Все номера     Пишите нам
Суббота, 30 августа 06:34 Поиск по сайту:
«ЛУКАШЕНКА ЎРАТАВАЎ БЕЛАРУСКУЮ ЛІТАРАТУРУ!»
"Товарищ", № 600 за 10 мая 2007 г.

Андрэй ХАДАНОВІЧ:

Нечакана па прайшоўшым Першамаі можна было пабачыць тых, хто ў ранейшыя перыяды нашай гісторыі да гэтага свята наўрад ці спрычыніўся б. Калі выступоўцаў — камуністаў, сацыял-дэмакратаў, актывістаў прафсаюзнага руху — мы на такіх святах бачыць ужо звыклі, то гурты кшталту «Чырвоным па белым» альбо бардаў Зміцера Бартосіка ці Андрэя Хадановіча на такім свяце сустрэць было дзіўна. Але і ў гэтых людзей ёсць свая грамадзянская пазіцыя. І аб сутыкненні паэзіі, творчасці і грамадзянскай пазіцыі разважае Андрэй Хадановіч.

— Андрэй, як сутыкаецца твая пазіцыя як грамадзяніна і пазіцыя творцы?

— Мая грамадзянская пазіцыя і паэзія сутыкаюцца апасродкава. На шчасце, ва мне ёсць шмат грамадзянскага, якое я стараюся не пускаць у паэзію. Есць і некаторыя паэтычныя рэчы, якія б не хацелася пускаць у грамадзянскую пазіцыю. Але ёсць і вузенькая тэрыторыя, у якой паэзія і грамадская пазіцыя супадае, калі мне гэта баліць аднолькава і неабыякава, і я магу на аднолькавай мове размаўляць з генералам, і дзяўчынкай-ліцэісткай, у якой я выкладаю літаратуру. На гэтай тэрыторыі і ёсць такая прастора для манёўру.

Можна вершыкі парэпаваць. Для кагосці, далёкага ад паэзіі, гэта будуць выгукі нейкіх палітычных лозунгаў, а для мяне гэта будзе свежая паэзія, свежыя для мяне эксперыменты.

— Але ж зараз сама дзяржава прымушае частку паэтаў і пісьменнікаў заняцца палітыкай. Тое ж стварэнне падуладнага Саюза пісьменнікаў на чале з Чаргінцом…

— Пісьменнікам Саюзу беларускіх пісьменнікаў, да якога я, дарэчы, належу, моцна і нечакана пашанцавала. Спадар Чаргінец разам з уладай, мне здаецца, выратаваў беларускіх пісьменнікаў ад стагнацыі.

Што таіць грэху: будынак на Фрунзэ, 5, дзе традыцыйна знаходзіліся пісьменнікі, — гэта постсавецкая арганізацыя. Яе сябры былі постсавецкімі да мозгу касцей. Гэтыя людзі, я падазраю, асабіста крыўдавалі на калгаснасць і саўхознасць далёкага ад літаратуры Лукашэнку. Але, мне здаецца, каб ён не адлучыў літаратуру ад дзяржавы, а па-ранейшаму яе карміў, шмат бы хто даў сябе выкарыстоўваць, ездзіў бы ў Дом творчасці на бясплатныя адпачынкі, атрымліваў бы кватэры ад дзяржавы…

А тут — опанькі! — вялікая магчымасць для літаратуры, каб у ёй засталіся людзі, якім патрэбная яна сама, сама паэзія, само беларускае слова, людзі, найменш скурвленыя… У прынцыпе зараз менавіта таму маладыя, энергічныя людзі, якіх можна паважаць за грамадзянскую пазіцыю, і кіруюць Саюзам беларускіх літаратараў.

А Чаргінец, як быў графаманам як генерал міліцыі, так ён застаўся графаманам як чыноўнік. Я думаю, што ён — такі самы бяздарны лукашэнкаўскі чыноўнік, як і пісьменнік.

— То бок, на твой погляд, фактычна Лукашэнка ўратаваў сапраўдную беларускую літаратуру?

— Лукашэнка даў беларускай літаратуры шанец займацца сваёй адначасова справай, а па другое, як перафразавана з Расіі, «быць больш, чым літаратурай».

Гутарыў Вiталь МАРОЗ

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
По Полесью с «Товарищем»
Александр Виноградов, член Центрального Комитета ПКБ, врач «скорой помощи», Витебск: Медицина, политика и новые возможности
Вектар Юрася Губарэвіча
Ориентиры Сергея Калякина
Посол Болгарии призвал не воспринимать всерьез высказывания президента «Левски» о Беларуси
Партия БНФ: идти или не идти?
Высокопоставленный представитель Еврокомиссии прибыл в Минск
«Черный список» невъездных расширится?
Оргкомитет Белорусской партии труда имеет 3 кандидатов
Левый блок имеет 27 кандидатов в депутаты
Из 98 осталось 76
Страны ШОС, несмотря на уговоры Медведева, не признали независимость Южной Осетии и Абхазии
Парламент Грузии проголосовал за разрыв дипотношений с Россией