Все номера     Пишите нам
Вторник, 2 декабря 04:32 Поиск по сайту:
АНАТОЛЬ ЛЯЎКОВІЧ: НЕ СВЯТКУЙЦЕ ДЗЯРЖАЎНЫЯ СВЯТЫ!
04.05.2007 16:30

Працяг тэмы. Анатоль Ляўковіч адказвае на пытанні карэспандэнта “Товарища” з суда Савецкага раёна.

Раніцой мне патэлефанаваў сын з Брэста і паведаміў, што прыходзіла міліцыя на кватэру, шукала мяне…А потым я паехаў у партыйны офіс і мяне каля офіса затрымалі тры хлопцы у “гражданцы”. Яны чакалі мяне, трымаючы ў руках мой партрэт.

Прывезлі ў Савецкі РАУС Мінска. Там быў састаўлены пратакол, нейкія матэрыялы ў іх там былі…Нібы мы парушалі заканадаўства ў час святкавання Першамая…

Гаварылі пра шэсце несанкцыяванае і гэтак далей. Адным словам, мяне прыцягнулі за тое, што мы, сацыял-дэмакраты як левая партыя традыцыйна адзначылі Першамай!

За мае 54 гады мяне ўпершыню ў жыцці прыцягнулі да адказнасці. І то за тое, што адзначаў дзяржаўнае свята.

Таму тут гаварыць пра нейкія парушэнні з нашага боку ўвогуле не варта. А трэба казаць пра адносіны ўлады да працоўных, да свята працоўных. А адносіны бачыце якія!

Зараз я у судзе Савецкага раёна. Я не ведаю што мне пагражае, я не юрыст…Зараз гляну ў пратакол…Во, я парушыў, аказваецца артыкулы 10, 12 Закона” О массовых мероприятиях в Республике Беларусь”. Далей, цытую: “ І тем самым совершено административное правонарушение, предусмотренное частью первой статьи 23.34 КОАП Республики Беларусь».

Зараз будзе суд, чакаю. Адваката ад дзяржавы я не прасіў, бо яно не мае сэнсу.

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Дешевый обман
Отрапортовали приписками
Будет ли старая метла мести по-новому?
Читай по цифрам
Из-за пожара в общежитии на улице Сурганова в Минске было эвакуировано 30 человек
В Беларуси отменена необходимость получения в налоговых органах юрлицами и индивидуальными предпринимателями некоторых справок
За минувшие выходные в Беларуси в ДТП погибло 22 человека
68-летний житель Брестского района отключил из хулиганских побуждений местную трансформаторную подстанцию
В Светлогорске открыт памятный знак жертвами ВИЧ-инфекции
1,4% респондентов о ВИЧ-инфекции и не слышали
Белорусские туристы «приземлились» из Таиланда
Беларусь получит полтора миллионов евро
Миноблсуд рассмотрит жалобу Романа Ментюка
Польские перевозчики протестуют на белорусской границе