БЫЦЬ ВОЛЬНЫМ! УДАЛЕЧЫНІ АД ДОМА?
"Товарищ", № 665 за 26 августа 2008 г.
Лета — пара фестываляў. І хоць у Беларусі з пэўнага часу ёсць праблемы з святамі (чужых не хочацца святкаваць, а свае не даюць правесці), але нават беларусам цёплае лета’2008 падарыла каскад запамінальных рок-фэстаў: «БАСовішча», «Be Free», «Be2gether», «Вольнае паветра». Большасць з іх, як бачым, у замежжы (Польшча, Літва, Украіна), але цяжка не дагледзець менавіта нацыянальны кантэкст гэтых аўтарытэтных імпрэзаў. І акурат ў такім кантэксце выразным лідэрам сёлета стаў буйны львоўскі фестываль «Be Free», куды сабраліся фэны нацыянальнага року з усяе Еўропы: артысты з Беларусі, Польшчы, Украіны, Францыі, публіка з Вялікабрытаніі, Італіі, Галандыі.
Варта нагадаць, што традыцыя беларускіх рок-фэстаў на Украіне была закладзена год таму музычна-выдавецкім лэйблам «БМАgroup». Як кажуць, не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло: гвалтам адсунуты ад стваральнай ініцыятывы «БАСовішча» шэф «БМАgroup» Віталь Супрановіч нядоўга маркоціўся асэнсаваннем няўдач, а знайшоў аднадумцаў і правёў у Луцку свой першы самастойны grand-fest «Будзь Вольным!» (верасень, 2007), дзе выступалі і нашы мега-зоркі («Ulis», «Крама», «N.R.M.»), і надзвычай модная ў нашых паўднёвых суседзяў кіеўская каманда «Тінь Сонця». Праўда, родная дзяржава тады стварыла нямала цяжкасцяў аматарам культурна пабавіць час (затрыманыя яшчэ да мяжы аўтобусы з турыстамі, недаехаўшыя артысты), але традыцыю вырашана было пряцягваць. Дый слушна: цяпер, напярэдадні выбараў, улады вырашылі не марнаваць па дробязях свой моцна падарваны імідж, таму фэстаўскія аўтобусы 8 жніўня не толькі своечасова выпусцілі з Мінска, але й імпэтна ды ветліва пракантралявалі на мяжы. Для мяне, які разам з журналістам Анатолем Мяльгуем прыклаў руку да самога нараджэння нацыянальнай рок-фэстаўскай ідэі ў Беларусі 80-х, «Be Free» быў важны яшчэ і ў кантэксце звычайнай чалавечай прагі захаваць традыцыю пераемнасці пакаленняў: падрастае дачка Альдона, і вось упершыню пачуў ад яе: «Тата, а чаму ты перастаў ездзіць на рок-фэсты, я б сёлета з’ездзіла з табой на «БАСовішча» альбо на «Be Free», калі экзамены ў гімназіі здам». Я не тлумачыў ёй палітычныя перыпетыі, забіваючы юначую галаву дарослымі праблемамі адпрэчання здрады і падману, а проста скарыстаўся запрашэннем Віталя Супрановіча, якому трэба было сур’ёзнае асэнсаванне распачатай ім ініцыятывы. Найбольшым львоўскім уражаннем тых дзён (8-10 жніўня) сталі канцэрты. Тры буйных канцэрты на дзвюх розных пляцоўках горада. Гэта і турбавала, бо я прадбачваў, што не здолею ахапіць усё, спадзеючыся толькі на дапамогу дачкі (яна пісала ўжо ў інтэрнэце нейкія дзіцячыя водгукі пра канцэрты). Так і сталася. Нацыянальнае рок-жыццё працягваецца, хоць дзяржава плача пра неэфектыўнае выкарыстанне Аўгустоўскага канала, а прывезці туды рок-фэст не дае. Мо і слушна: ці прадала б «Крыніца» мільёны дэкалітраў свайго бырла, як украінскія бровары на «Be Free», бо украінскае піва — гэта святое! І апошняе: «БАСовішча» шкада. У яго з’явіўся вартасны канкурэнт, а польскія беларусы могуць зачыніць апошнюю фортку на Радзіму. Вітаўт МАРТЫНЕНКА, музычны крытык Фото: euroradio.fm
|
|
|
Ещё новости раздела |
 |
Низкая температура в первой половине ноября переполнила чашу терпения многих жителей центра Бреста. Они мерзли в многоквартирных домах по улицам Кирова, Пушкинской, Советской, Леваневского, Маяковского, Мицкевича, бульвара Космонавтов. В то время как отопительный сезон в городе над Бугом официально начался 23 октября.
