ТАЦЦЯНА МАНЁНАК: "ЗНАЧНАГА ЦЭНАВОГО ЗРУХУ НЕ БУДЗЕ, АЛЕ “ПАЎЗУЧЫ” РОСТ ВЫДАТКАЎ АДБУДЗЕЦЦА"
15.05.2007 16:31
Наш эксперт каментуе прычыны і наступствы падвышэння коштаў на нафтапрадукты
Падвышэнне коштаў на бензін і дызельнае паліва на ўнутраным рынку сёлета адбываецца ўжо другі раз. Як вядома, з пачатку года Расія ўвяла мытную пошліну на пастаўку сырой нафты ў Беларусь. Да таго ж, згодна з з падпісаным у студзені беларуска-расійскім пагадненнем аб супрацоўніцтве ў нафтавай сферы, наша краіна мусіла падвысіць свае невялікія да таго часу мытныя зборы пры экспарце нафтапрадуктаў да ўзроўню куды больш высокіх расійскіх. У выніку свае ранейшыя прабыткі згубілі як пастаўшчыкі нафты на беларускія НПЗ на давальніцкіх умовах, так і айчынныя нафтаперапрацоўшчыкі. Варта адзначыць, што пастаўкі бензіна і дызельнага паліва на ўнутраны рынак былі стратнымі для іх і летась. Але тады гэтыя страты шматкроць перакрываліся высокадаходным экспартам нафтапрадуктаў. Цяпер тых даходаў няма. Беларускія НПЗ адпрацавалі і першы квартал, і красавік са стратамі. Праўда, першы намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка нядаўна абвясціў, што ў маі-чэрвені нафтаперапрацоўка зноў будзе прыбытковай, бо прынятае рашэнне кампенсаваць айчынным НПЗ і іхнім пастаўшчыкам-“давальцам” 90% ад стаўкі расійскай экспартнай пошліны на нафту. Але ці спраўдзіцца аптымістычная заява куратара энергетычнага комплексу краіны, сказаць цяжка. Ва ўсялякім выпадку, на сусветным энергетычным рынку ў дынаміцы коштаў на сырую нафту і нафтапрадукты ўтварыліся нажніцы не на карысць нафтаперапрацоўшчыкам. У такіх умовах канцэрн “Белнафтахім” і пайшоў на павелічэнне цэнаў на бензін і дызельнае паліва для айчынных спажыўцоў на 5%. Але страты для беларускіх НПЗ тым самым не ліквідуюцца. Калі раней яны складалі прыкладна 100 даляраў на тоне перапрацаванай нафты, дык цяпер каля 80. Гэта, вядома ж, стварае аб’ектыўную ўмову для далейшага росту коштаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку. Такую неспрыяльную для ўладальнікаў колаў тэндэнцыю падмацоўвае і маючае адбыцца з 1 чэрвеня падвышэнне экспартнай расійскай пошліны на сырую нафту. Але, з іншага боку, варта ўлічыць, што цэны на бензін і дызельнае паліва ў нас рэгулююцца дзяржавай. Хутка пачне працаваць Беларуская нафтавая кампанія. Мяркуецца, што гэта будзе адзіны пастаўшчык-“давалец” сырой нафты на айчынныя НПЗ. Субсідаваць яго і ўлагоджваць рознага кшталту праблемы ўраду будзе прасцей, чым маючы справу са шматлікімі расійскімі нафтавымі кампаніямі. Не выключана і рэгуляванне цаны на бензін і дызельнае паліва і з дапамогай зніжак вельмі высокіх у нас акцызаў. Такая спроба сёлета ўжо прадпрымалася, але ўрад хутка вярнуў акцызы амаль на ранейшы узровень. Пэўна, пацярпелі інтарэсы дзяржаўнага бюджету. Менавіта ад яго стану ды яшчэ ад змяненняў коштаў на капрызным сусветным рынку нафты і нафтапрадуктаў залежыць, ці будуць у нас селета расці цэны на бензін і дызельнае паліва і наколькі. Цяпер прадказаць іх дынаміку вельмі складана. Што тычыцца апошняга падвышэння коштаў на нафтапрадукты, дык яно наўрад ці здольнае выклікаць значны цэнавы зрух у айчыннай вытворчасці тавараў і паслугаў, а таксама на спажывецкім рынку. Хаця, вядома, пэўны “паўзучы” рост выдаткаў адбудзецца і ў суб’ектаў гаспадарання, і ў насельніцтва. Таццяна Манёнак
|
|
|
Ещё новости раздела |
 |
Политический кризис в Украине будет разрешен исключительно демократическим путем. Об этом заявил Президент Украины Виктор Ющенко в интервью The Financial Times, сообщает пресс-служба главы государства. Говоря о текущей политической ситуации в стране, Президент охарактеризовал события в парламенте как "демонтаж системы противовесов украинской власти не в интересах демократии".
