Все номера     Пишите нам
Пятница, 29 августа 22:37 Поиск по сайту:
ФРАНАК ВЯЧОРКА: ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ НАЗВАЎ АДС НЕЖЫЦЦЯЗДОЛЬНЫМ ПЯЦІГАЛОВЫМ ЦМОКАМ…
21.05.2007 07:58

Некалькі дзён таму некалькі нефармальных моладзевых суполак падпісалі так званы Маніфэст да перамогі. Сярод падпісантаў фігурюць інтэрнэт-ініцыятывы “Трэці шлях”, “Ініцыятывы”, “Беларускі моладзевы Рух Амэрыкі” і малавядомыя “Паветра”, “Погляд”. Моладзь жорства крытыкуе Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы ў бязьдзейнасьці, у крызісе ідэяў, у адсутнасьці стратэгіі й жаданьня перамагаць,. Падобныя заявы часта гучаць у інтэрнэце, на блёгах, незалежных сайтаў. Інтэрнаваны Павал Севярынец, адзін зь лідэраў моладзевага руху, у онлайн-канфэрэнцыі на “Нашай Ніве” 18 траўня назваў АДС нежыцьцяздольным пяцігаловым цмокам (маецца на ўвазе прынятае рашэньне пра сустаршынства) бязь дзейснай стратэгіі.

Я б ня стаў фаталізаваць тэндэнцыю да падобных заяваў і меркаваньняў. Яна мае некалькі простых абгрунтаваньняў. Моладзь ня бачыць сабе месца ў так званай “старой апазыцыі”, які і кіраўнікі партыяў не разглядаюць моладзевы рух як паўнацэнны партнэрскі суб’ект. На моладзевым узроўні няма нейкай каардынацыйнай рады, якая б прадстаўляла агульную пазыцыю моладзевых ініцыятываў. Трэба прызнаць, няма распрацаванай тэхналёгіі камунікацыі паміж АДС і моладзевымі суполкамі. А адсутнасьць камунікацыі стварае псыхалягічны бар’ер: маўляў, вы старыя маргіналы, а мы маладая будучыня нацыі.

У нечым я згодны з аўтарамі “Маніфэсту”: сапраўды лідэры АДС занадта пагрузіліся ва ўнутраную барацьбу. За год пасьля вясны 2006 аб’яднаная апазыцыя апроч інтрыгаў, цікавых вузкаму колу людзей, не арганізавала дзейснай кааліцыйнай працы. Аднак, у адрозьнеьне ад Паўла Севярынца, я нясхільны ўскладаць усю віну толькі на так званых “партбосаў”, якія, маўляў, не даюць Мілінкевічу працаваць і прагнуць у яго забраць лідэрства. Я дагэтуль веру, што Мілінкевіч можа стаць кансалідатарам аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі, але для гэтага і Мілінкевічу, і партыйным кіраўнікам трэба адмовіцца ад амбіцыяў дзеля адзінства.

Моладзь – самая рамантычная частка грамадзтва ў цэлым і дэмакратычных сілаў Беларусі ў прыватнсьці. Я ведаю гэта па сабе, ведаю гэта па моладзі БНФ. Школьнікі, студэнты, маладыя людзі, поўныя ідэяў і сілаў актыўна далучаюцца да моладзевых ініцыятываў, рухаў, арганізацыяў, партыяў. Яны чакаюць хуткіх і відочных вынікаў, што немагчыма. Натхняючыся Чэ Геварам або Каліноўскім, многія маладыя прагнуць змаганьня, рэвалюцыі, але ня ўсе гатовыя да доўгай сыстэмнай працы.

Кааліцыя мусіць мадэрнізавацца і чым больш моладзі ў яе будзе ангажоўвацца, тым менш будзе ўзьнікаць канфліктаў. Палітычным лідэрам трэба кантактаваць з актывістамі, для гэтага актыўна працаваць у сеціве, тлумачыць пазыцыю, ісьці на неардынарныя крокі і рашэньні. Гэта папоўніць людзкую і ідэйную абойму дэмакратычных сілаў і верне палітыкам крэдыт даверу сярод моладзі.

Франак Вячорка,

Сябра Управы Партыі БНФ, сябра Рады Моладзі БНФ.

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Сергей Калякин: Осетины и абхазы ничем не хуже белорусов
Анатолий Змитрович: предприниматели могут выдвинуть своего кандидата в президенты.
Сергей Калякин: Демократические силы эти выборы не признают
Леонид Заико: В связи с новыми тарифами на газ обвал в отечественной экономике не произойдет
Николай Куприянов: Осторожно, пьяный за рулем!
Петр Мигурский: На рост эффективности сельскохозяйственного производства богатый урожай зерна сильно не повлияет
Елена Скриган: Пойдем на регистрацию опять
Анатоль Лябедзька: вызваленне палiтвязняў не здымае з парадку дня праблемы выбараў
Владимир Парфенович: Вся страна начнет заниматься байдаркой
Ярослав Романчук: Те, кто исповедует законный прозрачный бизнес, стараются с инвестициями в Беларусь не соваться