“АБСЭ НЕДАСТАТКОВА ЗАГЛЫБЛЕНЫ Ў БЕЛАРУСКІЯ РЭАЛІІ”
29.08.2008 11:02
Кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску Ганс-Ёган Шміт у інтэрвію “Інтэрфаксу” заявіў, што апазыцыя павінна больш актыўна ўдзельнічаць у выбарах.
Таксама ён адзначыў, што кандыдаты ад апазыцыі недаацэньваюць прамыя кантакты з выбарцамі і не гатовыя змагацца за выбарцаў. Гэтыя заявы спадара Шміта пракамэнтаваў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька: “Я думаю, што офіс АБСЭ недастаткова заглыблены ў беларускія рэаліі. Бо казаць пра слабыя камунікацыі з выбарцамі — гэта значыць ня ведаць практыкі рэалізацыі беларускага выбарчага заканадаўства. Пра гэта мог бы добра распавесьці Юрась Істомін, якога сёньня ў Наваградку будуць судзіць толькі за тое, што ён раздаваў газэту “Народная воля” са сваім інтэрвію. Альбо, напрыклад, Іван Крук, у адносінах да якога ашмянская пракуратура склала адміністрацыйны пратакол за тое, што ён раздаваў улёткі з тэкстам пасланьня. Вось гэта беларускія рэаліі. Я думаю, што яго спасылка на нямецкіх парлямэнтароў, якія актыўна працуюць з выбарцамі, і паралель зь беларускай сытуацыяй — гэта па меншай меры некарэктна. Бо калі нямецкіх парлямэнтароў перанесьці на глебу беларускай рэчаіснасьці, то бальшыня зь іх на гэтым і прыпыніла б сваю палітычную дзейнасьць”. Спадар Лябедзька адзначыў, што аб’яднаныя дэмсілы ў сваіх прапановах уладам дэманструюць максымум канструктывізму. “Мы запрапанавалі сустрэчу з кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі, каб даабраць у склад участковых выбарчых камісій, бо максымальная колькасьць — 19 асобаў — ня выкарыстана практычна нідзе. І гэта не зьяўляецца парушэньнем выбарчага кодэксу, а разам з тым дае мажлівасьць гарантавана казаць, што прадстаўнікі АДС пройдуць выбарчую кампанію ад пачатку да канца. Але ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі, у якой мы на сто адсоткаў адлучаны ад падліку галасоў, гэта таксама, як мінімум, дыскусія. І офіс АБСЭ павінен гэта ўлічваць. У нас можа быць зарэгістравана прыкладна 30% ад усіх зарэгістраваных. Гэта могуць быць кандыдаты з адзінага сьпісу. Але іх прадстаўнікоў, якія будуць лічыць галасы ў выбарчай кампаніі, — 0,05%. На гэтым трэба акцэнтаваць увагу офісу АБСЭ і міжнародным назіральнікам падчас камунікацый з уладамі. Таксама як і на другой акалічнасьці: мы накіравалі тром тэлевізійным каналам прапанову ня столькі ад АДС, колькі ад выбарцаў, каб там арганізаваць шырокую, адкрытую дыскусію па пытаньнях, якія цікавяць выбарцаў. Бо людзі ня ведаюць, хто балятуецца, якія палітычныя структуры яны прадстаўляюць, якія ў іх праграмы, і вырашыць гэтае пытаньне за 5 хвілін на радыё і тэлевізіі немагчыма. І тут таксама офіс АБСЭ мог бы сказаць сваё слова. Колькі ў Нямеччыне дэпутаты Бундэстагу маюць інфармацыйных мажлівасьцяў для таго, каб данесьці сваё пасланьне і пэрсанальную альтэрнатыву да выбарцаў? І колькі ў Беларусі? Вось на гэта трэба зьвяртаць увагу”. Алесь Дашчынскі http://www.svaboda.org
|
|
|
Ещё новости раздела |
 |
Есть такая формулировка: возможность — объективная тенденция развития объекта (человека, группы лиц, государства). А действительность — объективно существующий объект, событие, как результат реализованных возможностей. В силу законов природы действительность отличается от того, что казалось возможным, однако наступившая действительность создает новые и новые возможности.
|
 |
«Народная воля» и «Наша ніва», изгнанные четыре года назад из государственной системы распространения и подписки, возвращаются. Встает вопрос: надолго ли? Тем более, что судьба более чем десяти независимых изданий, которые находятся в таком же положении, туманна.
|
 |
Апазіцыйная Сацыял-дэмакратычная партыя Румыніі перамагла на парламенцкіх выбарах 30 лістапада.
Паводле апытанняў на выхадзе з участкаў для галасавання, якія ў гэтай краіне, у адрозненне ад Беларусі, не забаронены, сацыял дэмакраты атрымліваюць каля 36 працэнтаў галасоў выбарцаў.
|
 |
Время от времени в обществе поднимается вопрос о целесообразности сотрудничества коммунистов с оппозиционными силами Беларуси в рамках Объединенных демократических сил (ОДС). Приводятся всевозможные доводы: иногда абсурдные, иногда вполне справедливые. А, между тем, политическая ситуация в Беларуси оставляет желать лучшего для представителей всех политических сил. Все, в той или иной степени, столкнулись с нехваткой человеческого ресурса и квалифицированных кадров.
|
 |
Иск учредителей социально-патриотического общественного объединения (СПОО) «Горизонталь» к Министерству юстиции о нерегистрации Верховный суд рассмотрит 5 декабря. Начало судебного заседания в 10 часов в здании Верховного суда.
|
 |
Представители Объединенных демократических сил Беларуси (ОДС) положительно оценивают предложения Еврокомиссии об участии республики в политике Восточного партнерства. Об этом лидеры ОДС заявили 4 декабря на пресс-конференции в Минске.
|
 |
4 декабря лидеры ОДС направили председателю Минского горисполкома письмо с просьбой о встрече. Демократы хотят обсудить с минским градоначальником возможности проведения в столице собрания инициативной группы по сбору подписей за изменение Избирательного кодекса.
|
 |
4 декабря лидеры Объединенных демократических сил направили главе президентской администрации Владимиру Макею проект изменений в Избирательный кодекс. Об этом 4 декабря на пресс-конференции в Минске сообщил лидер ОГП Анатолий Лебедько.
|
 |
Объединенные демократические силы (ОДС) вместе с неправительственными организациями объявили о начале мониторинга в области демократизации ситуации в Беларуси.
|
 |
После размораживания контактов Брюсселя с официальным Минском лидеры белорусской оппозиции всерьез задумались о поисках своего пиарщика, который будет заниматься имиджем оппонентов Лукашенко за рубежом.
|
 |
3 декабря в Минске прошло заседание президиума Политсовета ОДС, который обсудил перспективы деятельности демократических сил на ближайший период.
|
 |
Пресс-секретарь белорусского МИД Андрей Попов прокомментировал презентацию политики «Восточного партнерства» Европейского Союза, которая состоялась 3 декабря в Брюсселе.
|
 |
Министр иностранных дел Беларуси Сергей Мартынов возглавит белорусскую делегацию на 16 заседании Совета министров иностранных дел (СМИД) государств-участников ОБСЕ. Форум пройдет 4-5 декабря в Хельсинки, сообщает пресс-служба белорусского МИД.
|
 |
Президент Александр Лукашенко утвердил план подготовки законопроектов на 2009 год.
|
|
|
|
|