Все номера     Пишите нам
Вторник, 2 декабря 07:39 Поиск по сайту:
«ВІНЯ-ПЫХ» У ЧАРОЎНЫМ ПАДАРОЖЖЫ: 87 ГАДОЎ
20.08.2008 13:29

Калі ў тэатры ўсё пачынаецца з «вешалкі», то ў дзяцячай літаратуры ўсё пачынаецца з дзяцей. Дакладней — з пэўнага любімага дзіцяці. Вось і сусветна вядомая кніга «Winnie-the-Pooh» бярэ свой пачатак ад чароўнага света дзяцінства маленькага брытанскага хлопчыка Робіна Мілна. 21 жніўня 87 год таму Алан Мілн дорыць свайму сыну Робіну на 1-годдзе пухнатую цацку — мядзведзіка, які праз 4 гады атрымлівае імя «Пых». Зараз Віня-Пых бадай самы вядомы мядзведзь ад літаратуры на свеце. Яго прыгоды перакладзеныя больш чым на 30 моваў. І што цешыць беларускага чытача — мажлівасць з годнасцю спрычыніцца да святкавання дня народзінаў мядзведзіка, трымаючы ў скарбонцы сваю, выдадзеную па-беларуску, кнігу «Віня-Пых».

Беларускаму Віня-Пыху ячшэ не споўнілася і года, але з ім ўжо знаёмыя 12 розных еўрапейскіх гарадоў, Беларусь, Украіна і Расея. Дзякуючы перакладніку і літаратару Віталю Воранаву, Віня-Пых загаварыў па-беларуску. Напярэдадні калядаў 17 снежня з познаньскага выдавецтва «Белы Крумкач» выходзіць першая кніга з серыі прыгодаў мядзведзіка. Дарэчы, не абыйшлося і без містычных алюзій. Бо Мілн публікуе першую частку менавіта падчас Божага Нараджэння ў 1925 годзе, калі Робіну ідзе шосты год.

Гісторыя адной кнігі

Апошняя прэзентацыя перакладу Віталя Воранава адбылася ў Кіеве 15 жніўня. За 2 тыдні да гэтага з кнігай пазнаёміліся ў Глыбокім, Бярозе, Гродне, Маладзечне, Гомелі і Мінску. У сталіцы прэзентацыя была ў фармаце «tea-&-honey party» у брытнаскай амбасадзе. Паўсюль Віталь расказваў пра гісторыю ўзнікнення кнігі і выдавецтва, абгрунтоўваў вольнасці перакладу некаторых словаў і асабліва імя мілнавага героя «Пых»…

У 2003 годзе Віталь Воранаў, беларус, родам з Гарадзеншчыны, але па сканчэнні 5 класаў беларускай школы вывезены бацькамі ў Польшчу, пачынае пераклад беспасярэдне з ангельскай мовы. Праца была скончаная за год, а 3 гады пайшло на менавіта само выданне. Крытыкі ўпікаюць, маўляў, што за мода выдаваць беларускія кнігі за мяжой?! На што Воранаў кажа: «Вытокі беларускага друкавання выйшлі не з Маларыты і не з Мінску, а з Прагі. То няма нічога дзіўнага ў працягненні гэтай культурнай традыцыі. Да таго ж, дамовіцца з беларускім выдавецтвам «Мастацкая літаратура» не атрымалася. Вось і выйшла так, што з нагоды выдання «Віня-Пыха» я заснаваў сваё выдавецтва «Белы Крумкач»». Трохі часу сышло на тое, каб дамовіцца з брытанскім бокам наконт аўтарскіх правоў. Прычым, замежнікі з ахвотай падтрымалі ідэю беларускамоўнага Пыха і выставілі кошты ў 4 разы меншыя за звычайныя.

Гісторыя аднаго імя

Маленькі хлопчык Робін Мілн сябраваў з мядзведзіцай з Лонданскага заапарку, па мянушцы Вініпэг. З гэтага жаночага мядзвежага імя і выйшаў брытанскі Winnie-the-Pooh, дзе артыкль the ў славянскім варыянце звычайна не перакладаецца (параўн. Charles the Bald — Карл Лысы). А pooh — блізкае да беларускага «уф!» ці «цьфу!», а таксама сугучнае з з беларускімі словамі «пыха» (пагарда) і «запыхацца». Перакладнік стаіць на той засадзе, што трэба адаптаваць англіцызмы да фанетыкі роднай мовы. Таму расейцы ведаюць Крыстафера Робіна, беларусы — Крыштуся Родьку, «волшебный» лес (у арыгінале стоакравы) становіцца стосоткавым (ад сотка), і нарэшце сам Winnie-the-Pooh — не Віні-Пухам, а Віня-Пыхам. Дарэчы, у прадмове да кнігі перакладнік кажа: « Гэтак дзеткі з Гішпаніі сябруюць з Вінны-Пухам, дзеткі са Швецыі — з Нальле-Пухам, дзеткі з Латвіі — з Віньнійс-Пуксам, дзеткі з Расеі — з Віньні-Пухам, дзеткі з Польшчы — з Кубусем Пухаткам, a з Чэхіі — з Мэдвідкам Пу...»

