Все номера     Пишите нам
Четверг, 28 августа 11:56 Поиск по сайту:
ІМ БОЛЬ АГОРНЕ РАНЫ
"Товарищ", № 602 за 24 мая 2007 г.

У кнізе «222 альбомы беларускага року», адзначанай на апошняй «Рок-Каранацыі» адмысловым прызам «За фундаментальны падыход у прапагандзе нацыянальнай мас-культуры», культавы беларускі панк-гурт «Голая Манашка» займае даволі прыкметнае месца і ў тэкстах, і на плакатах, а вось дэбютны альбом яго выйшаў у свет літаральна днямі. І нічога дзіўнага ў тым няма, таму што стаць аўтарытэтнай персонай у сваім амплуа можна і без варацілаў шоў-бізнэсу, а толькі дзякуючы актыўнай грамадзянскай пазіцыі, удзелу ў прэстыжных супольных праектах і, безумоўна, нестандартнаму творчаму мысленню. Папросту, дзякуючы таленту. Але шматлікія фэны беларускага панк-року дачакаліся і элегантных фірменных CD свайго куміра — гурта «Голая Манашка». Альбом называецца «Неба blaкітнае».

Калі казаць у двух словах пра гэты дэбютны CD калектыва, дык самае відавочнае азначэнне тут: не надта яна і голая, тая «Манашка»... Рэч у тым, што да 17 песень легендарных ужо панкераў выдаўцы здолелі запіхнуць у кружэлку яшчэ і пяток песень маладых нуворышаў панк-рынку «SDM». Гурта, пра які апошнім часам вельмі шмат гавораць, асабліва пасля іхняй перамогі на «БАСовішчы-2006», а вось паслухаць можна было толькі на прасунутых дыскатэках.

Але «...Манашка» тут, натуральна, галоўная. Памятаю, яшчэ ў сваёй рэцэнзіі на нейкую CD-складанку я напісаў: «Вось ужо дзе real punk. З пэўнага часу проста прагну іхняга паўнафарматнага альбому, бо ўсё ў іх не толькі незвычайна, але і віртуозна, прышпільна, смела». Дый журналіст Анатоль Мяльгуй у названай кнізе слушна сцвярджае, што калектыў «прыцягвае ўвагу слухачоў не толькі студыйнымі трэкамі, але і досыць пераканаўчым канцэртовым іх увасабленнем».

І вось вам гэты аж звыш паўнафарматны альбом. Натуральна, самыя знакамітыя трэкі з разнастайных складанак («Hardcoreманія: чаду!», 2002; «Папараць-кветка», 2003; «Чарнобыльскі вецер», 2006; «Дні лятуць/песні з-за кратаў», 2007) сюды трапілі. Шырокая аудыторыя ўпершыню даведалася з дыска і пра нейкі гаражны дэма-альбомчык 2000 году, песні з якога таксама небанальныя. І вы, пэўна, многія з іх памятаеце, бо творы «Голай Манашкі» — не прахадныя хіты-аднаразоўкі, а таленавітыя зрэзы нашага жыцця, хоць часам і аж надта шчырыя: «Павязаны» (на вершы легендарнага паэта-песенніка заходнебеларускай «Грамады» С.М. Новіка-Пяюна), «Стандарты маралі», «Радыеактыўны фон» і г.д.

Варта прызнаць, што не ўсе трэкі гэтага альбома запісаныя з аднолькавай студыйнай стэрыльнасцю. Асаблівым панкаўскім брудам здзіўляе цікавая ўжо сваёй кампазіцыйнай структурай песня «Космас», вартасці якой, аднак, размазаны банальным паўакустычным live-запісам. Лепей гучыць нават рэальны live песень «Высокая матэрыя» і «Любі вайну» (з крыкамі публікі, шумам залы). Апошнюю, дарэчы, я назваў бы самым працінаючым і балючым трэкам альбома. Проста трагедыя Шэкспіра. Вось толькі чаму выдаўцы паленаваліся напісаць назвы двух апошніх твораў у трэк-спісе? Абодва схаваны пад шэрым радком “+канцэртныя запісы «Голай Манашкі»”.

