Все номера     Пишите нам
Суббота, 11 октября 15:16 Поиск по сайту:
АЛЕГАРЫЧНАЯ РЭЧАIСНАСЦЬ
"Товарищ", № 592 за 15 марта 2007 г. Как отметил Александр Милинкевич в своем заявлении, при проведении Конгресса по новой формуле вместо объединяющей функции это мероприятие выльется в выяснения отношений между политическими структурами

    Не так даўно ў Палацы мастацтва з поспехам прайшла выстава «Марфалогія алегорый» сябра Беларускага саюза мастакоў (БСМ), выкладчыка кафедры мастацкай творчасці і прадзюсерства Інстытута Сучасных Ведаў, сябра клуба «Спадчына» Аляксандра Зіменкі.

 Яго імя добра знаёма аматарам станковага і дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва. Яго творы выстаўляліся на шматлікіх рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выставах. Творы А.Зіменкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеях, галерэях і прыватных калекцыях Аўстрыі, Англіі, Бельгіі, Балгарыі, Германіі, Італіі, Канады, ЗША, Расіі, Францыі, Чэхіі, Паўднёвай Карэі, Швецыі, Японіі… І паўсюдна творчасць А.Зіменкі знаходзіла станоўчы водгук як з боку спецыялістаў, так і аматараў выяўленчага мастацтва.

Гэтаму поспеху спрыяла тое, што творы мастака адрозніваюцца глыбінёй філасофскай думкі, незвычайнай алегарычнай формай падачы задумы, прыцягваюць увагу яркай і арыгінальнай каларыстычнай гамай. Гэтыя адзначэнні адносяцца як да жывапісных палотнаў і графічных аркушаў, так і да керамічных твораў, якія былі прадстаўлены на выставе «Марфалогія алегорый».

На адкрыццё выставы А.Зіменкі ў Палацы мастацтваў завіталі прадстаўнікі БСМ, сябры і калегі мастака, якія шмат гаварылі пра разнастайную творчасць мастака, яго актыўную педагагічную і арганізатарскую дзейнасць. Старшыня клуба «Спадчына» Анатоль Белы, павітаўшы ўсіх прысутных аматараў выяўленчага мастацтва, адзначыў: «Наш клуб, сябрам якога шмат гадоў з’яўляецца А.Зіменка, ставіць мэту прапаганды лепшых узораў нацыянальнага мастацтва. Творчасць Аляксандра Іванавіча ў поўнай меры адпавядае сапраўды высокім нацыянальным і мастацкім крытэрыям. Сведчаннем такога высокага ўзроўню з’яўляюцца творы, прадстаўленыя ў гэтай зале».

Самым галоўным змесцівам сваіх думак і творчых памкненняў мастак лічыць палотны сваіх твораў. На іх, як і ў жыцці, спалучаюцца самыя парадаксальныя рэчы з нашай сучаснасці і мінуўшчыны, сённяшнія калізіі беларускай гісторыі, адлюстроўваюцца рысы нацыянальнага менталітэту. І хоць у такіх творах мастака, як «Пярун», «Беларускі пантэон», «Карнавал скончыўся» можна адчуць тое, як мастак глядзіць на беларускую міфалогію і рэчаіснасць праз прызму гумару і сатыры, нельга не адзначыць вялікую прыязнасць Аляксандра Зіменкі да беларускіх людзей, якія і натхняюць мастака на творчасць.

Алегарычнасць палотнаў і скульптур А.Зіменкі толькі дапамагае выявіць тыя складаныя сувязі, якімі мастак выказвае любоў да роднага краю, да блізкіх яму людзей, акрэслівае сваю пазіцыю да тых падзей, што становяцца самымі яскравымі старонкамі нашай найноўшай гісторыі.

 

 

Анатоль МЯЛЬГУЙ.
Мінск

Фота аўтара

 

 

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Всем спасибо!
Видела всё собственными глазами
Когда пробок станет меньше?
Палата представителей приняла во втором чтении проект закона о кредитных историях
Вертикальщики скрывают свои доходы
Опять избита правозащитница Яна Полякова
Сенаторы одобрили декрет о переходе в Беларуси на 11-летнюю систему школьного образования
Вчера на минской кольцевой была пробка в три километра
На одном участке дороги в Минске столкнулось тринадцать автомобилей
Почему в процессе строительства дорожает жилье?
Белорусская академия искусств за высокий уровень подготовки дизайнеров отмечена специальным дипломом
Белорусский балет в Литве приняли овациями
Жертвы траффикинга — вне зоны внимания государства?