«ПАРАДАК СЛОЎ» ПАРАДКУЕ ПАЭТЫЧНЫЯ ДУШЫ
"Товарищ", № 662 за 6 августа 2008 г.
У Мінску з 31 ліпеня па 3 жніўня прайшоў трэці міжнародны фестываль паэзіі «Парадак слоў». Ягонымі суарганізатарамі і вядоўцамі ў гэтым годзе выступілі маскоўскі паэт Андрэй Новікаў і Віка Трэнас з Мінску.
Віка Трэнас – маладая паэтка, аўтарка дзьвюх паэтычных зборнікаў, супрацоўніца рэдакцыі літаратурнага часопіса «Маладосць» падзялілася з «Товарищем» сваімі думкамі і ўражаннямі яшчэ напачатку ўсёй падзеі: «Ініцыятыва стварэння фестывалю пачалася яшчэ тры гады таму, і тое, што зараз адбываецца ў беларускай сталіцы – добра для беларускай літаратуры. Гэта ўсё ж такі адзіны міжнародны фестываль, які ў нас ёсць. На пляцоўцы «Парадку словаў» ужо традыцыйна сустракаюцца прадстаўнікі розных літаратурных накірункаў, розных узростаў, розных эстэтычных густаў. Гэта фармуе агульны рух, карысны для ўсіх, бо сумесная літарацкая «тусоўка» узбагачае духоўна кожнага яе ўдзельніка. Тут ззяе ўвесь спектр сучаснай маладой, ды і не толькі маладой, але і вядомай, і прызнанай у свеце, літаратуры». Ці не самым цікавым эпізодам чатырохдзённага фэсту была прэзентацыя 3 жніўня выдатнага рускамоўнага паэта і празаіка з Канады Бахыта Кенжэева. Ён жыве за акіянам з 1982 году, калі яго творы пачалі выходзіць у знакамітым парыжскім «Континенте», і літаратар мусіў пакінуць СССР. Нарадзіўся ён у Чымкенце, скончыў хімфак МДУ імя Ламаносава ў Маскве, дзе і пачаў пісаць вершы – як ён сам кажа, у 1969 годзе, у сталінскай «высотцы» галоўнага корпусу МДУ, у 19 год, паспрачаўшыся з сябрамі, што за 10 дзён напіша паэтычны шэдэўр. Сталенне яго як паэта адбывалася ў складзе знакамітай маскоўскай паэтычнай групы «Московское время» побач з Аляксандрам Сапроўскім, Аляксеем Цвятковым, Сяргеем Гандлеўскім. Ужо пазней былі 5 празаічных і 8 паэтычных зборнікаў, пераклады яго твораў з рускай на казахскую, англійскую, французскую, нямецкую і шведскую мовы. А таксама рэспектабельныя літаратурныя прэміі: «Антыбукер» 2000 г. і «Масква-транзіт» 2003 г. «Міфалагічная каардынатная сетка антычнай культуры накладаецца ў яго творах на сярэднерускі краявід, які пры гэтым пераўтвараецца ў краявід сярэднесусветны. А інтанацыя твораў часам – амаль што рубцоўская», – сказаў пра Кенжэева на старонках часопіса «Знамя» Аляксандр Касымаў. Сярод замежных аўтараў на фестывалі адзначыліся прэзентацыямі паэтычных кніг і вечарамі-прадстаўленнямі ўласных паэтычных форумаў аўтары «Кіеўскіх лаўраў» і Валошынскага крымскага фестывалю (Україна), ніжэгародскай «Литератерры» (Расія), Ташкенцкага адкрытага фестываля паэзіі (Узбекістан). Беларускія аўтары саліравалі на вечары адкрыцця 31 ліпеня ў Літаратурным музеі Максіма Бкагдановіча, дзе прагучалі вершы суарганізатаркі фестываля Вікі Трэнас, Віктара Жыбуля, Андрэя Хадановіча, Веры Бурлак, дапоўненыя выступамі выдатных паэтаў з Харкава Ганны Яноўскай і Рамана Трыфанава. Дарэчы, вершы апошніх ужо перакладаюцца на беларускую мову – гэта адзін з вынікаў сумесных фестываляў кшталту «Парадку словаў». Прагучалі таксама рускія паэтычныя творы ў выкананні маскоўскіх аўтараў Ганны Паўлоўскай і Вольгі Ермалаевай. Найбольш дынамічнай была праграма ў пятніцу і суботу, калі ўдзельнікі падзеі перамесціліся з памяшканняў літаратурных музеяў на Траецкім прадмесці ў арткафэ-фальварак «Добрыя мыслі» на Магілёскай, 12. Тут літаратурную частку дапоўнілі выступы музыкаў – беларускіх бардаў Алеся Камоцкага, Наталлі