Все номера     Пишите нам
Пятница, 21 ноября 15:19 Поиск по сайту:
АФІЦЫЙНАЕ АПЫТАНЬНЕ: 77 % РЭСПАНДЭНТАЎ ЗА БУДАЎНІЦТВА АЭС
29.08.2008 11:22

Згодна з сацыялагічнымі апытаннямі ў пачатку 2008 года 23% рэспандэнтаў у Беларусі выступалі супраць будаўніцтва ў краіне АЭС.

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела Інфармацыйнааналітычнага цэнтра Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Казловіч 28 жніўня на пасяджэнні круглага стала, прысвечанага інфармаванню насельніцтва аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі.

Ён паведаміў, што аналагічнае апытанне спецыялісты Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзілі і ў 2005 годзе. Тады супраць развіцця ядзернай энергетыкі ў Беларусі выступала 46,7% рэспандэнтаў.

«Яўна назіраецца станоўчая дынаміка», — зазначыў А.Казловіч. Гэта, на думку спецыяліста, звязана «са становішчам на сусветным энергетычным рынку і з павелічэннем аб’ёму інфармацыі, якую атрымлівае насельніцтва па гэтым пытанні».

На думку Казловіча, некаторыя грамадзяне выступаюць супраць будаўніцтва атамнай станцыі, «паколькі яны поўнасцю не інфармаваныя».

«Пры большай інфармаванасці радыефобія знікае», — патлумачыў ён. Як зазначыў спецыяліст, «некаторая частка выступае супраць будаўніцтва, паколькі баіцца страціць працу ў сувязі з закрыццём іншых крыніц энергіі».

Таксама, на думку А.Казловіча, «некаторыя людзі выступаюць супраць па палітычных матывах». Ён лічыць, што «напярэдадні выбараў у парламент узнікаюць палітычныя спекуляцыі па пытанні будаўніцтва АЭС».

БелаПАН

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
В очередной раз – отказ
Лед тронулся?
Цена одной аварии
«Невский проспект» эпохи «сталинского ампира»
Сочинения писателя – члена ПКБ
«Зек» взял в заложники медсестру
День разгула киберпреступности
Профсоюз идет к администрации
«Нигерийский лохотрон»
Белорусские курильщики предпочитают иностранный табак
МОТ опять рекомендует…
Независимая пресса возвращается в киоски?
«Оружейная» неделя завершилась
Врач колонии № 11 Могилева заявила об удовлетворительном состоянии здоровья Эмануила Зельцера
16-летняя Татьяна Козыро приняла решение вернуться из США в Беларусь (дополнено)