мінску і пабудове на гэтым месцы новага будынку з архітэктурным воблікам руйнуемага для размяшчэння Палаты прадстаўнікоў, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Канстытуцыйнага суда.

Павінен нагадаць, што ў памяшканні па вуліцы Чырвонаармейская 9 была Нацыянальная бібліятэка – як яе усе называлі “ленінка”.. А само памяшканне ўнесена у дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Спіс зацверджаны Пастановай Савета Міністраў ад 14.05.2007 года № 578.

Гэта азначае, что на аб’ект ў поўным аб’ёме распаўсюджваецца Закон рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Апошні варыянт Закона датаваны 9 студзеня 2006 года.

Рашэнне па зносу гістрыка-культурных каштоўнасцей парушае аж 15 артыкулаў памянёнага вышэй Закона і цэлы шэраг падзаконных нарматыўна-прававых актаў. А таксама ртыфікаваныя Рэспублікай Беларусь міжнародныя нарматыўныя дакументы па ахове і кансервацыі гістрыка-культурных каштоўнасцяў.

Можна шмат казаць і пра маральныя страты. Бо сам будынак унікальны – прыклад архітэктуры канструктывізму.Яго праектаваў знакаміты архітэктар Г.Лаўроў. А ў Мінску засталіся лічаныя буднкі гэтага накірунку. Хаця да другой сусветнай вайны Мінск лічыўся неафіцыйнай сталіцай канструктывізму. Зараз засталося няшмат: пэўная карпусы універсітэта, пакуль яшчэ існуе “ленінска”, Дом ураду, фабрыка-кухня, Дом друку на рагу Сурганава, абсерваторыя…

І вось, на месцы гэтага будынку хочуць зрабіць муляж – бо гэта будзе новабудоўля, якая не мае каштоўнасці. Нідзе ў свеце такого гваолту над свёй спадчынай не робяць.

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Сергей Калякин: Осетины и абхазы ничем не хуже белорусов
Анатолий Змитрович: предприниматели могут выдвинуть своего кандидата в президенты.
Сергей Калякин: Демократические силы эти выборы не признают
Леонид Заико: В связи с новыми тарифами на газ обвал в отечественной экономике не произойдет
Николай Куприянов: Осторожно, пьяный за рулем!
Петр Мигурский: На рост эффективности сельскохозяйственного производства богатый урожай зерна сильно не повлияет
Елена Скриган: Пойдем на регистрацию опять
Анатоль Лябедзька: вызваленне палiтвязняў не здымае з парадку дня праблемы выбараў
Владимир Парфенович: Вся страна начнет заниматься байдаркой
Ярослав Романчук: Те, кто исповедует законный прозрачный бизнес, стараются с инвестициями в Беларусь не соваться