Все номера     Пишите нам
Пятница, 9 января 04:56 Поиск по сайту:
АНАТОЛЬ ЛЯЎКОВІЧ: ЦІ ПАТРЭБНЫЯ КРАІНЕ ТАКІЯ ЖЭСТЫ?
18.11.2008 13:58

21-22 лістапада ў Вільнюсе пройдзе канферэнцыя Аб’яднаных дэмакратычных сіл, на якой дэмакратычная апазіцыя падсумуе вынікі парламенцкай кампаніі і абмалюе контуры ўдзелу ў выбарах прэзідэнта.

Аднак найбольш важным і жыццёвым бачыцца праблема дзеянняў АДС у святле новай стратэгіі Еўрапейскага Саюза ў стасунках з афіцыйным Мінскам.

Пра гэта разважае старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч.

-Адным з цэнтральных пытанняў віленскай канферэнцыі, якая пройдзе 21-22 лістапада ў сталіцы Літвы, стане абмеркаванне новай пакрокавай стратэгіі Еўропы дыялогу з беларускімі ўладамі. У святле прыняцця новай стратэгіі Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы абмяркуюць свае далейшыя дзеянні.

Прынятая новая стратэгія Еўропы дыялогу з беларускімі ўладамі, але ж аналагічную стратэгію маюць і Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы. Гэтым разам Еўропа не была настроена рашуча і паслядоўна, як у часы Віка (нямецкі дыпламат Ханс-Георг Вік доўгі час узначальваў Кансультатыўна-наглядальную групу АБСЕ - КНГ АБСЕ ў Мінску. – Рэд.), не настояла на тым, каб у дыялогу ўдзельнічалі тры суб’екты, тры бакі: Еўрапейскі Саюз, улады і дэмакратычная апазіцыя. Дэмакратычная апазіцыя прысутнічае ў дыялогу, але прысутнгічае ўскосна – у якасці кансультанта. Гэта, так бы мовіць, жэст добрай волі нашых еўрапейскіх партнёраў. Але гэта не тое, што трэба Рэспубліцы Беларусь, бо такі ўрэзаны фармат дыялогу не дае належнага плёну.

Дыялог паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю без удзелу дэмакратычнай апазіцыі не дае належнага плёну. Любыя вынікі такога “дыялогу” стануць вынікамі саступак Еўрапейскага Саюза беларускім уладам. Не думаю, што такі дыялог прывядзе да зменаў у палітычнай сістэме; хутчэй, улады даб’юцца пэўных эканамічных саступак – дый годзе. Каб дыялог даў плён істотны – патрэбны актыўны ўдзел дэмакратычнай апазіцыі ў дыялогу.

Аднак жа беларускія ўлады не ідуць на прамы дыялог з апазіцыяй, нават па тых праблемах, дзе пазіцыі супадаюць, скажам, па візавых праблемах. Аднак жа ўлады не ідуць на дыялог з апазіцыяй і пры ўдзеле Еўрапейскага Саюза.

Гэтую сітуацыю трэба мяняць. Як – пра тое і пойдзе гаворка ў Вільнюсе.

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Вінцук Вячорка: дэкларацыяў мы наеліся
Сергей Калякин: «Социальный марш» продолжается
Анатолий Букас: надеюсь, выход газеты приостановлен не будет
Сергей Скребец: Государство за одну ночь заработало миллиард долларов
Лев Марголин: У либерализации по-белорусски нет идеологии
Сергей Пульша: какие выборы?
Польша призывает к немедленному прекращению огня в секторе Газа 30.12.2008
Анатолий Капский: для меня важно, чтобы звучала истина.
Александр Макаев: указ с сюрпризом
Валерий Рыбченко: «Товарищ» пользуется спросом на белорусском Полесье