Акрамя адмысловай мовы перакладу (дарэчы, выкарыстаная тарашкевіца) кніга мае сімвалічнае аздабленне. Разгляд ілюстрацый, чым традыцыйна захапляюцца дзеці, прынясе асалоду і дарослым. Каляровыя, у Шэпардаўскім варянце, які стаў класічным яшчэ ў першых рэдакцыях. Спачатку малюнкі былі графічныя. Пасля Шэпард сам зрабіў іх каляровымі. Папера, на якой чытаем прыгоды беларускага Пыха, таксама асаблівая — яе жоўты колер мусіць стварыць ў чытача адчуванне даўніны. Паперу наўмысна «састарылі», пафарбаваўшы белыя аркушы ў жаўтаваты колер. Яшчэ адна «фішка» знешняга выгляду кнігі — гэта шрыфт. Дзе вы яшчэ пабычыце вялікую літару «І» з кропкай наверсе?!

Гісторыя адной цацкі

Сам Крыстафер Робін і яго дзіцячыя цацкі сталі прататыпамі герояў кнігі Алана Мілна. Парсючок, вослік Іа-Іа без хваста, Тыгра, Кенга і сам Пух — сапраўдныя цацкі Крыстафера Робіна — зараз можна пабачыць ў Ньюёркскай бібліятэцы, куды яны патрапілі ў 1969 г. са сховішчаў выдавецтва «Даттан». У 1947 годзе Алан Мілн пердаў іх ў ЗША на выставу, пасля яго смерці «Даттан» іх набывае. Брытанцы ўважаюць гэтыя цацкі за культурную спадчыну і прагнуць іх вярнуць на радзіму. У 1998 годзе гэтае пытанне абмяркоўваў аж Брытанскі Праламент.

У беларускай кнігі таксама з’явіўся свой сімвал. У пачатку «Віня-Пыха» Воранаў змясціў фотаздымак 30гадовай даўніны з хлопчыкам, які, стоячы каля сцяны драўлянай хаты, трымае вялікую цацку — мядзведзя. Гэта фота з сямейнага архіва Воранава, на здымку яго стрыечны брат Генадзь. І менавіта ў гэтым ліпеньскім «прэзентацыйным» падарожжы па Беларусі той самы мядзведзь адшукаўся. Ён, як прынята на беларускім Палессі, сядзеў у чырвонм куце на канапе ў хаце Віталевых сваякоў і нібыта чакаў свайго часу. Сама па сабе гістрорыя адшуканага 30гадовага пацёртага мядзведзя не значыла б анічога. Але… Але і тут не абыйшлося без містыкі. У прадмове да кнігі Віталь напісаў «Бяда толькі, што беларускі Медзьвядок, якога клічуць Віня-Пых, загубіўся ці то ў Налібоцкай пушчы, ці то ў белавескім гушчары, а можа, і між Браслаўскіх азёраў. І — ані слыху, ані дыху. Усе астатнія Медзьвядкі пачалі ўжо хвалявацца за свайго беларускага сябрука. І вось нарэшце мы з радасьцю даведаліся, што беларускі Медзьвядок знайшоўся!»

Таццяна БУБЛІКАВА.

Гомель.

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Дешевый обман
Отрапортовали приписками
Будет ли старая метла мести по-новому?
Читай по цифрам
Из-за пожара в общежитии на улице Сурганова в Минске было эвакуировано 30 человек
В Беларуси отменена необходимость получения в налоговых органах юрлицами и индивидуальными предпринимателями некоторых справок
За минувшие выходные в Беларуси в ДТП погибло 22 человека
68-летний житель Брестского района отключил из хулиганских побуждений местную трансформаторную подстанцию
В Светлогорске открыт памятный знак жертвами ВИЧ-инфекции
1,4% респондентов о ВИЧ-инфекции и не слышали
Белорусские туристы «приземлились» из Таиланда
Беларусь получит полтора миллионов евро
Миноблсуд рассмотрит жалобу Романа Ментюка
Польские перевозчики протестуют на белорусской границе