Все номера     Пишите нам
Пятница, 29 августа 08:27 Поиск по сайту:
«ФАШИСТВУЮЩИЕ РУКОВОДИТЕЛИ, УЙМИТЕСЬ!»
04.05.2007 15:46

У пятніцу быў другі дзень пікетаваньне Генэральнага консульства Эстоніі ў Менску. У першы дзень да будынку на 2-м завулку Кальцова прыйшло чалавек 40-50. Пэнсіянэры і моладзь. Трымалі ў руках транспаранты, дзяржаўныя сьцягі, сьцягі СССР.

Падыходжу да аднаго маладзёна, які трымае ў руках савецкі штандар, пытаюся, ці за аднаўленьне ён СССР? «Ня ведаю, я там практычна ня жыў», - кажа ён. «Дык? а сьцяг тады для чаго?» «Дзядуля папрасіў патрымаць». У гэты самы момант падлятае той самы дзядуля, які пачынае расказваць, што абсалютна ва ўсіх былых краінах Саюзу выступаюць за яго ўзьяднаньне. Пазыцыя дзеда мне ясная, а вось маладзёна не да канца. «Дык ты таксама хочаш, каб у нас быў Савецкі Саюз?» — не здаюся я. «Старэйшыя кажуць, што там добра жылося, таму можа і «за». Пасьля хлопец пачынае казаць, што кепска, канечне, што ў нас ня будзе сваёй хакейнай каманды і такое падобнае. Праз пару хвілінаў ён аддае сьцяг назад дзядулю, а сам ідзе ўбок.

Нейкі вэтэран вайны паказвае хлопцам і дзеўкам выразкі са старых газэт, тлумачыць, які менавіта помнік зьнесьлі, расказвае пра Эстонію. Адзін пацан урэшце не вытрымлівае і пытаецца ў вэтэрана: «А Эстонія мяжуе зь Беларусьсю»?

Падаецца, што ў акцыі мала драйву, ня так як пазалетась ля польскага пасольства, калі штодня пілавалі бервяно. Усё млява і безыніцыятыўна.

Пакуль адна частка трымае пікет, іншыя адпачываюць на траве, паляць цыгарэты, жартуюць. Праз пэўны прамежак часу мяняюцца. Моладзь — навучэнцы індустрыяльна-пэдагагічнага каледжу. З раніцы яны пікетуюць, пасьля абеду ідуць на практыку. Пераконваюць мяне, што ўсе прыйшлі па сваёй волі.

Пытаюся ў дзяўчыны, якая трымае транспарант «Фашиствующие руководители Эстонии уймитесь!», што яна разумее пад фашызмам. Кажа тое, што адбываецца ў Эстоніі. Ізноў пытаюся, а што там адбываецца? Фашызм, кажа.

Пэнсіянэры пачынаюць крычаць на маладых, каб не размаўлялі з «бээнэфаўскім» журналістам. Падскокваюць кіраўнікі ячэек БРСМ, на любыя мае пытаньні адказваюць самі, не даючы выказацца іншым. Пытаюся, якую арганізацыю прадстаўляюць. Адказваюць, што ніякую, проста прыйшлі выказаць свае меркаваньні. А на працу ці вучобу моладзі ня трэба? Кажуць, што калі моладзі трэба выказаць свае погляды, то можна і прапусьціць заняткі.

Акцыі арганізоўваюць КПБ, пытаюся ў аднаго з камуністаў, а ці нармальна, што ўчора былі партрэты Сталіна? Маўчыць, а пасьля гаворыць, што не пагонім жа мы іх, калі яны сюды прыйшлі. Хачу высьветліць іхнюю пазыцыю адносна Сталіна. Нічога не адказваюць, бо ўжо пачынаюць згортвацца.

Дзесьці а 12:30 пікетоўцы пачынаюць вельмі нерашуча і млява скандзіраваць: «Ганьба». Потым разыходзяцца. Да 10 траўня абяцаюць прыходзіць штодня.

Зьміцер Панкавец

www.nn.by

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Две разные «прямые линии», которые пересеклись в один день
Распространителя газеты восстановили на работе
Штык на капремонте
Супраць экскаватарнай эксгумацыі
Быць вольным! Удалечыні ад дома?
Дети: бить или не бить?
Бьют рублем, наказывая семьи
Портрет народа на фоне Родины
В Лидском историко-художественном музее после реконструкции создана новая экспозиция
Супруге Романа Ментюка, виновника ДТП под Минском 2 марта, предъявлено обвинение
Планируется увеличить прием студентов в медицинские вузы
В состоянии алкогольного опьянения убивают все больше
Первый приют для бездомных
Несмотря на обещания чиновников, импортное спиртное исчезло с прилавков
Завод "МАЗ-Купава" разработал новое поколение прицепов для туризма и отдыха
Лукашенко поручил повысить зарплату учителям
Сёлета зьявяцца “11-ыя штрых” клясы
Реформа школы начинается со старыми учебниками