ПЛАН ПЕРАВЫКАНАНЫ: БОЛЬШ ЗА 80% ВЫПУСКНІКОЎ “КУЛЬКА” ПАЕДУЦЬ УЗДЫМАЦЬ СЯЛО
18.05.2007 12:14
Такое патрабаванне выказаў міністр культуры Уладзімір Мацвяйчук. Менавіта яго міністэрству і падпарадкоўваецца гэтая навучальная ўстанова. Карэспандэнт Еўрарадыё наведаў універсітэт і паразмаўляў з кіраўніком практыкі Таццянай Гурынай, якая сёлета адказвае за размеркаванне. Ад яе мы даведаліся, што ў гэтым годзе размяркоўвалі 321 бюджэтніка і ўсё будучыя маладыя спецыялісты ўжо ведаюць свае месцы працы. Сапраўды, больш за 80% выпускнікоў будзе працаваць не ў Мінску.Таццяна Гурына: “Паколькі існуе дзяржаўная праграма развіцця і падтрымкі малых і сярэдніх гарадоў, то мы як дзяржаўная навучальная ўстанова павінны прымаць пэўны ўдзел у выкананні гэтай праграмы.Гэта значыць, што мы павінны забяспечыць кадрамі з вышэйшай адукацыяй установы соцыякультурнай сферы ў вёсцы, а таксама малых і сярэдніх гарадах. Калі чалавек навучаецца за дзяржаўныя сродкі, ён павінен несці пэўную адказнасць, значыць ён павінен працаваць там, дзе ён на сёння, з пункту погляду дзяржавы, найбольш запатрабаваны”.Па словах Таццяны Гурынай, усе выпускнікі будуць працаваць па сваіх спецыяльнасцях. Напрыклад, рэжысёры адправяцца ў раённыя і гарадскія дамы культуры. Каб даведацца, ці патрэбны там такіе спецыялісты, мы датэлефанаваліся ў Драгічынскі гарадскі дом культуры, дзе гэтай восенню чакаюць маладога спецыяліста з універсітэта культуры. Распавядае дырэктар драгічынскага дому культуры Таццяна Ільютка:“Нам вельмі рэжысёр патрэбен! Вам нават не перадаць словамі як! У нас няма спецыяліста ў гэтай галіне, які мае вышэйшую адукацыю. Гэта самыя неабходныя людзі, якіх мы чакаем, будзем чакаць і заўсёды радыя прыняць!У нас для маладых спецыялістаў інтэрнат даецца, падпісваецца кантракт на два гады. Зараз у нас ідзе інтэнсіўнае будаўніцтва, але атрымаць кватэру зможа толькі маладая сям’я, калі яна стане ў чаргу. Але гэта вельмі хуткі працэс”.Дарэчы, у гэтым годзе ніхто з выпускнікоў універсітэта культуры не пажадаў выплаціць грошы за навучанне і атрымаць свабодны дыплом. Няма такога жадання і ў беларускай спявачкі Ганны Шаркуновай, якая летась перамагла ў конкурсе “Песня году”, а цяпер заканчвае Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт і па размеркаванні паедзе ў свой родны горад Пінск:Ганна Шаркунова: “У мяне была спецыяльнасць “Музыка і сацыяльная педагогіка”, і мяне размеркавалі не па музыцы, а працаваць сацыяльным педагогам. То бок гэта праца з дзецьмі з праблемных сем’яў, з дзецьмі, якія маюць праблемы як з бацькамі, так і з аднагодкамі, у якіх дрэнныя адзнакі. Трэба будзе хадзіць па дамах. То бок гэта праца вельмі складаная. Я не ведаю, як я з ёю спраўлюся, праца па музыцы была б куды лягчэйшай”.Як паведаміў нам прадзюсер Шаркуновай Уладзімір Кубышкін, дзяўчына усё адно будзе працягваць кар’еру, нават калі ўсё ж такі апынецца ў Пінску:Уладзімір Шаркуноў: “Пінск не так ужо і далёка — 300 кіламетраў. Я думаю, што гэта не крытычная адлегласць і, натуральна, у кожным разе, Аня будзе працягваць выступаць, у тым ліку і ў Мінску на вялікіх канцэртных пляцоўках.Я ўпэўнены, што Аня ўжо дастаткова вядомы і публічны чалавек, і на месцы працы, мы спадзяемся, што адміністрацыя будзе ісці нам на сустрэчу і будзе дазваляць ёй ад’язджаць, каб прыняць удзел у сур’ёзных мерапрыемствах, здымках і гэтак далей. Усё будзе добра, кар’ера яе будзе развівацца 100%”.Звонку пытанне размеркавання ў Беларусі выглядае вельмі “салодка”. Студэнтам абяццаюць жытло, высокі заробак і шмат іншых прывілей... Але падчас падрыхтоўкі гэтага матэрыялу наш карэспандэнт атрымаў вялікую колькасць лістоў з зусім процілеглым поглядам... Пра гэта ў наступных рэпартажах Еўрарадыё. Аляксандра Чалей www.belradio.fm
|
|
|
Ещё новости раздела |
 |
Уважаемые избиратели округа № 77, в который входят Столбцовский, Узденский и часть Воложинского районов. Хочу от души поблагодарить тех почти 5 000 человек, которые проголосовали за меня! И благодаря которым я набрал почти 9 процентов голосов…
Правда, я уверен, что их на самом деле больше. Просто члены избирательных комиссий, может быть, были не всегда внимательны при подсчете. Все же, за 6 дней голосования накапливается усталость. Но у меня к ним нет претензий. Все мы такие, какие есть.