|
 |
Из 30 рассмотренных жалоб от претендентов в депутаты, которым окружные избирательные комиссии отказали в регистрации кандидатами, Центризбирком 3 сентября отменил только 5. Полку кандидатов в депутаты Палаты представителей прибыло на пять человек. Многие округа с легкой руки вначале окружкомов, а затем – Центризбиркома остаются безальтернативными.
|
 |
Отборочный матч молодежного чемпионата Европы между сборными Грузии и Польши может пройти 10 сентября в Минске. Об этом 2 августа на пресс-конференции в Минске сообщил председатель Белорусской федерации футбола Геннадий Невыглас.
|
 |
В белорусских условиях иногда довольно сложно определить, чем вызваны те или иные решения правительства. Вот и постановление Министерства экономики № 127 от 27 августа 2008 года, которое ограничивает общую торговую наценку на импортные товары, вызывает, мягко говоря, недоумение. Могу догадываться, что министерство убеждено в том, что ввозные цены импортерами занижаются, а с ними уменьшаются таможенные платежи и налог на добавленную стоимость.
|
 |
Права человека в Беларуси нарушаются серьезно и систематически. Так считает генеральный секретарь Международной федерации прав человека (МФПЧ) Луис Гийермо Перез. Он общался с журналистами в Минске.
— Беларусь признала Пакт ООН о гражданских и политических правах, который включает в себя запрещение пыток в тюрьмах. Однако белорусская Конституция, формально включая в себя подобные нормы, нуждается в реформировании в отношении защиты гражданских свобод.
|
 |
Белорусские правозащитники намерены серьезно заняться проверкой системы лечебно-трудовых профилакториев (ЛТП). Как утверждает правозащитник Валентин Стефанович, само существование этих учреждений имеет мало общего с законом.
|
 |
30 жніўня Сойм Партыі БНФ вырашыў: да 23 верасня кандыдаты ў дэпутаты ад Партыі БНФ мусяць сысці з выбарчай кампаніі. Яшчэ адзін, апошні перад выбарамі Сойм, прызначаны на 20 верасня, на якім будзе прымацца канчатковае рашэнне.
|
 |
…Меня давно уже не оскорбляли. Но вот как-то попалась на глаза первая страница «Советской Белоруссии», где безымянный автор, в контексте взрыва 4 июля в Минске, писал о «лакействующих журналистах», которые «…безжалостно травят толерантное белорусское общество. Без устали, энергично и изобретательно одних белорусов науськивают на других».
|
 |
21 сентября Политсовет Объединенных демократических сил соберется, чтобы решать вопрос о выходе из избирательной кампании. Такое решение принял 31 августа Политсовет ОДС, на котором присутствовали кандидаты в депутаты Палаты представителей по «единому списку» ОДС. Политсовет дает шанс властям исправить ситуацию с ходом избирательной кампании, в противном случае субъекты ОДС готовы выйти из парламентской кампании.
|
 |
Под занавес своего существования в качестве министерства статистическое ведомство страны объявило о бурном росте количества малых предприятий в Беларуси. За 12 месяцев их число увеличилось более чем на треть и на 1 июля составило 50,7 тысячи. Достигнут, так сказать, исторический максимум.
|
|
|
|
|