Все номера     Пишите нам
Суббота, 30 августа 10:11 Поиск по сайту:
ПІЯНЕР АДРАДЖЭННЯ
"Товарищ", № 602 за 24 мая 2007 г.

За апошнія гады ў Беларусі стала даволі багата музеяў. Але так было не заўсёды. Быў час, калі ў невялікім куточку экспазіцыі Дзяржаўнага мастацкага музея месцілася не больш за 10 экспанатаў, у іх ліку 3 абразы і 2 скульптуры, якія адлюстроўвалі тысячу год нашай гісторыі. Тады ў беларускім аддзеле музея працавала тры чалавекі. У іх ліку і Элеанора Іванаўна Вецер.

Не многія ўжо памятаюць яе цудоўныя лекцыі па гісторыі беларускай архітэктуры і мастацтва, якіх яна прачытала з канца 60х гадоў больш за тысячу. Але сёння яны ўзгадваюць яе, бо 22 мая ў Элеаноры Іванаўны юбілей — 75 год з дня нараджэння. Ад імя тых, хто яе памятае і любіць мушу павіншаваць яе і пажадаць здароў’я і душэўнага міру.

Яе станаўленне як выдатнага знаўца гісторыі беларускай культуры і гарачага патрыёта адбывалася на маіх вачах. Восенню 1964 года мяне, як адказнага за культмасавую работу ў камсамольскім бюро інстытута фізікі, занесла ў Дзяржаўны мастацкі музей у пошуках чалавека, які можа расказаць нашым супрацоўнікам пра французскіх імпрэсіяністаў. Такі чалавек знайшоўся ў беларускім аддзеле. І з кожнай лекцыяй Элеаноры Іванаўны большала колькасць яе слухачоў. Хутка ў іх ліку была трэцяя частка супрацоўнікаў інстытута. За цыклам лекцый пра імпрэсіяністаў прыйшла чарга для постімпэсіяністаў, а потым і пра іх папярэднікаў. Толькі вясной наступнага году яе веды і ілюстратыўны матэр’ял аказаліся вычарпаныя.

Тады Элеанора Іванаўна павяла нас знаёміцца з сучасным беларускім мастацтвам. Але гэта было не цікава. І тут быў зроблены першы лёсавызначальны крок — экскурсія ў Вільнюс. Потым былі Рыга, Пскоў, Ноўгарад, Кіеў. Два разы на год — на вялікія савецкія святы — ад ганку інстытута фізікі адпраўляліся экскурсійныя аўтобусы. А на 7 лістапада 1967 года нават два аўтобусы і «Пабеда» з дырэктарам інстытута акадэмікам Б.Сцяпанавым накіраваліся ў чатырохдзённую паездку па маршруце, які сёння вядомы як «залатое кола» Расіі.

Паступова склаўся касцяк групы людзей, якіх цікавіла гісторыя і старажытнае мастацтва. Але толькі паступова прачнуўся інтарэс да Беларусі. Быў змрочны час, калі панавала антынавуковая школа Абецэдарскага і лічылася, што ў Беларусі нічога цікавага няма. Толькі ў 1968 годзе ў першую аглядную экспедыцыю разам з Э.Вецер накіравалася 8 чалавек. Са свайго двухтыднёвага падарожжа яны прывезлі масу слайдаў і масу ўражанняў. Таму ўвосень па іх летнім маршруце праехаў ужо цэлы аўтобус. І захварэў беларушчынай.

З гэтай экскурсіі мы прывезлі чатыры вялікія драўляныя скульптуры. Яны валяліся ў незачыненым, нядзеючым касцёле ў Міры. Нам не падзякавалі, а толькі сказалі занесці іх у склепы БДММ. Аднак у наступным годзе адбылася важная падзея. У Акадэміі пачалася праца над выданнем Збору помнікаў гісторыі і культуры народаў СССР. Высветлілася, што спецыялістаў у галіне сярэдневечнага мастацтва ў Беларусі няма, і Элеанору Іванаўну запрасілі на працу ў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру.

