Все номера     Пишите нам
Суббота, 11 октября 15:07 Поиск по сайту:
А.МІЛІНКЕВІЧ: “РУХ “ЗА СВАБОДУ” – НЯ ТОЛЬКІ ПАРТЫЙНАЕ АБ’ЯДНАНЬНЕ”
25.05.2007 11:24

У суботу і нядзелю ў Менску пройдзе Кангрэс дэмакратычных сілаў Беларусі. Рэгіянальныя актывісты палітычных партыяў тым часам пачалі далучацца да руху "За Свабоду”. Напрыклад, у Івацэвічах амаль уся тамтэйшая апазыцыя галасавала за такое далучэньне. На агульным сходзе апазыцыі ў Івацэвічах прысутнічалі лідэры і сябры мясцовых суполак Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі БНФ. Арганізатарам выступіў Станіслаў Халадовіч: “Звычайна у нас 27 чалавек можна паставіць, як гаворыцца, пад ружжо. Усе галасавалі за рашэньне падтрымаць Аляксандра Мілінкевіча, далучыцца да руху “За Свабоду”. Таму што нам ужо надакучылі агульныя размовы. Канкрэтных справаў няма”. Прыхільнасьць да ініцыятывы Аляксандра Мілінкевіча выказваюць таксама іншыя грамадзкія актывісты. Алесь Чыгір з Бабруйску беспартыйны. “Я падтрымліваю рух “За Свабоду”, – гаворыць Алесь Чыгір. – Стаўленьне да яго – станоўчае. Але пры адной умове: калі за гэтым рухам, за гэтай грамадзкай арганізацыяй будуць дзеяньні. Мне гэта вельмі цікава, і я гатовы далучыцца”. У палітычных арганізацыях на Меншчыне таксама вывучаюць і абмяркоўваюць прапановы лідэра руху “За Свабоду”. Меркаваньне Лява Марголіна з Барысава, старшыні абласной арганізацыі АГП: “Я таксама добра ведаю сытуацыю ў нашай партыі і лічу, што ніякага масавага перацёку з адной арганізацыі ў іншую ня будзе. Калі б Мілінкевіч прапаноўваў пэўныя актыўныя дзеяньні, то, магчыма, гэта выклікала б адпаведную рэакцыю. Але я ў апошні год ня толькі дзеяньняў ня ўбачыў, але нават прапановаў ад Палітычнай рады дэмсілаў, якую ўзначальвае Аляксандар Мілінкевіч”. Аляксандар Мілінкевіч сваё меркаваньне агучыць у выступе перад удзельнікамі Кангрэсу дэмакратычных сілаў: “Чым рух “За Свабоду” лепшы за сёньняшнюю кааліцыю? Тым, што гэта ня толькі партыйнае аб’яднаньне. А значна-значна шырэйшае. Я гэтага дамагаюся. Мы ня будзем канкураваць са стратэгіяй, якую прымаюць апазыцыйныя партыі. Але мы абвесьцім, што будзе рабіць рух. Мэта нашага руху – далучыць да актыўнага супраціву рэжыму новых людзей. Тых, хто ня трапіў на Кангрэс, хто не задзейнічаны пасьля выбараў”.

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Анатолий Лебедько, сопредседатель Политсовета Объединенных демократических сил Беларуси, председатель Объединенной гражданской партии: Над пропастью во лжи
Настоящего результата добиться можно!
Доброе слово о старших офицерах...
Сергей Возняк, главный редактор газеты «Товарищ»: Участок № 36 и иже с ним…
Странные итоги кампании «Бойкот»
Есть над чем подумать
Предложение белорусской стороны о строительстве АЭС в ходе заседания Совмина Союзного государства не рассматривалось
Александр Козулин вернулся в ОДС
Нобелевская премия мира за 2008 год присуждена экс-президенту Финляндии Марти Ахтисаари
Генпрокурор встретился с Главой представительства МОМ
Минск созрел для переговорного процесса
Бандажэўскі заснаваў рух у падтрымку рэпрэсаваных
Заявка Грузии о выходе из СНГ удовлетворена
Прадпрымальнікі прыйдуць на “Дзяды”
Горадня: два Саюзы палякаў не кантактуюць
Заявление Президиума Политсовета Объединенных демократических сил