Все номера     Пишите нам
Вторник, 7 октября 02:18 Поиск по сайту:
ПРАВА І АДКАЗНАСЦЬ
"Товарищ", № 600 за 10 мая 2007 г.

Тэма Кангрэсу дэмакратычных сілаў усё часьцей гучыць на старонках незалежнай прэсы. Адышлі ў мінулае спрэчкі на тэму быць ці не быць. Разам з нявельмі арыгінальнымі развагамі пра тое, што некаму хочацца «пакангрэсіць», а некаму заняцца «рэальнаю працаю». Праўда, што мелі на ўвазе «рэалісты», з іх публікацый зразумець цяжка.

У сярэдзіне красавіка 2007 года на нефармальнай нарадзе ў Вільні пад ціскам замежных «куратараў» быў пакладзены канец тактыцы абструкцыі, якую паспяхова ажыцяўлялі прыхільнікі А.Мілінкевіча прыкладна паўгода. Было неверагодна цяжка і сорамна пісаць пра кампаніі «Кангрэс непатрэбны», «Кангрэс расколе апазіцыю», «Вы хочаце патапіць Мілінкевіча» і г.д. Іх вялі людзі, прыхільнікі дэмакратыі, у дэмакратычным асяродку супраць самой сутнасці дэмакратыі. На радасць і на пацеху служкам антыдэмакратычнага рэжыму.

Але ж, нарэшце, мы ведаем — КДС адбудзецца 2627 мая ў Мінску. Яго канчатковы склад і парадак працы вызначаць рэгіянальныя канферэнцыі ў складзе актыўных удзельнікаў выбарчых кампаній 2007 года ў мясцовыя органы ўлады і 2004 года ў Палату прадстаўнікоў, а таксама дэлегатаў 6га КДС, якія абіраліся на сходах раённых актывістаў. Ужо адбыліся тры такія канферэнцыі — у Гомельскай, Мінскай и Гродзенскай вобласцях. Вельмі добра, што людзі атрымалі магчымасць грунтоўна абмеркаваць і падумаць перш чым галасаваць на нацыянальным Кангрэсе па важнейшых пытаннях уладкавання Аб’яднаных дэмсіл.

Дэмакратыя — гэта ня толькі права абіраць сабе кіраўніцтва, але і адказнасць за свой выбар. Як у краіне, так і ў любой грамадскай структуры. Пытанні, якія прапанаваны для галасавання на рэгіянальных канферэнцыях, даюць магчымасць усвядоміць наступствы свайго рашэння.

Сапраўды, першае пытанне прапануе выбар паміж абраннем лідэра АДС і стварэннем каардынацiйнага воргана ў складзе 45 сустаршынь з кіраўнікоў буйнейшых партый. Чалавек, які прагаласуе за абранне аднаго лідэра, прызнае, што ўся апазіцыя ад камуністаў да лібералаў, ад нацыяналістаў да інтэрнацыяналістаў, гатовая ўтварыць арганізацыю з цэнтральным кіраўніцтвам на чале з прыхільнікам толькі адной палітычнай плыні. Але ні адна партыя, ні адна група на Кангрэсе не мае абсалютнай большасці. Гэта азначае, што ў першым туры ніхто не пераможа. А ў другім пераможа той, хто здолее дамовіцца з лідэрамі большасці. Але каля паловы дэлегатаў будзе незадаволеная ў кожным выпадку. Мы атрымаем такое ж слабое кіраўніцтва, як на мінулым Кангрэсе, бо яно будзе абапірацца толькі на палову дэмакратычных арганізацый. З той толькі розніцай, што ў 2005 годзе абранне адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары было неяк матывавана, а зараз — не.

Я буду галасаваць за сустаршынства лідэраў буйнейшых партый. За стварэнне каардынацыйнага воргана, які прымае рашэнні кансенсусам і падпарадкоўваецца Палітычнай Радзе. Такія рашэнні будуць выконвацца ўсімі, хаця і прымацца павольней.

Гэта — больш слабое аб’яднанне АДС. Але яно выключае раскол на «левы» і «правы» блокі. Яно ж дазваляе кожнай сіле быць гарантам тых палітычных інтарэсаў, якія яна прадстаўляе. Для ПБНФ гэта — суверэнітэт Беларусі.

На трох прамінулых канферэнцыях сумарна перамаглі прыхільнікі сустаршынства. Але вельмі нязначнай большасцю — 117 супраць 112. І гэта сведчыць пра сур’ёзнасць пагрозы расколу. Тым больш, што лідэр, ці сустаршыні, павінны абірацца на КДС (118 за, 114 супраць). А таму яны будуць нязменныя да наступнага КДС, якога мы проста можам не дачакацца. Для таго, каб мець магчымасць змяніць лідэра ці сустаршыню, іх трэба абіраць на Палітрадзе. У гэтым сэнс другога пытання.

Саму Палітраду большасць (пакуль!) лічыць неабходным стварыць па квотным прынцыпе. Па 6 прадстаўнікоў буйных партый і па 2 ад больш дробных. За гэта выказалася 140 чалавек. А за прапарцыйны прынцып — адзін прадстаўнік ад 10 дэлегатаў — толькі 92. Затое большасць лічыць неабходным, каб у Прэзідыум Палітрады ўвайшлі кіраўнікі фракцый, якія аб’ядноўваюць не меньш за 10 працентаў дэлегатаў КДС. Хацелася б, аднак, каб буйныя партыі не драбілі штучна свае фракцыі, каб мець большую колькасць сябраў Прэзідыума.

Нарэшце, абсалютная большасць — 194 за і 35 супраць таго, каб Прэзідыум быў падпарадкаваны Палітрадзе і рабіў перад ёй справаздачу.

Перад рэгіянальнымі канферэнцыямі, якія на самой справе з’яўляюцца рэпітыцыяй нацыянальнага КДС, стаяць сур’ёзныя арганізацыйныя пытанні. Ад таго, як яны будуць вырашаны, залежыць далейшы лёс АДС. Сэнсавыя дакументы — Палітычная і Эканамічная платформы і Стратэгія АДС — не выклікаюць вялікіх спрэчак. Таму, што яны ствараліся спецыялістамі. І таму, што яны павінны дапаўняцца і карэктавацца ў адпаведнасці з патрэбамі палітычнай сітуацыі. Але яны неабходныя, бо надаюць безаблічным АДС пэўную палітычную афарбоўку і ствараюць палітычныя рамкі для будучых кандыдатаў АДС на выбарах у ПП НС ці на прэзідэнцкіх выбарах. І гэта — буйны крок наперад у пакутным працэсе сталення беларускай дэмакратыі.

Юры ХАДЫКА, намеснік старшыні Партыі БНФ

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Надежда остается. Пока живы вера и любовь
Выборы завершились. Но выбор еще впереди!
Сенсации не произошло
Как это было?
Виктор Хомич готов доказать победу на выборах
О "беспрецедентной демократичности" прошедших выборов
Россия хочет, чтобы ее рубль стал для Беларуси резервной валютой
Витебщина избрала «сенаторов»
Министра вызвали в Европу
Представители ЕС должны участвовать в диалоге белорусского гражданского общества с властями страны, считает участница конференции в Страсбурге Галина Юбко
Руководство брестской областной структуры Партии БНФ требует повторного проведения выборов в тех округах, где баллотировались активисты организации
Действующий председатель ОБСЕ посетит Минск
19 кандидатов от ОДС выиграли во время досрочного голосования
Владимир Путин едет в Минск