Все номера     Пишите нам
Воскресенье, 12 октября 01:31 Поиск по сайту:
CАМІТ У КРАКАВЕ СКОНЧЫЎСЯ, ДАМОЎЛЕНАСЬЦЬ НАКОНТ НАФТАПРАВОДУ ДАСЯГНУТАЯ
12.05.2007 16:39

У польскім горадзе Кракаве скончыўся нефармальны саміт кіраўнікоў Літвы, Украіны, Азэрбайджану, Грузіі і Польшчы, прысьвечаны пытаньням пошуку альэрнатыўных крыніцаў паставак энэрганосьбітаў. Прэзыдэнт Лех Качынські лічыць, што сустрэча была пасьпяховай.

Галоўная мэта саміту – дамоўленасьць у справе сумеснага будаўніцтва нафтаправоду Адэса-Броды далей да польскага гораду Плоцк і потым да Гданьску – дасягнутая.

Гэты праект дазволіць пастаўляць ня толькі ў Польшчу, але і далей, у краіны Заходняй Эўропы нафту з узьбярэжжа Касьпійскага мора.

“Адзін з важных накірункаў працы нашага ўраду – гэта пошук магчымасьцяў купляць энэрганосьбіты на паўднёвым усходзе. Гэта важна для ўсёй Эўропы. Мы амаль цалкам залежым ад ад аднаго пастаўшчыка – і што тычыцца газу, і што да нафты. З-за гэтага і мы, і нашыя суседзі ўжо мелі сур’ёзныя праблемы. Мы хочам, падтрымліваючы дзелавыя і прагматычныя дачыненьні з Расеяй, мець альтэрнатыўныя крыніцы паставак нафты і газу. Гэта прыярытэт і для прэзыдэнта, і для ўраду”, – сказала міністар замежных справаў Польшчы Ганна Фатыга.

Між тым яе намесьнік Павал Коваль заявіў, што зьдзіўлены такой актыўнасьцю Расеі ў сувязі з самітам. Напярэдадні саміту прэзыдэнт Расеі Пуцін запрасіў прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева разам наведаць Туркмэнію, каб правесьці перамовы ў справе паставак туркмэнскага газу.

У выніку Назарбаеў не прыехаў у Польшчу, а ў прэсе зьявіліся паведамленьні аб тым, што Масква адмыслова спрабавала сарваць кракаўскі саміт.

Тым ня менш, прэзыдэнт Польшчы Лех Качынські назваў сустрэчупасьпяховай”, бо кіраўнікі Літвы, Грузіі, Украіны, Азэрбайджану і Польшчы прынялі дэклярацыю, у якой прадугледжваецца стварэньне адмысловай рабочай групы ў справе праекту нафтаправоду Адэса-Броды-Плоцк-Гданьск.

Аляксей Дзікавіцкі, радыё “Свабода”, www.svaboda.org

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Нацбанк: Белорусские банки обладают необходимым объемом ликвидных средств
Глава МВФ: мир стоит на пороге глобальной рецессии
МЗКТ нашел в Китае замену ярославским двигателям
МТЗ увеличил объем экспорта в Россию почти на 75%
Производители соков наслали на магазины Госконтроль
СНГ создает рабочую группу на уровне министров финансов для анализа ситуации в мировой экономике в связи с кризисом
С 15 октября увеличивается ставка рефинансирования
Цены на нефть опустились до годового минимума
Лукашенко предоставил Брынцалову льготы
Инвесторы в энергетику получат льготы по налогам