Все номера     Пишите нам
Среда, 20 августа 14:46 Поиск по сайту:
АЛЯКСАНДР МІЛІНКЕВІЧ ПРАВЁЎ ПЕРАМОВЫ З БРЫТАНСКІМ МІНІСТРАМ ПА СПРАВАХ ЕЎРОПЫ
17.05.2007 12:58

Сёння завяршыўся трохдзённы візіт у Вялікую Брытанію аднаго з лідэраў дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.

Як перадае прэс-служба палітыка, ён наведаў гэтую краіну па запрашэнні Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі. Самай важнай з шэрагу размоў у Лондане, якіх было каля двух дзесяткаў, А.Мілінкевіч называе перамовы з брытанскім міністрам па справах Еўропы Джэфам Гунам, які лічыцца адным з самых набліжаных людзей да магчымага новага прэм’ера Брытаніі Гордана Браўна.

Гаварылі аб пазіцыі Еўрасаюзу, расказаў Мілінкевіч. Там ідзе дыскусія пра тое, ці ня варта без усялякіх умоваў пачаць супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі. Я думаю, што гэта памылка. У Лондане падзяляюць такі пункт гледжання. Яны лічаць, што ў дачыненні да дыктатуры палітыка павінна быць маральнай. І таму павінны выконвацца вядомыя ўмовы, якія даўно сфармуляваныя.

Гаварылі таксама пра адносіны з Расіяй. У Брытаніі ўсё менш надзеяў на тое, што ў Расіі хутка будзе дэмакратыя. І пагаршэнне сітуацыі там для ўсіх відавочнае. І хаця, безумоўна, дачыненні з Расіяй трэба будаваць і дэмакратычным сілам Беларусі, але сёння дэмакратызацыя Беларусі праз усходнюю суседку гэта ілюзорны праект.

Мілінкевіч спадзяецца, што ягоны візіт у Вялікабрытанію дасць канкрэтныя вынікі найперш для рэпрэсаваных студэнтаў і людзей, якія сталі беспрацоўнымі з-за сваёй палітычнай дзейнасці.

Высокія палітыкі, на ўзроўні якіх вырашаюцца такія пытанні, казалі, што яны будуць вельмі сур'ёзна разглядаць магчымасці выдзялення стыпендыяў для пацярпелых студэнтаў, сказаў ён. І таксама падтрымкі беспрацоўных. Я ўпэўнены, што яны выканаюць абяцанні. Бо Брытанія гэта краіна, дзе палітыкі вельмі сур'ёзна ставяцца да сваіх абяцанняў.

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Олег Гулак, Председатель общественного объединения «Белорусский Хельсинкский комитет»: «Государя» нет. И «государевых слуг» тоже.
С возвращением Вас!
Разам з людзьмі
Горячие дни нежаркого лета
«Провыпиваете» свои права
Назад в будущее
Формирование участковых избирательных комиссий проходило непрозрачно, заявляют правозащитники
Миссия СНГ делает упор на долгосрочное наблюдение за парламентскими выборами в Беларуси
Со стороны всех участников избирательного процесса в Беларуси отмечены случаи досрочной предвыборной агитации, отмечают правозащитники
Негосударственные СМИ значительно шире, нежели государственные, представляют участников избирательного процесса, считают в БАЖ
30 представителей ОГП выдвигаются в депутаты
Лебедько и Козулин: нужна консолидация
Одному из лидеров Партии БНФ поставили условие
Участковые комиссии сформированы
Судьба «Горизонтали» может решиться 20 августа
Не выборы, а сплошное разочарование