Все номера     Пишите нам
Четверг, 20 ноября 01:52 Поиск по сайту:
ГАННА ХІТРЫК: «ГАЛОЎНАЕ, КАБ ТЭАТР ВЫКОНВАЎ СВАЮ ВЫСОКУЮ ЗАДАЧУ – І МАСТАЦКУЮ, І МАРАЛЬНУЮ, І ГРАМАДЗЯНСКУЮ…”
08.10.2008 15:16

У Купалаўскім тэатры разгараецца скандал. 4 кастрычніка Комсомольская правда в Белоруссии надрукавала адкрыты ліст акторкі трупы Алены Іваннікавай да Аляксандра Лукашэнкі з “нагоды сур’ёзнага творчага крызісу ў калектыве”.

Сітуацыю каментуе адна з галоўных удзельніц падзей, ці не самая яскравая акторка з маладога пакалення купалаўцаў ( і яшчэ да таго лідэр гурта “Дзецідзяцей”) абаяльная Ганна Хітрык.

- Я б не жадала трапіць у такое становішча, калі я кажу – пераменаў па ранейшаму няма (гутарка ідзе ў 18.00 7 кастрычніка), а вось я прыходжу ў тэатр і бачу: яны пачаліся. Мяркую, што, безумоўна, не Адміністрацыя прэзідэнта мусіць вырашаць творчыя праблемы, якія паназапашваліся ў тэатры, а найперш сама трупа і кіраўніцтва Купалаўскага. На горшы выпадак – Міністэрства культуры, бо йначай навошта яно, Міністэрства? Я б вельмі хацела, каб мелі вагу нашыя мэтры, маэстра сцэны, народныя і заслужаныя артысты. Каб мастацкі савет перастаў працаваць як толькі дарадчы орган, а мог бы сказаць сваё вырашальнае слова. Каб выбар рэжысёрамі п’ес быў адказным, а не гучалі б пастфактум словы пра тое, што мастацтва літаратуры памірае, і няма з чаго лепшага скарыстацца.

Ці варта браць у рэпертуар тэатра слабую п’есу толькі таму, што яна новая, а аўтар яе – вядомы? Вы кажаце – няма добрай драматургіі? Такога папросту не бывае! Ці ладзяцца ў нас паўнавартасныя тэатральныя конкурсы, як ва ўсім свеце? Ці даецца дарога тэтральнаму эксперыменту?

А чаму знікла элементарнае – чытанні п’ес трупай, як гэта было раней? Бо калі не даваць голасу новым драматургам, ці здолеюць яны сябе выявіць? Я ў тэатры толькі 8 год, не я стаяла каля вытокаў Малой сцэны, не мне даваць парады старэйшым, але ці не магла хаця б яна зрабіцца пляцоўкай для эксперыменту?

А па вялікім рахунку, нам усім – і акторам, і кіраўніцтву - вельмі хацелася б ганарыцца адно адным. Каб пра нас, як і раней, таксама казалі з гонарам як пра першы тэатр Беларусі. Каб такі прафесійны калектыў зноў выконваў сваю высокую задачу – і мастацкую, і маральную, і грамадзянскую…”

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Годманис: нет никаких оснований для сомнений в стабильности лата
Елена Ракова: Когда валюты нет, а предприятия останавливать неприемлемо, выход – в урезании импорта
Анна Канюс: В зоне
Анатоль Ляўковіч: Ці патрэбныя краіне такія жэсты?
Андрей Федоров: диалог на своих условиях
Украина не станет слабым звеном в мировой экономике - Виктор Ющенко
Валерый Костка: Публічная сеча галоў
Анатолий Гуляев: осязаемый практический результат…
Сергей Пульша: оппозиция: думай глобально — действуй локально!
Николай Толстик: за то, что не создана эффективная и самодостаточная экономика, приходится дорого платить