Все номера     Пишите нам
Вторник, 2 декабря 07:15 Поиск по сайту:
АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА: ВЫЗВАЛЕННЕ ПАЛIТВЯЗНЯЎ НЕ ЗДЫМАЕ З ПАРАДКУ ДНЯ ПРАБЛЕМЫ ВЫБАРАЎ
23.08.2008 10:35

Сустрэчу дэмакратычнай грамадскасцi, лiдэраў АДС з афiцыйным прадстаўнiком Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Дэвiдам Меркелам каментуе старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

-Сустрэча была вельмi змястоўная. З беларускага боку ў сустрэчы бралi ўдзел 11 чалавек: i Казулiн, i сустаршынi АДС Вячорка, Калякiн, я, Алесь Бяляцкi – ад праваабаронцаў, Жанна Лiтвiна прадстаўляла БАЖ, iншыя асобы).

Меркел адразу акрэслiў мэты прыезду: найперш, выкананне персанальнага дарэчэння Кандалiзы Райс i, натуральна, афiцыйнага Вашынгтона - выказаць рэакцыю ЗША на вызваленне палiтвязняў. Акрамя таго, Меркел выказаў жаданне абмяркоўваць наступныя крокi, якiя могуць быць зроблены ў накiрунку паляпшэння ўнутрыпалiтычнай сiтуацыi на Беларусi i двухбаковых адносiн.

Злучаныя Штаты не маюць завышаных iлюзiй адносна беларускай рэчаiснасцi, але маюць жаданне аднавiць дыялог. Удзел цi няўдзел у парламенцкiх выбарах не звязаны з легiтымiзацыяй парламенцкiх выбараў. Гэта значыць, што няважна, будуць здымацца дэмакратычныя кандыдаты цi пойдуць да канца на выбарах – гэты фактар на прызнанне-непрызнанне Палаты прадстаўнiкоў не паўплывае.

Нашы ацэнкi сiтуацыi супадаюць з ацэнкамi ЗША. Цяпер, пасля вызвалення палiтвязняў, Злучаныя Штаты зацiкаўленыя сiтуацыяй з выбарамi. ЗША жадаюць, каб гэтая кампанiя хоць бы здалёку нагадвала мiнiмальныя стандарты АБСЕ.

Апрача ўсяго, мы перадалi зварот да амерыканскай адмiнiстрацыi наконт вядомай «справы 14-цi»: палiтзняволеных у нас няма, аднак у нас ёсць людзi з вельмi абмежаванымi магчымасцямi – з палiтычных прычынаў. I гэтыя людзi – фiгуранты «справы 14-цi»

Я зрабiў дзве высновы з гэтае сустрэчы. Па-першае, нашыя ацэнкi беларускай рэчаiснасцi супадаюць. Па-другое, вызваленне палiтвязняў – гэта вельмi важна, але не можа зняць з парадку дня праблему выбараў.

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Александр Ярошук: Рано говорить об объединении как о свершившемся факте
Вопрос о забастовке на время снят
Премьер Польши недоволен действиями грузинских властей
Виктор Гончаренко: О себе, о жизни, о работе…
Гарри Погоняйло: Трудовые лагеря – рецидив тоталитаризма
Татьяна Манёнок: Калийный донор слабеет
Врач Александр Виноградов: инструменты профилактики алкоголизма есть, желания этого делать у власти нет
Сергей Пульша: все не так, как надо…
Елена Скриган: Не только Избирательный кодекс нуждается в изменениях
Валерий Рыбченко: «Заплатите - и митингуйте»