Все номера     Пишите нам
Понедельник, 1 декабря 23:07 Поиск по сайту:
ШТО ЗА «ІСКАНДЭРЫ» ХОЧУЦЬ ПАСТАВІЦЬ У БЕЛАРУСІ?
20.08.2008 11:01

Ракетны комплекс «Іскандэр» прызначаны для паражэньня сыстэмаў супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, авіяцыйнай тэхнікі на аэрадромах, агнявых сродкаў, аб’ектаў грамадзянскай інфраструктуры й г.д.

Ён аснашчаецца дзьвюма ракетамі й можа абстраляць дзьве мэты з інтэрвалам адну хвіліну.

Дальнасьць стральбы «ІскандэраЭ» складае 50280 км, а маса карыснай нагрузкі — 480 км. Для экспарту зброю з большымі характарыстыкамі не дазваляюць рабіць міжнародныя правілы.

Траекторыя палёту ракеты цяжкапрадказальная для праціўніка, а комплекс дазваляе кіраваць ёю ўвесь час да пацэльваньня. Ляціць ракета на вышыні 50 км, дзе яе яшчэ цяжэй зьбіць. Максымальна магчымая дакладнасьць пацэльваньня вымяраецца мэтрамі.

Першапачаткова «Іскандэр» распрацоўваўся ў разьліку на блізкаўсходніх кліентаў. Адсюль і прыемная тамтэйшаму вуху назва — усходні варыянт імя Аляксандра Вялікага.

Адметна, што Лукашэнка зь Мядзьведзевым перамаўляюцца пра пастаўку комплексу «ІскандэрМ», які распрацаваны для войскаў Расеі й ня можа ў адпаведнасьці зь міжнародным правам пастаўляцца ў іншыя дзяржавы. Прычынай — тэхнічныя характарыстыкі: комплекс можа дабіваць на адлегласьць да 500 км (амаль удвая большую за экспартны варыянт) і патэнцыйна страляць ня толькі асколачнафугаснымі ракетамі.

Пастаўка гэтых комплексаў у Беларусь будзе значыць, што Расея або выходзіць з дамовы пра ракеты сярэдняй і малой дальнасьці (РСМД), або не ўспрымае Беларусь як асобную дзяржаву.

Многія вайсковыя экспэрты выказвалі меркаваньні, што Расея можа выйсьці зь бестэрміновае дамовы пра РМСД, падпісанае ў 1987 годзе.

У выпадку разьмяшчэньня ў Беларусі «ІскандэрМ» будзе дабіваць да амэрыканскіх радараў у Чэхіі, а «ІскандэрЭ» — да батарэяў у Польшчы.

Паводле nvo.ng.ru, kapyar.ru, 9k72.ru, new-factoria.ru

http://www.nn.by

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Дешевый обман
Отрапортовали приписками
Будет ли старая метла мести по-новому?
Читай по цифрам
Из-за пожара в общежитии на улице Сурганова в Минске было эвакуировано 30 человек
В Беларуси отменена необходимость получения в налоговых органах юрлицами и индивидуальными предпринимателями некоторых справок
За минувшие выходные в Беларуси в ДТП погибло 22 человека
68-летний житель Брестского района отключил из хулиганских побуждений местную трансформаторную подстанцию
В Светлогорске открыт памятный знак жертвами ВИЧ-инфекции
1,4% респондентов о ВИЧ-инфекции и не слышали
Белорусские туристы «приземлились» из Таиланда
Беларусь получит полтора миллионов евро
Миноблсуд рассмотрит жалобу Романа Ментюка
Польские перевозчики протестуют на белорусской границе