Все номера     Пишите нам
Среда, 17 марта 05:32 Поиск по сайту:
НАЦБАНК: БАНКАЎСКАЯ СЫСТЭМА ПАД ПАГРОЗАЙ
13.10.2009 14:08

Нацыянальны банк (НББ) заяўляе пра "значную пагрозу" бясьпекі банкаўскай сыстэмы краіны і чакае ад ураду неадкладных захадаў у справе стабілізацыі дзяржбанкаў.

З адпаведным лістом да прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага зьвярнуўся старшыня праўленьня НББ Пётар Пракаповіч, паведамляе крыніца Інтэрфаксу ў ворганах дзяржкіраваньня. У НББ падкрэсьліваюць, што небясьпечная сытуацыя ў банкаўскім сэктары ёсьць наступствам крызісу ліквіднасьці ў дзяржаўных банках, які нарастае. Сытуацыя ускладняецца ростам праблемных крэдытаў, якія за студзень-жнівень вырасьлі ў 3,3 разы. Крытычнае пагаршэньне ліквіднасьці дзяржбанкаў тлумачыцца высокай крэдытнай нагрузкай у межах фінансаваньня дзяржаўных праграмаў. Так, за студзень-ліпень 2009 дзяржбанкі павялічылі аб'ём крэдытаваньня дзяржпраграм у 1,4 разы ў параўнаньні з дакрызісных аналягічным пэрыядам 2008 года — да 6,76 трыльёнаў беларусіх рублёў. Паводле суразмоўцы Інтэрфаксу, наступствам значных праблемаў зь ліквіднасьцю дзяржбанкаў стала павелічэньне затрымкаў падатковых сплатаў. Так, пры канцы верасьня — пачатку кастрычніка аб'ём затрыманых найбуйнейшым беларускім банкам — Беларусбанкам — падаткаў перавысіў 1 трыльнён беларускіх рублёў у дзень. НББ чарговы раз прапануе ўраду зьнізіць патрабаваньні да дзяржаўных банкаў па фінансаваньні дзяржпраграмаў і перадаць гэтыя функцыі дзяржаўнаму агенцтву разьвіцьця, стварэньне якога таксама зьяўляецца адным з абавязацельстваў Беларусі перад МВФ. Перадача агенцтву крэдытнага партфэля, створанага ў рамках фінансаваньня дзяржпраграмаў, дазволіць беларускім банкам "ачысьціць" свае балянсы, што павінна часткова выправіць сытуацыю зь іх ліквіднасьцю. Альтэрнатывай дадзенай рэформе фінансаваньня дзяржпраграм зьяўляецца чарговая рэкапіталізацыя дзяржбанкаў за кошт бюджэту.

???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Глава Минэнерго: Беларусь сформировала переговорную позицию по поставкам газа в 2010 году
Нацбанк: банкаўская сыстэма пад пагрозай
Систему контроля в белорусском бизнесе ждут перемены
Беларусь начинает очередной газовый торг
«Беловежские сыры» сменили российского владельца
Минсельхозпрод инициирует усовершенствование показателей эффективности сельхозпроизводства
ГТК Беларуси выступил с рядом инициатив
Цена на газ для Беларуси в начале 2010 года может составить 160 долларов за 1 тыс. кубометров
Некуда девать
«Ростсельмаш» не смог поставить в Беларусь четверть комбайнов