Все номера     Пишите нам
Пятница, 29 августа 22:21 Поиск по сайту:
АЛЯКСАНДР ВАЙТОВIЧ: АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА ВЫНОШВАЕ IДЭЮ ПЕРАДАЦЬ УЛАДУ НЕКАМУ ВЕЛЬМI БЛIЗКАМУ САБЕ ЧАЛАВЕКУ
16.07.2008 15:17

Аляксандр Лукашэнка прызначыў цяпер ужо былога старшыню КГБ Юрыя Жадобіна Дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі; новым старшынём КГБ Беларусі прызначаны генерал-маёр Вадзім Зайцаў, якi перайшоў з пасады першага намесніка старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта - начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення.

Новым краўніком прэзыдэнцкай адміністрацыі стаў Уладзімір Макей.

Былога Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Вiктара Шэймана i былога кiраўнiка прэзiдэнцкай адмiнiстарцыi Генадзя Нявыгалса прэзiдэнт перавёў «на iншую працу».

Былы старшыня Савета Рэспублiкi Аляксандр Вайтовiч мяркуе, што гэтая кадравая пляска сведчыць за тое, што «Аляксандр Лукашэнка рыхтуе ў пераемнiка вельмi блiзкага сабе чалавека».

-Выказваю сваё асабiстае меркаванне: Аляксандр Лукашэнка выношвае iдэю перадаць уладу некаму вельмi блiзкаму сабе чалавеку. Ён наiўна мяркуе: калi прыйдзе да ўлады блiзкi чалавек – i з гэтага пункту гледжання старэйшы сын Вiктар Лукашэнка – добрая кандыдатура, тады праўда пра дзейнасць Лукашэнкi на пасадзе прэзiдэнта будзе трымацца ў тайне; прыйдзе нехта чужы – тады адкрыецца ўся праўда пра дзейнасць Лукашэнкi на пасадзе прэзiдэнта. Але ж i наiўны чалавек Лукашэнка: гiсторыя вучыць, нiкому яшчэ не ўдавалася схаваць праўду, як бы пiльна i хто б нi хаваў яе.

Апошнiя кадравыя перастаноўкi сведчаць за тое, што Лукашэнка прызначае на вядучыя пасады ў краiне толькi адданых людзей, грэбуючы прынцыпам прафесiяналiзму. Хiба можна казаць, што новым старшынём КГБ стаў парфесiянал? Першы намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта - начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення – досыць высокая пасада, так. Але ж Памежны камiтэт выковае зусiм iншыя функцыi, чым КГБ.

Тое ж самае можна сказаць i пра былога памочнiка Уладзiмiра Макея. Мяне ўвогуле здзiўляе такi iмклiвы ўзлёт Уладзiмiра Макея – з памочнiка на кiраўнiка прэзiдэнцкай адмiнiстрацыi. Макей, можа, i харошы чалавек, аднак такi скачок праз ступенькi – гэта ненатуральна. Мы неаднойчы былi сведкамi, як падобныя скачкi праз ступенькi ўлады прыводзiлi да трагедыя на Беларусi.

Прасцей кажучы, тасуюцца адданыя кадры – а не прафесiяналы.

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Сергей Калякин: Осетины и абхазы ничем не хуже белорусов
Анатолий Змитрович: предприниматели могут выдвинуть своего кандидата в президенты.
Сергей Калякин: Демократические силы эти выборы не признают
Леонид Заико: В связи с новыми тарифами на газ обвал в отечественной экономике не произойдет
Николай Куприянов: Осторожно, пьяный за рулем!
Петр Мигурский: На рост эффективности сельскохозяйственного производства богатый урожай зерна сильно не повлияет
Елена Скриган: Пойдем на регистрацию опять
Анатоль Лябедзька: вызваленне палiтвязняў не здымае з парадку дня праблемы выбараў
Владимир Парфенович: Вся страна начнет заниматься байдаркой
Ярослав Романчук: Те, кто исповедует законный прозрачный бизнес, стараются с инвестициями в Беларусь не соваться