Все номера     Пишите нам
Суббота, 30 августа 11:02 Поиск по сайту:
ПРАЦЯГВАЕЦЦА ВІЗЫТ АЛЯКСАНДРА МІЛІНКЕВІЧА Ў ВЯЛІКУЮ БРЫТАНІЮ
15.05.2007 10:23

Сытуацыя з беларускімі мэдыямі і абарона журналістаў, вызваленьне палітвязьняў і акцыі ў іх абарону, праграмы падтрымкі рэпрэсаванай моладзі і працаўладкаваньне звольненых з палітычных матываў сталі асноўнымі тэмамі сустрэчаў у Вялікай Брытаніі лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Падчас наведваньня Брытанскага парлямэнту Аляксандар Мілінкевіч правёў перамовы зь кіраўніком камісіі замежных справаў кіроўнай лейбарыскай партыі Эрыкам Джойсам. Палітыкі абмеркавалі праграмы падтрымкі грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, сытуацыю з незалежнымі СМІ і палітычнымі рэпрэсіямі ў краіне. Адной з галоўных тэмаў стала супрацоўніцтва паміж Эўрапейскім Зьвязам і Беларусьсю на ўмовах, выстаўленых Эўрапейскай камісіяй. “Я зьвярнуўся да спадара Эрыка Джойса з просьбай стаць амбасадарам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Вялікай Брытаніі. Ён неаднойчы наведваў нашую краіну і ведае сытуацыю знутры. Вельмі важна, каб беларуская тэматыка не зьнікала з ўвагі эўрапейскіх палітыкаў і журналістаў, -- адзначыў Аляксандар Мілінкевіч. Сустракаючыся з кіраўніцтвам міжнароднай арганізацыі ў абароне свабоды СМІ “ARTICLE 19” палітык уздымаў пытаньні становішча беларускіх медыяў, абароны правоў журналістаў. Абмяркоўваліся сумесныя праграмы падтрымкі беларускіх СМІ. У часе наведваньня офіса мжнароднай праваабарончай арганізацыі “Amnesty international” Аляксандр Мілінкевіч абмяркаваў пытанні абароны палітвязняў у Беларусі, паведамляе прэсавая служба лідэра аб’яднаных дэмсіаў. “Мерапрыемствы ў падтрымку беларускіх палітвязьняў “Amnesty international” лічыць прыярытэтнымі ў сваёй дзейнасьці. Пасьля стварэньня камітэту “У абарону Зьмітра Дашкевіча” “Amnesty international” распачала акцыю -- ліставаньне ў абарону Змітра Дашкевіча, якая, паводле арганізацыі, зьяўляецца адной з самых буйных, -- зазначыў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.

www.svaboda.org

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Две разные «прямые линии», которые пересеклись в один день
Распространителя газеты восстановили на работе
Штык на капремонте
Супраць экскаватарнай эксгумацыі
Быць вольным! Удалечыні ад дома?
Дети: бить или не бить?
Бьют рублем, наказывая семьи
Портрет народа на фоне Родины
Курсанты МВД примут присягу
Генпрокуратура борется с торговлей людьми
Улицу Чигладзе в Минске закрыли на три месяца
Афіцыйнае апытаньне: 77 % рэспандэнтаў за будаўніцтва АЭС
На первое сентября в Беларуси будут заморозки
Отметок на факультативах в Беларуси ставить не будут
Супраць “Маладога фронту” — новая крымінальная справа?
Паэту Генадзю Бураўкіну - 72
Проводники поезда Москва-Брест избили "зайца", ограбили и заставили убирать вагон
КГБ перекрыл два международных канала поставки наркотиков