|
 |
11 декабря состоится 7 съезд ассоциации «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (БКДП). О сделанном и новых задачах наш корреспондент говорит с председателем Конгресса Александром Ярошуком.
|
 |
На мінулых выходных у Мінску адбылася прэзентацыя ўнікальнага выдання — «Калекцыйная спадчына Вялікага Княства». Дакладней, было нават дзве прэзентацыі: першая прайшла 25 лістапада ў сталічнай галерэі «Падземка», другая — 29 лістапада ў адной з рэстарацыяў Мінска.
|
 |
Одной из весомых статей пополнения бюджета (как национального, так и местных) в Беларуси вполне могло бы стать уникальное географическое расположение нашей республики. Согласитесь, трудно желать себе еще что-то большее, чем нахождение между Западом и Востоком.
|
 |
11 декабря в Минске состоится 7 отчетно-выборный съезд Белорусского Конгресса демократических профсоюзов.
|
 |
ЗАО "Белорусская сеть телекоммуникаций" (бренд life:)) планирует завоевать треть рынка мобильной связи страны уже через полгода, сообщил 3 декабря на пресс-конференции в Минске генеральный директор компании Озджан Эрмиш.
|
 |
Мозырским РОВД 3 декабря возбуждено дело по части 2 статьи 205 Уголовного кодекса (кража) в отношении пенсионерки, подозреваемой в краже кошелька в городском автобусе.
|
 |
22—23 декабря состоится заседание Государственной комиссии по выбору места размещения земельного участка для строительства АЭС, сообщила на пресс-конференции 4 декабря начальник отдела международного сотрудничества департамента по ядерной энергетике Минэнерго Беларуси Лилия Дулинец.
|
 |
Генеральная прокуратура Беларуси открыла на собственном сайте специальный раздел «Борьба с коррупцией». Это решение объясняется «целью повышения эффективности борьбы с коррупцией, оперативного реагирования на сообщения и заявления граждан о коррупционных преступлениях».
|
 |
Сотрудники управления по борьбе с коррупцией и экономическим преступлениями в стратегических направлениях ГУВД Мингорисполкома совместно с отделом по борьбе с коррупцией и экономическими преступлениями Фрунзенского РУВД столицы задержали минчан, у которых изъята крупная партия валюты.
|
 |
3 декабря состоялось очередное заседание Высшего Хозяйственного суда поиску церкви «Новая жизнь» к Минскому горисполкому. Слушание по этому делу было возобновлено 19 ноября после 1,5-годичного перерыва.
|
 |
Руководство Госавтоинспекции Беларуси предлагает внести ряд изменений в действующие Правила дорожного движения. Об этом на пресс-конференции, посвященной профилактике дорожно-транспортных происшествий в Беларуси, заявил начальник отдела дорожно-патрульной службы УГАИ МВД Юрий Литвин.
|
 |
Госавтоинспекция не собирается вводить положение об обязательной смене автовладельцами шин на своих автомобилях с "летних" на "зимние". Об этом 3 декабря на пресс-конференции, посвященной профилактике дорожно-транспортных происшествий в Беларуси, заявил начальник отдела дорожно-патрульной службы УГАИ МВД Юрий Литвин.
|
 |
Прокуратура Минской области поддерживает идею Министерства внутренних дел Беларуси о реорганизации в регионе патрульно-постовой службы милиции.
|
|
|
|
|