Група аматараў старажытнага мастацтва, якая гуртавалася вакол Э.Вецер, скарысталася з гэтай акалічнасьці. У верасні 1969 года з дазволу парткома АН БССР быў створаны добраахвотніцкі семінар па вывучэнні старажытнабеларускага мастацтва. Семінар збіраўся па чацвяргах штотыдзень. Мы асвойвалі тэхніку архітэктурных абмераў, слоўнага апісання твораў мастацтва. Знаёміліся з гісторыяй сусветнага мастацтва і гісторыяй Беларусі. І раз на месяц праводзілі заняткі па марксісцка-ленінскай эстэтыцы. Метадам самаадукацыі, робячы даклады па чарзе.

У ліпені 1970 года семінар атрымаў для самастойнай работы два раёны — Іванаўскі і Драгічынскі. У складзе нашай экспедыцыі было аж 26 чалавек і не было транспарту. Але што гэта былі за людзі! З іх ліку выйшлі два доктара мастацтвазнаўства, тры фізіка-матэматычных навук і адзін біялагічных. А таксама 7 кандыдатаў навук.

Экспедыцыя выканала заданне. Праз тры тыдні яна прывезла папкі з апісаннямі, абмерамі і фотаздымкамі 40 помнікаў архітэктуры, 60 помнікаў гісторыі, 180 помнікаў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. А таксама прывезла 27 абразоў і скульптур. Іх нельга было перадаваць у глухія сховішчы БДММ. Прэзідэнт АН выдзеліў пакой № 119 у будынку Прэзідыума для іх захавання і вывучэння. Так пачаў складвацца Музейны фонд ІМЭФ АН БССР, на аснове якога ў 1979 годзе 15 мая быў адкрыты Музей старажытнабеларускай культуры.

Але раней, вясною 1974 года, Э.Вецер была зволена з Акадэміі ў ліку 8 чалавек у час апошняй хвалі барацьбы з нацыяналізмам па загаду дырэктара ІМЭФ В.Бандарчыка за адмову перадаваць у БДММ акадэмічную калекцыю старажытнага мастацтва, якая налічвала ўжо каля 500 помнікаў. Зразумела, што калекцыя была перададзена. Але камісія ЦК КПСС, якая ў маі 1974 года правярала стан ідэялагічнай работы ў партарганізацыях БССР, у Мінску нацыяналізму не знайшла. Працу па стварэнні МСБК працягнула В.Церашчатава з дапамогаю тых жа добраахвотнікаў, якіх згуртавала Э.Вецер. Сама ж яна яшчэ шмат год працавала ў Рэстаўрацыйных майстэрнях і чым магла дапамагала стварэнню акадэмічнага музея. У яе знаёміліся з беларускімі помнікамі мастацтва аспіранты ІМЭФ М.Ткачоў, М.Раманюк, мастакі славутага «паддашку» і многія іншыя.

Э.Вецер не абараніла дысертацыі. Але яе ўнёсак у скарбонку ведаў пра нашу спадчыну, яе ролю ў выхаванні наступнікаў і стварэнні Музея старажытнабеларускай культуры цяжка перацаніць.

Юры ХАДЫКА. Мiнск

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Две разные «прямые линии», которые пересеклись в один день
Распространителя газеты восстановили на работе
Штык на капремонте
Супраць экскаватарнай эксгумацыі
Быць вольным! Удалечыні ад дома?
Дети: бить или не бить?
Бьют рублем, наказывая семьи
Портрет народа на фоне Родины
Курсанты МВД примут присягу
Генпрокуратура борется с торговлей людьми
Улицу Чигладзе в Минске закрыли на три месяца
Афіцыйнае апытаньне: 77 % рэспандэнтаў за будаўніцтва АЭС
На первое сентября в Беларуси будут заморозки
Отметок на факультативах в Беларуси ставить не будут
Супраць “Маладога фронту” — новая крымінальная справа?
Паэту Генадзю Бураўкіну - 72
Проводники поезда Москва-Брест избили "зайца", ограбили и заставили убирать вагон
КГБ перекрыл два международных канала поставки наркотиков