Все номера     Пишите нам
Среда, 20 августа 14:48 Поиск по сайту:
ДА АЛІМПІЯДЫ Ў ПЭКІНЕ ЗАСТАЛОСЯ ТРЫ ТЫДНІ
18.07.2008 11:13

Некаторыя нацыянальныя алімпійскія каманды ўжо прыехалі на свае спартовыя базы, каб акліматызавацца ў азіяцкіх варунках перад пачаткам алімпійскіх гульняў 2008 году. Цырымонія адкрыцьця сёлетняй алімпіяды адбудзецца на Нацыянальным стадыёне ў Пэкіне 8 жніўня.

Ня ўсе з алімпійскіх камандаў атабарацца ў Кітаі. Некаторыя краіны, баючыся чутак аб моцна забруджаным пэкінскім паветры, нанялі сваім спартоўцам кватэры ў Паўднёвай Карэі або Японіі. Такія краіны паселяць сваіх спартоўцаў у Кітаі адно на пэрыяд спартовага змаганьня, якое будзе цягнуцца ад 8-га да 24-га жніўня, або будуць іх дастаўляць туды самалётамі толькі на канкрэтныя спаборніцтвы.

Напрыклад, у Сэул у Паўднёвай Карэі ўжо прыляцела бэйсбольная каманда Кубы. Да часу алімпійскіх спаборніцтваў кубінцы будуць трэніравацца, гуляючы матчы зь мясцовымі бэйсбалістамі.

Некаторыя краіны, напрыклад Нямеччына, толькі што вызначыліся, якія спартоўцы будуць іх рэпрэзэнтаваць у Пэкіне. А некаторыя, як Злучаныя Штаты Амэрыкі або Паўднёваафрыканская Рэспубліка, усё яшчэ камплектуюць алімпійскія каманды.

Сёньня, напрыклад, паўднёваафрыканскія спартовыя ўлады мусяць вырашыць, ці ўлучыць у сваю каманду бегуна Оскара Пісторыюса, у якога ампутавалі абедзьве ногі, і ён бегае пры дапамозе адмысловых спружыністых пратэзаў. Міжнародная атлетычная фэдэрацыя забараніла Пісторыюсу выступаць разам з фізычна здаровымі спартоўцамі, аргумэнтуючы, што пратэзы даюць яму неапраўданую перавагу. Пісторыюс абскардзіў гэтае рашэньне ў судзе і справу выйграў — цяпер слова засталося за спартовымі дзеячамі ў яго айчыне.

Падрыхтоўка Кітаю да алімпійскіх гульняў суправаджаецца палітычнымі забурэньнямі і стыхійнымі катаклізмамі ў краіне.

У сакавіку адбыліся гвалтоўныя антыкітайскія дэманстрацыі ў Тыбэце, у выніку якіх загінулі людзі. У траўні ў кітайскай правінцыі Сычуань адбыўся магутны землятрус, у выніку якога загінула каля 70 тысяч чалавек. У чэрвені на поўдні Кітаю адбыліся масавыя пратэсты супраць матэрыяльнай няроўнасьці, якая ў грамадзтве ўсё расьце.

А зусім нядаўна выявілася, што той участак мора, на якім заплянавана алімпійскія спаборніцтвы ў яхтавым спорце, зарос тоўстым дываном водарасьцяў. Улады паслалі 10 тысяч жаўнераў, каб ліквідаваць гэтае экалягічнае нашэсьце. Паводле афіцыйных паведамленьняў, вайскоўцы поўнасьцю справіліся з гэтым сваім заданьнем, зьняўшы з мора мільён тон водарасьцяў.

Ян Максімюк

http://www.svaboda.org

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Единоборство без единения…
20 августа первые белорусские медалисты возвращаются в Минск
Беларусь на 28-й позиции в медальном зачете Олимпиады
Участники пекинской Олимпиады 20 августа разыграют 11 комплектов наград
Белорусы вышли в финал по гребле
В четвертьфинальном поединке белорусские баскетболистки уступили хозяйкам
Главные медальные надежды белорусов сегодня связаны с финалами соревнований по прыжкам на батуте
Што за прозьвішча: Арамнаў?
Милиция призывает приходить на матч «Беларусь-Аргентина» на 2 часа раньше
Минский "Керамин" завоевал Кубок Беларуси по хоккею
У Беларуси первое олимпийское золото и три мировых рекорда