Все номера     Пишите нам
Пятница, 29 августа 05:07 Поиск по сайту:
АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА: МЫ ПРАЦУЕМ НЕ З ЛIДЭРАМI – СА СТРУКТУРАМI…
05.08.2008 13:59

Абранне Анатоля Ляўковiча старшынём Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi (Грамада) на зездзе 3 жнiўня выклiкала пратэсты як унутры партыi, так i ў апазiцыйным асяродку. Прычына ў тым, што А.Ляўковiч змянiў на гэтай пасадзе палiтвязня Аляксандра Казулiна, якога зезд прызначыў ганаровым старшынём Грамады. Мiж тым, зезд Грамады дэ-юрэ замацаваў сiтуацыю, якая склалася Грамадзе дэ-факта: i да, i пасля зезда фактычным кiраўнiком партыi зяўляўся Анатоль Ляўковiч, Анатоль Ляўковiч прадстаўляў БСДП (Грамада) у стасунках з АДС.

Былыя палітвязнi, да прыкладу, прынялi адмысловую заяву, у якой выказалi «рашучы пратэст дзеянням Анатоля Ляўковіча і ягонай каманды…”.

Як ацэньваюць кадравае рашэнне партыi-партнёра калегi па Абяднаных дэмакратычных сiлах? Цi не адабецца кадравае прызначэнне на сiтуацыi ўнутры АДС?

Пра гэта разважае старшыня Абяднанай грамадзянскай партыi Анатоль Лябедзька.

-Я не зяўляюся дарадцам сацыял-дэмакратычнай партыi, нi са мной, нi з партыяй нiхто не кансультаваўся. Кадравыя рашэннi – гэта ўнутраная справа партыi, у нашым выпадку – Грамады.

Iншая справа, што час для кадравых перамен выбраны не самы лепшы. Зараз трэба займацца парламенцкай кампанiяй, а не высвятляць адносiны ўнутры партыi цi памiж асобамi, памiж асобнымi палiтыкамi. Спадзяюся, што рашэнне, прынятае зездам БСДП (Грамада), не прывядзе да чарговага драблення партыi, кланiравання сацыял-дэмакратычных партый.

На жаль, сiтуацыя насамрэч такая, што хутка колькасць сацыял-дэмкратычных партыяў у Беларусi можа параўнацца з колькасцю сацыял-дэмакратаў.

Што датычыць каалiцыйнай супрацы, то мы працуем не з асобамi, не з лiдэрамi – мы працуем са структурамi. З Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада) мы працавалi, працуем i – спадзяюся – будзем працаваць. Мы зыходзiм з пазiцыi: моцныя субекты – моцная каалiцыя. Калi кадравыя рашэннi спрыяюць узмацненню партыi – за кошт лiдэраў, цi за кошт iншых складнiкаў – такiя перамены мы толькi вiтаем.

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Сергей Калякин: Осетины и абхазы ничем не хуже белорусов
Анатолий Змитрович: предприниматели могут выдвинуть своего кандидата в президенты.
Сергей Калякин: Демократические силы эти выборы не признают
Леонид Заико: В связи с новыми тарифами на газ обвал в отечественной экономике не произойдет
Николай Куприянов: Осторожно, пьяный за рулем!
Петр Мигурский: На рост эффективности сельскохозяйственного производства богатый урожай зерна сильно не повлияет
Елена Скриган: Пойдем на регистрацию опять
Анатоль Лябедзька: вызваленне палiтвязняў не здымае з парадку дня праблемы выбараў
Владимир Парфенович: Вся страна начнет заниматься байдаркой
Ярослав Романчук: Те, кто исповедует законный прозрачный бизнес, стараются с инвестициями в Беларусь не соваться