Пушкаровай, Паўла Кузіча, Андрэя Кастэня і Юрыя Несцярэнкі. А перад тым адбылася прэзентацыя ўжо ўзгаданага новага беларускага выдавецтва «Галіяфы», што спецыялізуецца пераважна ў выданні паэтычных твораў. Выступілі яго аўтары – Міхась Башура, Віктар Лупасін, Юрась Барысевіч, Ілля Сін, Аляксей Талстоў, Інэса Курьян. Найбольш запамінальнай падзеяй, што адбылася ўвечары 1 жніўня, быў першы ў Беларусі паэтычны СЛЭМ, які, на думку прысутных, прайшоў папросту цудоўна. СЛЭМ – гэта, як зазначыў яго вядоўца Андрэй Хадановіч, «не проста паэзія, гэта шоу, у якім аўтар выказваецца не толькі тэкстам, але і рухамі тулава, інтанацыямі дэкламавання. Тут ролю адыгрывае артыстызм. І, як падаецца, беларускі СЛЭМ вызначыўся, у адрозненне ад многіх падобных мерапрыемстваў у іншых краінах, перш наперш высокай інтэлігентнасцю». Перамогу на СЛЭМе атрымаў экспансіўны мінскі літаратар Віктар Жыбуль, на другім месцы апынулася жонка галоўнага пераможцы, паэтэса Вера Бурлак. Трэцяе месца дасталася маладому магілёўскаму паэту Віталю Рыжкову. Легендарны беларускі паэт, мастак і аўтар шматлікіх песенных тэкстаў рок-гурта N.R.M., Касі Камоцкай і іншых беларускіх выканаўцаў Міхал Анемпадыстаў, завяршаючы фестываль, адзначыў, што падзея ўдалася: «Вельмі істотна, што мы пачулі ў Мінску голас сапраўднай паэзіі нашых суседзяў з Расіі, Украіны і іншых краін, бо такія сустрэчы і кантакты – галоўныя ўмовы ўзаемаўзбагачэння сяброўскіх культур». Аляксей ХАДЫКА. Мінск
|
|
|
Ещё новости раздела |
 |
Существующий у нас, в Республике Беларусь, правящий режим под дымовой завесой, так называемой, «социально-ориентированной» экономики, «особого пути» и других заклинаний шаг за шагом углубляет свою антинародную сущность. Мы все помним введение контрактной системы, закабалившей работников всех категорий производства. Мы помним также об отмене всех льгот, т.е. социальных гарантий отдельным категориям населения, установленных советской властью.
Сейчас назревает очередной «подвиг» правящего режима — принято решение о закрытии музея истории Великой Отечественной войны.
|
 |
Несколько раз в наш почтовый ящик попадала Ваша газета, и всегда было любопытно её почитать. Однако, в последний раз создалось впечатление, что цель газеты — критиковать все подряд. Даже то, что в действительности направлено на улучшение ситуации по некоторым проблемам.
В частности, я и многие мои знакомые, не злоупотребляющие пивом, были очень-очень довольны принятым решением о запрещении употребления пива в общественных местах. Браво!
|
 |
Этой публикацией мы открываем новую рубрику. Речь под ней пойдет о незавершенных архитектурных, художественных и литературных проектах советского прошлого. Они могли бы быть завершены, сложись иные обстоятельства. Или иными были бы обстоятельства, окажись они завершены? Кто знает…
Итак — новая рубрика на страницах нашей газеты — «Незавершенка».
|
 |
С возмущением прочитал письмо ярого защитника контрактной системы А. Дорошенко «Позвольте возразить!». Он утверждает, что при контрактной системе нужно работать честно и тебе воздастся — «ведь есть колдоговор, есть приказы, инструкции. Только выполняй, смотри на мир трезвыми глазами».
|
 |
Большое спасибо «Товарищу» за публикацию моего письма. Удивлен, что оно вызвало столь гневный отклик одного из читателей — Эдуарда из Бреста. На мой взгляд, в его письме, опубликованном в №32 вашей газеты, мало логики и есть даже передергивание.