|
 |
Я была наблюдателем от ПКБ на одном из участков по Коласовскому избирательному округу № 106. Количество зарегистрированных избирателей составляло 1851 человек. Поразило число проголосовавших досрочно — 504 человека. В первый день досрочного голосования — 17 человек, во второй день — 47, в третий день — 39, а в последний день — 401 человек!
Нас было трое независимых наблюдателей на участке. Мы могли, сменяя друг друга, непрерывно вести наблюдение за ходом голосования 28 сентября.
|
 |
К середине 2009 года в Минске уменьшится количество пробок. К этому времени на улицах столицы будет закуплена и установлена новая автоматизированная система управления дорожным движением белорусского производства.
С помощью видеокамер и радиодетекторов она будет контролировать плотность транспортного потока и если «завидит», что на перекрестке образовывается затор, – включит зеленый свет.
|
 |
Нижняя палата парламента Беларуси приняла во втором чтении в четверг проект закона о кредитных историях, передает корреспондент ПРАЙМ-ТАСС.
|
 |
Органы прокуратуры Могилевской области за 8 месяцев 2008 года провели 53 проверки исполнения антикоррупционного законодательства.
|
 |
В Солигорске опять избита правозащитница Яна Полякова, которая была членом инициативной группы кандидата в депутаты Ольги Козулиной. Нападение на правозащитницу совершено 9 октября около 17 часов вечера.
|
 |
Совет Республики Национального собрания Беларуси сегодня одобрил декрет Президента об отдельных вопросах общего и среднего образования, передает корреспондент БЕЛТА.
|
 |
Некоторым автомобилистами пришлось пить утренний кофе прямо на капоте
|
 |
Как сообщили БелаПАН в управлении Госавтоинспекции ГУВД Мингорисполкома, утром 9 октября в Минске на автодороге между выездом с улицы Притыцкого и торговым домом "Ждановичи" произошло четыре столкновения автомобилей на одном участке.
|
 |
KP.BY начинает серию статей о квартирном вопросе
Судя по количеству телефонных звонков в редакцию, вопросов у наших читателей огромное количество, а получить на них ответы в исполкомах и местных строительных организациях людям не всегда удается.
|
 |
Белорусская государственная академия искусств за высокий профессиональный уровень подготовки дизайнеров отмечена специальным дипломом III Международного студенческого фестиваля "Стрелка", который проходит в Нижнем Новгороде. Представители Беларуси впервые принимают в нем участие, сообщил корреспонденту БЕЛТA председатель Союза дизайнеров Беларуси Олег Сурский.
|
 |
Нескончаемыми овациями, восклицаниями "Браво!", "Бис!" завершился накануне в Вильнюсе спектакль Национального академического Большого театра балета Республики Беларусь "Ромео и Джульетта" в постановке Валентина Елизарьева, передает корреспондент БЕЛТА.
|
 |
Расследование очередного громкого преступления закончено в Барановичах. Четырех членов международной преступной организации обвиняют в сводничестве, организации притонов, сутенерстве и торговле людьми с целью сексуальной эксплуатации.
|
|
|
|
|