Праўда, загаловак «Любі вайну» палохае сваёй правакацыйнасцю. Але я б параіў слухачам не паддавацца банальным павярхоўным аналітыкам накшталт тых, хто некалі назваў песню «Забі амерыканца» гурта «Neuro Dubel» антыамерыканскай. Відаць, тэксту не слухалі. Дык вось і «Голую Манашку» трэба спачатку слухаць, а потым аналізаваць. Аказваецца, юнак-пацыфіст, так і не здолеўшы пераканаць сваіх ваенна-патрыятычных апанентаў, кідае апошні развітальны кліч тым, на разуменне каго ўжо і не спадзяецца:

Сціскаючы ў далонях шкляныя знакі смерці,

Любі вайну, як можаш, любі вайну ўсім сэрцам.

Я забываць не буду і ўспамінаць не стану,

Мой боль агорне рану: любі вайну, як маму.

Я забываць не буду і ўспамінаць не стану,

Мой боль вам па карману? Любі вайну, як маму.

Маўляў, хрэн з вамі, але я не такі. І пра які боль ідзе гаворка? Пра боль, што нехта яшчэ ўскладае на вайну нейкія спадзяванні. Невыпадкова далей ідзе яскравае пытанне пра жыццё:

Я задаю адно пытанне, падразаючы свой век:

«Што з намі стала? Чаму так мала?»

Вось і ўсё жыццё. Мо толькі варта было назваць песню «Апошні маналог пацыфіста», каб зразумела было ўсім. Нават тым, хто здольны злараднічаць, маўляў, а аўтар жа тэксту працягвае жыць. Праўда, у турме.

Так што галоўнае: нягледзячы на пэўныя выдавецкія і рэжысёрскія хібы альбом «Неба blaкітнае» гурта «Голая Манашка» можна назваць найбольш уразлівай музычнай навінкай апошняга (прызнацца, даволі актыўнага) часу.

Але нельга прамаўчаць і пра даважку гэтага альбома — запісы гурта «SDM». Гэта таксама панк, хоць і з пераважнай доляй гранджа, але не тое стварае праблему. Вельмі прывабны на розных складанках «SDM», ды яшчэ дыхтоўна запісаны ў еўрапейскіх студыях, у параўнанні з жывой энергетыкай «Голай Манашкі» аказаўся надзвычай мёртвым і сумным. Ягоныя песні тут выглядаюць штучна падагнанымі пад пэўныя стандарты школьнымі практыкаваннямі: чацвёрачку паставіць можна, але за што — невядома. А мо гэта нават і своеасаблівая выдавецкая ўдача, каб падкрэсліць няўрымслівае жыццё «Голай Манашкі», лідэр якой Фёдар Жывалеўскі нездарма носіць легендарнае прозвішча знакамітых беларускіх адмыслоўцаў гітары (пра іх таксама чытайце ў названай кнізе на стар. 158, 166). Дадамо яшчэ, што акрамя яго (гітара, вакал) «Голую Манашку» складаюць Васіль Ярмоленка (гітара), Кірыл (бас-гітара), Дзмітрый Косцік (бубны).

Вітаўт МАРТЫНЕНКА, музычны крытык

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Две разные «прямые линии», которые пересеклись в один день
Распространителя газеты восстановили на работе
Штык на капремонте
Супраць экскаватарнай эксгумацыі
Быць вольным! Удалечыні ад дома?
Дети: бить или не бить?
Бьют рублем, наказывая семьи
Портрет народа на фоне Родины
Несмотря на обещания чиновников, импортное спиртное исчезло с прилавков
Завод "МАЗ-Купава" разработал новое поколение прицепов для туризма и отдыха
Лукашенко поручил повысить зарплату учителям
Сёлета зьявяцца “11-ыя штрых” клясы
Реформа школы начинается со старыми учебниками
КДБ вяртае журналістам кампутары
Эксперт: "Праз 20 гадоў у Беларусі не застанецца беларускіх школаў"
Зеленую солярку в Беларуси стали воровать меньше
Белоруска умерла в Египте
Дерево травмировало девушку