Откуда он взял: «благодать царит на производстве» «хорошо работают профсоюзы»? Ведь в моем письме написано: «все идеально не получается», «бывают недовольства», «не могу сказать, что у нас кипит» профсоюзная жизнь». Вообще, в письме Эдуарда все в черном цвете, а куда же делся белый цвет? А бывают еще и полутона.
|
 |
Столичные чиновники предложили правительству уменьшить процент оплаты больничных листов по некоторым заболеваниям в первые 10 дней болезни. Или, как вариант, не опалачивать вовсе. Только так, по их мнению, можно уменьшить количество симулянтов. Если работникам болеть станет невыгодно, они перестанут отлынивать от работы под предлогом болезни.
|
 |
На международном фестивале телевизионных программ и фильмов «Золотой Бубен», который недавно завершился в Ханты — Мансийске, приз «Золотая богиня» в номинации «Национальный характер» был присужден фильму белорусского режиссера Владимира Колоса «Галерея Ады».
Фестиваль проводится 12-й раз, и уже успел завоевать широкую популярность в России и в мире. В этом году в нем приняли участие представители 113 российских и зарубежных кампаний, в том числе кинематографисты и тележурналисты из Германии, Франции, Финляндии, Чехии, Болгарии, Украины, Молдовы, Грузии и других стран.
|
 |
Министр внутренних дел Беларуси Владимир Наумов отстранил полковника Дмитрия Павличенко от должности командира бригады специального назначения внутренних войск МВД (в/ч 3214, Уручье, Минск) и перевел в распоряжение командующего Внутренних войск.
|
 |
ГУВД Мингорисполкома с 6 октября начинает акции. «Минск – территория трезвости» по популяризации здорового образа жизни без спиртного. Акция проводится в рамках единого дня профилактики пьянства и алкоголизма, который пройдет 16 октября в Минске.
|
 |
К исключительной мере наказания приговорен житель Гомеля, совершивший особо тяжкие преступления в отношении 9-летнего мальчика. Об этом сообщает пресс-служба Генеральной прокуратуры.
|
 |
Прокуратура Ленинского района Бреста отказала в удовлетворении жалобы активистки оппозиции Жанны Абрамовой на условия в изоляторе временного содержания (ИВС) Ленинского РОВД.
|
 |
В соответствии с планом подготовки к комплексным оперативным учениям Вооруженных сил Беларуси "Осень-2008" в соединениях и воинских частях, органах территориальной обороны и подразделениях территориальных войск начались военные сборы с военнообязанными запаса.
|
 |
Генеральная прокуратура расследует уголовное дело по факту убийства, совершенного в ночь на 2 октября в городе Столине Брестской области.
|
 |
По инициативе начальника ГУВД Мингорисполкома Леонида Фармагея очередной единый день профилактики, который пройдет в столице 16 октября, будет посвящен борьбе с пьянством. Об этом сообщил начальник отделения информации и общественных связей ГУВД Александр Ластовский.
|
 |
Судебная коллегия по гражданским делам Брестского областного суда 2 октября рассмотрела частные жалобы активистов демократических сил Жанны Абрамовой и Виталия Сымоника
|
 |
Уголовное дело в отношении Романа Ментюка поступило из УВД Миноблисполкома в прокуратуру Минской области для изучения и принятия решения о направлении в суд. Об этом сообщил старший прокурор отдела по надзору за следствием в органах внутренних дел областной прокуратуры Дмитрий Сенкевич.
|
 |
Австрийские фирмы намерены инвестировать в экономику Беларуси и заинтересованы в процессах приватизации и разгосударствления белорусских предприятий.
|
|
|
|
|