Все номера     Пишите нам
Суббота, 30 августа 10:23 Поиск по сайту:
НА ПОЛАЧЧЫНЕ “ПАРТЫЗАНЫ” СКРАЛІ ЗАРОБКІ ЛЯСГАСУ
17.05.2007 15:09

На Полаччыне рабаўнікі скралі 25 мільёнаў рублёў, прычым адбылося гэта проста ў лесе.

Удзень у сераду касір і галоўны бухгалтар Дрэтуньскага лясгасу разам з шафёрам вярталіся на работу з Полацка, дзе атрымалі ў банку 126 мільёнаў рублёў для выдачы заробкаў работнікам арганізацыі. За восем кіламетраў да сваёй вёскі яны ўбачылі, што дарога перагароджана бервяном. Калі машына спынілася, да яе падскочылі двое невядомых у масках. У аднаго з іх быў абрэз паляўнічай стрэльбы, у другога — газавы балончык і шыла. Адзін з рабаўнікоў пырснуў газам у вочы касіру і бухгалтару, пасля злачынцы схапілі адзін з мехаў з грашыма, прабілі колы ў машыне і з’ехалі ў бок Полацка на “Жыгулях” шостай мадэлі. Набыткам рабаўнікоў стала 25 мільёнаў рублёў. Астатніх мяхоў з грашыма яны не ўбачылі. Неўзабаве ўсяго ў кіламетры ад месца здарэння міліцыянты знайшлі спаленыя “Жыгулі”, на якіх з’ехалі злачынцы. Больш пра іх пакуль нічога невядома. Валеры Зуеў, Еўрарадыё, Наваполацк.

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Две разные «прямые линии», которые пересеклись в один день
Распространителя газеты восстановили на работе
Штык на капремонте
Супраць экскаватарнай эксгумацыі
Быць вольным! Удалечыні ад дома?
Дети: бить или не бить?
Бьют рублем, наказывая семьи
Портрет народа на фоне Родины
Курсанты МВД примут присягу
Генпрокуратура борется с торговлей людьми
Улицу Чигладзе в Минске закрыли на три месяца
Афіцыйнае апытаньне: 77 % рэспандэнтаў за будаўніцтва АЭС
На первое сентября в Беларуси будут заморозки
Отметок на факультативах в Беларуси ставить не будут
Супраць “Маладога фронту” — новая крымінальная справа?
Паэту Генадзю Бураўкіну - 72
Проводники поезда Москва-Брест избили "зайца", ограбили и заставили убирать вагон
КГБ перекрыл два международных канала поставки наркотиков