Все номера     Пишите нам
Пятница, 5 декабря 10:42 Поиск по сайту:
СЁЛЕТА ЗЬЯВЯЦЦА “11-ЫЯ ШТРЫХ” КЛЯСЫ
27.08.2008 18:49

Намесьніца начальніка ўпраўленьня сярэдняй адукацыі міністэрства адукацыі Беларусі Валянціна Маеўская цьвердзіць, што школа мае ўсе падручнікі.

“Усе неабходныя для выкарыстаньня падручнікі вызначаныя ў пераліку, даведзены да кожнай агульнаадукацыйнай установы. Агульнаадукацыйныя ўстановы гатовыя да пачатку навучальнага году, у тым ліку і па падручніках.

Імгненнага перавыданьня падручнікаў ня будзе, але мы прапануем пералік тых падручнікаў, якія можна выкарыстоўваць. Адукацыйны працэс будзе арганізаваны ў поўным аб'ёме і ўсімі падручнікамі, якія ёсьць”.

Паводле спадарыні Маеўскай, сёлета будуць два адрозьненьні ў адзінаццатых клясах. “11-ыя штрых” — гэта клясы, якія ў мінулым годзе атрымалі базавую адукацыю і сёлета будуць праходзіць праграму двух гадоў навучаньня. І адзінаццатыя клясы — “былыя адзінаццацігодкі”.

Спадарыня Маеўская патлумачыла, што факультатывы ня будуць абавязковымі для школьнікаў.

“У нас пяцідзённы навучальны тыдзень, ня больш за 5-6 урокаў, і ўрокі будуць заканчвацца каля гадзіны дня. Потым 30 хвілінаў будзе перапынак, і на гадзіну — на факультатыўныя заняткі. Таму я думаю, што а другой ці а палове на трэцюю — гэта будзе самы позьні выхад са школы. Наадварот, у вучняў будзе больш вольнага часу для шпацыраў на паветры, для задавальненьня сваіх нейкіх інтарэсаў”, — сказала спадарыня Маеўская.

Алесь Дашчынскі, ”Радыё Свабода”

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Холодные дома
Это было трудное, но плодотворное время
Беларусы атрымалі спадчыну ВКЛ
«Максим» потерялся в «Трех соснах»
РЭП-БКДП: процесс затягивается все больше…
Компания "БеСТ" планирует через полгода занять треть белорусского рынка мобильной связи
В Мозыре задержали пенсионерку-карманницу
Площадка для строительства АЭС в Беларуси будет окончательно выбрана в конце декабря, заявляют в Минэнерго
Борьба с коррупцией по Интернету
Валютчиков задержали с поличным
Суд решение принять не смог
Руководство ГАИ предлагает внести ряд изменений в Правила дорожного движения
Госавтоинспекция не собирается вводить положение об обязательной сезонной смене шин
Прокуратура Минской области поддерживает идею МВД о реорганизации в регионе патрульно-постовой службы милиции