Все номера     Пишите нам
Воскресенье, 7 сентября 01:50 Поиск по сайту:
НЕ НА СЛОВАХ, А НА СПРАВАХ
08.05.2007 18:29

Зброя палітіка – слова, а сіла ў справах. Александр Мілінкевіч на апошняй регіянальнай канферэнцыі ў Гародні 6 мая рэзка, як яму здавалася, крытыкаваў Стратэгію дзейнасці АДС – адзін з трох даументаў, які павінны зацвердзіць бліжэйшы Кангрэс демакратычных сіл. Чалавек, які упарта прэтэндуе на ролю лідэра апазіцыі, у чарговы раз прадэманстраваў сваю негатоўнасць да гэтай адказнай місіі.

“Лідэр апазіцыі” не зразумеў, што Стратэгія разам з Малой Канстытуцыяй і Эканамічнай платформай утвараюць адзін блок дакументаў, якія надаюць пэўнае палітычнае аблічча да сённешняга дня безаблічным Аб’яднаным дэмсілам. І этым самым яны выконваюць тую спрау, якую мог, але не зрабіў экс-кандыдат ў прэзідэнты.

Малая Канстытуцыя – гэта падрабязна прапісаная програма палітычных рэформаў існуючай сістэмы ўлады, якая сканцэнтравана ў руках адной асобы. Яна можа быць уведзена ў адзін дзень, калі сацыяльны выбух змяце з гістарычнай арэны існы рэжым. А можа быць і асноваю для перамоў, калі эканамічны крызіс выкліча невырашальныя для рэжыма праблемы, але не сотні тысяч людзей на вуліцы. Тады менавіта можна будзе дамагацца мірным шляхам свабодных і справядлівых выбараў.

Гэтым ясным усведамленнем реальнай палітычнай сітуацыі Стратэгія АДС адрозніваецца ад спантанных ініцыятыў А.Мілінкевіча. У сваім лісце да А.Лукашэнкі напярэдадні свята 25 сакавіка экс-кандыдат прапаноўваў сваю асабістую дапамогу ў перамовах з ЕЗ наконт фінансовай дапамогі Беларусі. Ён, відавочна, паспяшаўся. Бо не зразумеў, што такі момант яшчэ не надышоў. Бо не параіўся з Палітычнаю радаю, якую узначальваў паўтара гады і дзе сабраныя значна больш вопытныя людзі. Сваім крокам ён выклікаў асуджэнне ў шэрагах апазіцыі і надсмешкі з боку прыслугачоў рэжыму. І, яшчэ горш, фактычна спаліў моцны довад, што ў працэсе перамоў, што ў агітацыйнай кампаніі дэмсілаў.Выкарыстаў сваю папулярнасць у кіраўнікоў заходніх краін, якую набыў дзякуючы АДС, на шкоду АДС.

За час, калі А.Мілінкевіч узначальваў Палітраду АДС, ён неаднаразова дэманстраваў сваю палітычную няспеласць. Абяцаў прыцягнуць у свой палітычны рух “За свабоду” тысячы новых людзей, але руха і сёння няма. Замест руха ён арганізаваў кампанію “Нам не патрэбны Кангрэс”. Але і яна правалілася , бо КДС адбудзецца 26-27 мая. Паседжанні Палітрады пад ягоным кіраўніцтвам пераўтварыліся ў месцы для бясплённых і безсэнсоўных спрэчак, дзе расквітнела тактыка абструкцыі. Такога не было ніколі раней, хаця ў кааліцыях апазіцыі не было адзінага лідэра, а былі сустаршыні.

Не здолеў А. Мілінкевіч і знайсці агульную мову ні з адной партыяй. Менавіта таму, што ягоныя клеўрэты ( іншага тэміна няма для людзей, якіх звязвае з лідэрам толькі асабістая адданасць) прыкладалі ўсе сілы для таго, каб гарантаваць свайму шэфу кіруючую пасаду без адказнасці і без перавыбараў. Унікальны прыклад першабытнай палітыкі ў сучаснай Беларусі.

…Не ацаніў А.Мілінкевіч і карысці Эканамічнай платформы, ухваленай і камуністамі, і лібераламі, і нацыяналістамі. Разам з Малой Канстытуцыяй Платформа стварае грунт для сапраўды адзінай агітцыйнай кампаніі ў тым ліку і на магчымых выбарах Палаты Прадстаўнікоў НС у адносна свбодных умовах. Таму ня маюць ніякага грунту словы экс-кандыдата аб “стратэгіі чакання, а не дзеянняў”, бо выбары будуць у восень наступнага года ці раней.

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы робяць буйны крок наперад. Але, верагодна, без экс- кандыдата. Бо ні сілы ў яго справах, ні праўды ў яго словах няма.

Юры Хадыка, намеснік старшыні Партыі БНФ.

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
В.Ющенко: Политический кризис в Украине будет разрешен демократическим путем
Елена Скриган: Претенденты не знают, почему их не регистрируют
Встреча сборных Грузии и Беларуси может состояться в Минске
Лев Марголин: Ограничение торговой наценки на импортные товары – чиновничий «ляп», который, полагаю, вскоре отменят
Генеральный секретарь Международной Федерации Прав Человека Луис Гийермо Перез: Права человека в Беларуси нарушаются серьезно и систематически
Правозащитник Валентин Стефанович: Лечебно-трудовые профилактории — это квазитюремные учреждения
Вінцук Вячорка: Рашэнні не пярэчаць адно другому
Анатолий Гуляев: читайте классиков…
Анатолий Левкович: В основе решения Политсовета – интересы государства
Виктор Колей: Количественный рост в белорусском малом бизнесе не перешел в качественный