Все номера     Пишите нам
Вторник, 2 декабря 07:51 Поиск по сайту:
ШТО ЗА ПРОЗЬВІШЧА: АРАМНАЎ?
19.08.2008 12:02

Прозьвішча Арамнаў рэдкім не назавеш. Яно — эксклюзіўнае. Іншага Арамнава, апроч нашага асілка, у інтэрнэце няма, у тэлефонных даведніках сталіц Менску, Кіева ды Масквы няма. Пашуковікі пры спробе знайсьці якоганебудзь Арамнава, але не Андрэя, разгублена прапануюць «выправіць памылку».

Найбольш блізкае слова знаходзім у чуваскай мове, дзе «арăм» азначае «жонка, замужняя жанчына».

У чуваскага клясыка, паэта Мішшы Сеспеля (так у Вікіпэдыі — Мішша) ёсьць прысьвячэньне чуваскай жанчыне: «Чаваш арамне».

Далейшыя пошукі заводзяць у слоўнік сакральных вэдычных словаў, сярод якіх «аарам, аарама» — адпачынак, спакой, вольны час.

Таксама даволі рэдкае прозьвішча, вядомае ў расейскім напісаньні як «Арямнов», але паходжаньня не расейскага. Мяркуецца, што яно этымалягічна можа быць зьвязанае з агульным імём аранін — гэтак, арамамі або аранамі, у XV-XIX стагодзьдзях называлі ўдмуртаў. Зноў жа сьляды вядуць да чувашоў або татараў, дзе «ар» значыць — удмурт.

Ня ў прыклад часьцейшае прозьвішча Арманаў, якое выводзіцца ад казахскага імя Арман.

Таму ня выключана, што этымалёгію прозьвішча трэба шукаць ня ў рэдкіх мовах, а ў «чалавечым чыньніку» спрацаванай работніцы пашпартнага стала.

Cz

http://www.nn.by/

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
После свистка…
БАТЭ отправился на сборы
Белорусские гандболисты опять на высоте
Переход Леонида Ковеля в «Сатурн» признан недействительным
Олимпийское собрание запланировано на 16 января
Вячеслав Глеб хочет в Россию
Валентином Белькевичем интересуются украинцы
Юрий Вергейчик остается тренером «Шахтера»
Белорусские юниоры пробились в элитный раунд чемпионата Европы
Белорусы одолели израильтян
Жеребьевка Кубка Содружества состоится 1 декабря