Все номера     Пишите нам
Суббота, 11 октября 19:30 Поиск по сайту:
У БЕЛАРУСІ БЕНЗІН У 39,5 РАЗОЎ ДАРАЖЭЙШЫ, ЧЫМ У ТУРКМЕНІСТАНЕ
11.07.2007 07:57

У апублікаваным даследаванні нямецкага Таварыства па тэхнічным супрацоўніцтве GTZ прыводзяцца цэны на бензін вышэйшай якасці (Super Gazoline) у 170 дзяржавах на канец мінулага года.

У Беларусі, паводле дадзеных даследавання, бензін каштуе 79 цэнтаў. У нашых суседзяў аўтамабільнае паліва таннейшае толькі ў Расеі (77 цэнтаў), ва Украіне бензін каштуе 81, у Літве 108, у Польшчы 130 цэнтаў.

Па выніках параўнання высветлілася, што самы танны бензін прадаецца ў Туркменістане – тут ён каштуе 2 цэнты. У групу краін з танным бензінам уваходзяць таксама Венесуэла (3 цэнты за літр), Іран (9 цэнтаў), Лівія (13 цэнтаў) і Саудаўская Аравія (16 цэнтаў за літр).

Як адзначаюць даследнікі, гэткія нізкія цэны на паліва ў гэтых краінах абумоўленыя датацыямі з

боку ўрада. Напрыклад, у Іране дзяржава датуе 38% кошту літра паліва, у Венесуэле – 28%, у Саудаўскай Аравіі – 10%.

У большасці ж краін бензін, насупраць, абкладаецца дадатковымі падаткамі. У ЗША падатак дадае да цэнаў на бензін тры адсоткі, у Нямеччыне – пяць, у Вялікабрытаніі – шэсць, у Расеі – восем адсоткаў, а ў Японіі – 15 адсоткаў.

Самы дарагі бензін прадаецца ў Ісландыі (186 цэнтаў за літр), у Турэччыне (188 цэнтаў) і ў афрыканскай краіне Эрытрэя – 190 цэнтаў за літр.

www.charter97.org

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Нацбанк: Белорусские банки обладают необходимым объемом ликвидных средств
Глава МВФ: мир стоит на пороге глобальной рецессии
МЗКТ нашел в Китае замену ярославским двигателям
МТЗ увеличил объем экспорта в Россию почти на 75%
Производители соков наслали на магазины Госконтроль
СНГ создает рабочую группу на уровне министров финансов для анализа ситуации в мировой экономике в связи с кризисом
С 15 октября увеличивается ставка рефинансирования
Цены на нефть опустились до годового минимума
Лукашенко предоставил Брынцалову льготы
Инвесторы в энергетику получат льготы по налогам