Все номера     Пишите нам
Суббота, 11 октября 09:53 Поиск по сайту:
С.БАГДАНКЕВІЧ: «МНЕ НЕ ЗРАЗУМЕЛАЯ ПАНІКА ЛУКАШЭНКІ»
29.05.2007 08:52

Экс-старшыня Нацыянальнага Банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч не разумее тую “паніку”, якую наладзіў Аляксандр Лукашэнка вакол тэмы адсутнасці ў бюджэце грошай. Не зусім зразумелая Багданкевічу і просьба аб крэдыце, з якой беларускі ўрад неаднаразова звяртаўся да ўрада Расейскай федэрацыі.

“Калі верыць нашай афіцыйнай статыстыцы, мне цяжка зразумець паніку А.Лукашэнкі”, – сказаў у інтэрв`ю АФН Багданкевіч, каментуючы чарговыя заявы А.Лукашэнкі.

Нагадаем, што ў мінулую пятніцу, 25 траўня, Лукашэнка з Берасцейскай вобласці адправіў чарговы пасыл у бок Крамля, папрасіўшы Расею “не браць яго за горла”.

“Сёння дзяржава пухне ад грошай: прафіцыт бюджэту – 1,5 трыльена. рублёў. І ў гэты час ён (Лукашэнка) пазбаўляе льгот пенсіянераў, інвалідаў, чарнобыльцаў. Я не разумею гэтай палітыкі”, – заявіў экс-кіраўнік Нацбанку Беларусі.

“Гэта значыць, што ён (Лукашэнка) сумняваецца ў правільнасці дадзеных пра стан бюджэту”, – выказаў здагадку Багданкевіч.

“Калі прыбыткі перавышаюць выдаткі, і гэтыя грошы ляжаць мёртвым грузам, да чаго гэтая паніка? Які можа быць крэдыт, які выпрошваюць у Расеі? Крэдыт ва ўсім свеце просяць пад дэфіцыт, а не пад прафіцыт бюджэту”, – падкрэсліў Багданкевіч.

Па яго словах, на гэтым фоне яшчэ больш незразумелая сітуацыя складваецца вакол аплаты Беларуссю за спажываны газ. Нагадаем, што беларускі бок аплачвае толькі 55% аб`ёму газу, які пастаўляецца.

“Доўг за газ назапашваецца. А чаму? З прадпрыемстваў, насельніцтва спаганяецца поўны кошт за спажываемы газ. Значыць, ёсць магчымасць заплаціць. Чаму тады ААТ “Белтрансгаз” не плаціць?” – задае цалкам заканамерныя пытанні экс-кіраўнік Нацбанку. “Я не разумею гэтай палітыкі: раз ужо з сваіх спажыўцоў увесь кошт спагналі, купіце на біржы даляры і расейскія рублі і заплаціце”, – менавіта такім бачыць Багданкевіч развязанне гэтай праблемы.

www.charter97.org

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Нацбанк: Белорусские банки обладают необходимым объемом ликвидных средств
Глава МВФ: мир стоит на пороге глобальной рецессии
МЗКТ нашел в Китае замену ярославским двигателям
МТЗ увеличил объем экспорта в Россию почти на 75%
Производители соков наслали на магазины Госконтроль
СНГ создает рабочую группу на уровне министров финансов для анализа ситуации в мировой экономике в связи с кризисом
С 15 октября увеличивается ставка рефинансирования
Цены на нефть опустились до годового минимума
Лукашенко предоставил Брынцалову льготы
Инвесторы в энергетику получат льготы по налогам